Аляксандар Нячаеў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Нячаеў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 21 красавіка 1994(1994-04-21)[1][2] (30 гадоў)
Рост 187 см
Вага 77 кг[1]
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Гомель
Нумар 1
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2010—2015 Дынама Берасьце 0 (0)
2015 Кобрынь 4 (0)
2017 Ліда 23 (0)
2018—2021 Рух Берасьце 59 (0)
2022 Сабах 0 (0)
2023 Менск 23 (0)
2024—4 Гомель 5 (0)
Зборныя
2014 Беларусь (да 21) 2 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
19 красавіка 2024.

Алякса́ндар Аляксандравіч Няча́еў (нар. 21 красавіка 1994) — беларускі футбаліст, брамнік «Гомля».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец берасьцейскай СДЮШАР-5. З 2010 году пачаў выступаць за дубль мясцовага «Дынама». Зь цягам часу замацаваўся ў дублі, стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, аднак гэтак і не згуляў за яе. У пачатку 2015 году быў аддадзены ў арэнду ў «Кобрынь», аднак у ліпені таго ж году вярнуўся ў «Дынама»[3]. 1 жніўня 2015 году дэбютаваў за «Дынама» ў матчы Кубка Беларусі супраць «Бярозы-2010» (2:3), правёўшы на полі ўсе 90 хвілінаў. Да канца сэзону працягваў гуляць за дубль. У пачатку 2016 году пакінуў берасьцейскі клюб.

У сакавіку 2017 году стаў гульцом «Ліды»[4], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. Пакінуў лідзкі клюб у студзені 2018 году[5] і ў хуткім часе далучыўся да берасьцейскага «Руха». Стаў асноўным брамнікам каманды, прайшоў зь ёй шлях ад Другой да Найвышэйшай лігі. У сэзоне 2020 году чаргаваўся ў складзе з Раманам Сьцяпанавым, а ў 2021 годзе быў другім брамнікам пасьля Паўла Паўлючэнкі. Згуляў у адным матчы чэмпіянату і двух матчах Кубка Беларусі.

У студзені 2022 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў «Рух» і падпісаў кантракт на 1,5 гады з азэрбайджанскім клюбам «Сабах»[6]. Быў рэзэрвовым брамнікам, згуляў толькі ў адным матчы ў Кубку Азэрбайджану. У студзені 2023 году пакінуў «Сабах»[7]. У лютым 2023 году стаў гульцом «Менску»[8], дзе замацаваўся ў якасьці асноўнага брамніка. У сьнежні 2023 году па заканчэньні дамовы зышоў з сталічнага клюбу[9].

У студзені 2024 году прыяднаўся да «Гомлю»[10].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2014 годзе прыцягваўся да моладзевай зборнай Беларусі ў якасьці рэзэрвовага брамніка. Згуляў за зборную ў двух матчах, як то 13 жніўня супраць зборнай Малдовы і 4 верасьня супраць зборнай Ліхтэнштайну, выходзячы на замены.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]