Перайсьці да зьместу

Ст’юарт Даўнінг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ст’юарт Даўнінг
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 22 ліпеня 1984(1984-07-22)[1][2][3] (41 год)
Рост 180 см
Вага 76 кг
Пазыцыя флянгавы паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2001—2009 Мідлзбра 181 (17)
2003 Сандэрлэнд 7 (3)
2009—2011 Астан Віла 63 (9)
2011—2013 Лівэрпул 65 (3)
2013—2015 Ўэст Гэм Юнайтэд 69 (7)
2015—2019 Мідлзбра 153 (9)
2019—2021 Блэкбэрн Ровэрз 59 (2)
Зборныя
2005—2014 Ангельшчына 35 (0)

Ст’юарт Даўнінг (па-ангельску: Stewart Downing; нар. 22 ліпеня 1984 году, Мідлзбра, Ангельшчына) — былы ангельскі футбаліст. Раней выступаў у складзе нацыянальнай зборнай Ангельшчыны. Гуляў на пазыцыі ўінгера, але мог згуляць і як цэнтральны нападнік. Раней выступаў за «Сандэрлэнд», «Астан Вілу», «Лівэрпул» і «Ўэст Гэм Юнайтэд».

Даўнінг вырас у Пэлістэры — усходнім раёне Мідлзбра, таму яшчэ са школьных гадоў быў аматарам клюбу. Скончыў футбольную акадэмію Мідлзбра й адразу трапіў у першую каманду. Падчас навучаньня лічыўся адным з найбольш пэрспэктыўных выпускнікоў акадэміі. Дэбютаваў у Прэм’ер-лізе 24 красавіка 2002 году ў сустрэчы супраць «Іпсўіч Таўну». У тым сэзоне Ст’юарт правёў толькі тры гульні, але ў наступным сытуацыя не зьмянілася — Ст’юарт правёў столькі ж гульняў і ў сэзоне 2002—2003, але забіўшы ў гульні Кубку лігі, калі яго каманда перамагла «Брэнтфарт» зь лікам 4:1. У 2003 годзе Ст’юарт апынуўся ў арэндзе ў «Сандэрлэндзе» дзеля набраньня вопыту, бо яго шанец на пападаньне ў склад быў згублены з-за цудоўнай формы Бола Зэндэна. Але неўзабаве Даўнінг быў адкліканы назад з-за крызу ў камандзе, зьвязанага зь перапаўненьнем клюбнага лязарэту, і адразу трапіў у асноўны склад. У сэзоне 2004—2005 Даўнінг згуляў агулам 49 матчаў, забіўшы ў іх 6 разоў і колькі разоў асыстэнтаваўшы. Гэта паслужыла натхненьнем да выкліку ў нацыянальную зборную ў лютым 2005 году. Напрыканцы 2005 году Ст’юарт атрымаў траўму калена й быў вымушаны прапусьціць пяць месяцаў. Але гэта не перашкодзіла яму па вяртаньні адзначыцца трымя асыстэнцкімі баламі падчас гульні ў паўфінале Кубку УЭФА з румынскай «Сьцяўа», што дазволіла клюбу выйсьці ў фінал. У лютым 2008 Даўнінг падпісаў новы кантракт з клюбам на пяць гадоў. Сэзон 2008—2009 быў даволі зьмешаны ў пачуцьцёх. Каманда пачала вельмі добра на старце сэзону патрапіўшы на восьмы радок, але зь лістапада скацілася ў зону вылета. У студзені Ст’юарт хацеў пакінуць клюб, але кіраўніцтва змагло яго затрымаць, як выясьнілася не на доўга. У прадапошняй гульні супраць «Астан Вілы» Даўнінг атрымаў пашкоджаньне й выбыў на чатыры месяцы. Сэзон Ст’юарт скончыў без галоў у лізе, але двойчы забіваў «Ўэст Гэму» ў Кубку Ангельшчыны.

Пасьля вылету «Мідлзбра» Даўнінг падпісаў чатырохгадовы кантракт з «Астан Вілай». Гэта было першае набыцьцё бірмінггэмцаў улетку 2009. Клюб ацаніў футбаліста ў 10 мільёнаў фунтаў плюс яшчэ 2 мільёны ў залежнасьці ад колькасьці праведзенных гульняў. 7 лістапада Мартын О'Ніл аб’явіў, што Ст’юарт зноўку прыступіў да трэнэровак пасьля свайго выздараўленьня. Дэбютаваў у складзе новай каманды падчас гульні з «Бэрнлі», калі зьмяніў на поле Стыва Сыдўэла на 69 хвіліне. Першы й другі свае галы за «Вілянаў» забіў усё таму ж «Бэрнлі» ў хатняй гульні 21 лютага 2010, якая скончылася зь лікам 5:2 на карысьць гаспадароў.

Даўнінг зьдзейсьніў пераезд у Лівэрпул 15 ліпеня 2011 году, сума платы за гульца, як лічыцца, складае каля 18 млн фунтаў стэрлінгаў на чатырохгадовы кантракт[4]. У суботу 13 жніўня 2011 году Даўнінг дэбютаваў у першай гульні «Лівэрпула» у сэзоне 2011—2012 гадоў, калі ягоны клюб згуляў у нічыю зь лікам 1:1 супраць «Сандэрлэнда» на Энфілдзе.

«Ўэст Гэм Юнайтэд»

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

13 жніўня 2013 году Даўнінг падпісаў чатырохгадовы кантракт з клюбам «Ўэст Гэм Юнайтэд», як мяркуецца , сума трансфэру склала 5 млн фунтаў[5][6]. Дэбютаваў за новы клюб, выйшаўшы на замену ў пераможным матчы супраць «Кардыф Сіці» ў дзень адкрыцьця сэзону 2013—2014 17 жніўня 2013 году[7].

Міжнародная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да таго як трапіць у нацыянальную каманду Ст’юарт гуляў за юнацкую й моладзевую каманды Ангельшчыны. 9 лютага 2005 дэбютаваў у нацыянальнай камадзе, зьмяніўшы ў другой палове матча Шона Райта-Філіпса ў хатняй таварыскай сустрэчы супраць каманды Нідэрляндаў. Ст’юарт быў уключаны ў склад зборнай на Кубак сьвету 2006 году Свэнам Ёранам Эрыксанам як рэзэрв для Джо Коўла. Даўнінг зьявіўся ў першай гульні з Парагваем, выйшаўшы на зьмену. У другім матчы зьдзейсьнілася тое ж самае ў гульенй супраць Трынідаду й Табага. Першую гульню ў асноўным складзе Ст’юарт правёў 19 жніўня 2006 году ў пераможным матчы з камандай Грэцыі, якая скончылася зь лікам 4:0. Даўнінг прыняў непасрэдны ўдзел у трох галох сваёй каманды. Пасьля звальненьня швэдзкага трэнэра, вызываўся ў зборную спачатку Стывам Макларэнам, а потым Фабіё Капэльлё.

Ст’юарт ганаровы прэзыдэнт футзальнага клюбу «Мідлзбра». У вольны час працаваў DJ-м у некалькіх начных клюбах Мідлзбра.

«Мідлзбра»:

«Лівэрпул»:

  1. ^ а б в Stewart Downing // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в STEWART DOWNING // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. ^ а б в Stewart Downing // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. ^ Reds seal Downing's deal. Liverpool FC.
  5. ^ Hammers capture Downing. www.whufc.com.
  6. ^ Stewart Downing: West Ham sign Liverpool's England winger. BBC Sport.
  7. ^ Allardyce hails Downing’s debut cameo as Hammers see off Cardiff. www.london24.com.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]