Перайсьці да зьместу

Павал Яўсеенка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Павал Яўсеенка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 30 кастрычніка 1980(1980-10-30)[1] (43 гады)
Рост 182 см
Вага 77 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1999 Маладэчна-2018 24 (3)
2000 РШВСМ-Алімпія[d] 21 (3)
2001—2003 Камунальнік[d] 64 (11)
2004 Мікашэвічы 30 (11)
2005 Хімік 27 (4)
2006—2007 Менск 26 (6)
2008 Савіт Магілёў 5 (0)
2008—2009 Тарпэда-БелАЗ 34 (1)
2010—2012 Гомель 66 (1)
2013 Славія Мазыр 22 (1)
2014—2016 Мікашэвічы 58 (3)
2016 Тарпэда Менск 13 (0)
Трэнэрскія клюбы
2024—4 АБФФ U-17[d]

Павал Яўсеенка (нарадзіўся 30 кастрычніка 1980 году) — колішні беларускі футбаліст, абаронца. Цяпер працуе трэнэрам.

Выхаванец менскай школы «Алімпія». Гуляў за шэраг беларускіх клюбаў, пераважна ў Першай лізе. У 2006 годзе стаў найлепшым бамбардзірам клюбу «Менск», які паводле вынікаў сэзону атрымаў месца ў Найвышэйшай лізе. У 2010 годзе перайшоў у «Гомель», які пакінуў Найвышэйшую лігу, але паводле вынікаў сэзону 2010 году вярнуўся ў найвышэйшы дывізіён. Спачатку быў асноўным правым абаронцам, але потым саступіў гэтае месца Сяргею Мацьвейчыку і ў сэзоне 2012 году зрэдку зьяўляўся на полі.

У студзені 2013 году стаў гульцом мазырскай «Славіі»[2], дзе замацаваўся ў асноўным складзе на пазыцыі правага абаронцы. Верасень і кастрычнік 2013 году прапусьціў праз траўмы, але потым вярнуў месца ў асноўным складзе. Паводле вынікаў сэзону 2013 году «Славія» пакінула Найвышэйшую лігу, і ў сакавіку 2014 году Яўсеенка прыяднаўся да першалігавага «Граніта»[3]. Спачатку толькі выходзіў на замену, але пазьней замацаваўся ў асноўным складзе і дапамог клюбу атрымаць перамогу ў Першай лізе 2014 году. У лютым 2015 году падоўжыў кантракт з «Гранітам»[4]. У сэзоне 2015 году заставаўся асноўным правым абаронцам мікашэвічцаў у Найвышэйшай лізе.

У ліпені 2016 году празь фінансавыя цяжкасьці пакінуў «Граніт»[5] і неўзабаве ўзгодніў кантракт зь менскім «Тарпэда»[6], дзе замацаваўся ў першым складзе. У сьнежні 2016 году падоўжыў кантракт з тарпэдаўцамі на наступны сэзон[7], аднак у студзені 2017 году прыняў прапанову ўвайсьці ў трэнэрскі штаб салігорскага «Шахцёра»[8].

З пачатку 2017 году пачаў дапамагаць у «Шахцёры» Алегу Кубараву, разам зь якім працаваў у жодзінскім «Тарпэда» і «Гомлі». У ліпені 2017 году разам з усім трэнэрскім штабам «Шахцёра» быў адпраўлены ў адстаўку[9]. Неўзабаве стаў памочнікам Кубарава ў жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ»[10]. У канцы 2018 году ўсьлед за Кубаравым пакінуў жодзінскі клюб[11]. З 2019 году быў памочнікам Кубарава ў латвійскай «Елгаве», у жніўні 2020 году разам зь ім пакінуў клюб[12].

У кастрычніку 2021 году часова ўваходзіў у трэнэрскі штаб нацыянальнай зборнай Беларусі замест выбылых праз хваробы трэнэраў, а неўзабаве стаў трэнэрам у жаночай зборнай Беларусі. У сакавіку 2022 году зноў апынуўся ў трэнэрскім штабе мужчынскай зборнай[13]. У жніўні 2023 году атрымаў трэнэрскую ліцэнзію катэгорыі PRO[14]. У верасьні 2023 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб новага галоўнага трэнэра зборнай Беларусі Карляса Алёса[15].

У пачатку 2024 году стаў таксама галоўным трэнэрам каманды АБФФ Ю-17, якая далучылася да Першай лігі чэмпіянату Беларусі[16][17][18].

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Граніт 2015 Найвышэйшая ліга 20 0
2016 Найвышэйшая ліга 13 0
Тарпэда Менск Першая ліга 13 0
  1. ^ а б в Pavel Evseenko // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ Евсеенко перешел в «Славию» (рас.)
  3. ^ Хомляк, Евсеенко, Юденков и еще пять футболистов стали игроками «Гранита» (рас.)
  4. ^ Дмитрий Климович и Павел Кирильчик стали игроками "Гранита" (рас.)
  5. ^ Трухов и Евсеенко покинули «Гранит» (рас.)
  6. ^ Узмацненне мінскага Тарпеда (бел.)
  7. ^ Евсеенко продлил контракт с минским «Торпедо» (рас.)
  8. ^ Эдуард Тучинский и Павел Евсеенко вошли в тренерский штаб "Шахтера" (рас.)
  9. ^ Кубарев отправлен в отставку с поста главного тренера солигорского "Шахтера" (рас.)
  10. ^ Кубарев представлен в качестве главного тренера "Торпедо-БелАЗ" (рас.)
  11. ^ Яхая в “Аль-Фейху”, Гуренко туда же? (рас.)
  12. ^ Олег Кубарев уволен с поста главного тренера "Елгавы" (рас.)
  13. ^ Павел Евсеенко вошел в тренерский штаб национальной сборной Беларуси (рас.)
  14. ^ Радьков, Челядинский, Горовцов и еще 16 тренеров стали обладателями лицензий PRO (рас.) Праверана 2024-04-11 г.
  15. ^ Стал целиком известен тренерский штаб Карлоса Алоса в сборной Беларуси (рас.)
  16. ^ Евсеенко о сборной Беларуси (U-19) в Д2: "Права на игроков продолжат принадлежать клубам" (рас.)
  17. ^ От "Энергетика-БГУ" и "Белшины" до дублей. Заявки команд первой лиги (сезон-2024) (рас.)
  18. ^ Вот тебе и дети! Юношеская команда БФФ — творец главной сенсации 1-го тура первой лиги (рас.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]