Рэнан Брэсан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рэнан Брэсан
Renan Bressan 2012.jpg
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 3 лістапада 1988(1988-11-03)[1][2][3] (34 гады)
Рост 182 см
Вага 77 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Эрсылію-Лус
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2005—2007
2007—2010
2010—2013
2013—2014
2014
2014—2016
2016—2017
2017—2019
2019—2020
2020—2021
2021
2021—2022
2022—2023
2022
2023—
Атлетыка Сыдадэ
Гомель
БАТЭ
Аланія
Астана
Рыю Аві
АПОЭЛ
Шавіш
Куяба
Парана
Жувэнтудэ
КРБ
Крысіюма
Віла-Нова (арэнда)
Эрсылію-Лус
0 (0)
77 (7)
91 (39)
18 (0)
6 (1)
45 (8)
6 (1)
71 (10)
3 (0)
31 (5)
0 (0)
26 (5)
6 (0)
0 (0)
0 (0)
Зборныя
2012— Беларусь 29 (3)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
9 ліпеня 2022.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
11 верасьня 2018.

Рэна́н Барды́ні Брэса́н (парт. Renan Bardini Bressan; нарадзіўся 3 лістапада 1988 году, Тубаран) — бразыльскі футбаліст, які мае беларускае грамадзянства[4], гуляе ў паўабароне ў клюбе «Эрсылію-Лус» і нацыянальнай зборнай Беларусі. Найлепшы гулец чэмпіянатаў Беларусі 2010, 2011 і 2012 гадоў. Найлепшы футбаліст Беларусі 2012 году.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачаў гуляць у футбол у пяць гадоў[5]. Першыя трэнэры — Антоніё Карляс і Сэбастыяна[5]. Першы прафэсійны кантракт падпісаў з камандай роднага гораду за 150 даляраў у месяц[5]. У адным з паказальных матчаў яго заўважыў сэлекцыянэр з Украіны і прапанаваў два варыянты працаўладкаваньня — «Віцебск» і «Карпаты»[5], паехаў на прагляд у львоўскія «Карпаты», але там узьніклі праблемы[6]. Урэшце кантракт Брэсан заключыў з «Гомелем»[5].

У студзені 2010 году падпісаў кантракт з БАТЭ[7]. Тройчы ўключаўся БФФ у сьпіс 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2009, 2010, 2011.

Удзельнік Лігі Эўропы 2010—2011 гадоў[8][9] (адзначаўся па адным забітым галы ў хатніх матчах каманды супраць «Габнарф’ёрдуру», «Марытыму» — першы матч плэй-оф, «АЗ» 2-га туру, «Шэрыфа» 4-га туру, «Пары Сэн-Жэрмэн» — першы матч 1/16 фінала) і Лігі чэмпіёнаў 2011—2012 гадоў[10] (на рахунку па адным забітым мячы ў выязных матчах супраць «Лінфілду» і пльзенскай «Вікторыі» 1-га туру, і хатніх матчах супраць «Экранасу» і «Міляну» 4-га туру) у складзе БАТЭ.

26 лістапада 2012 году падпісаў кантракт на 3,5 году з уладзікаўкаскай «Аланіяй», да якой ён далучыўся ў студзені 2013 году[11]. У кастрычніку 2013 году ў аднабаковым парадку скасаваў кантракт з «Аланіяй» празь нявыплату заробку больш чым за тры месяцы[12]. У студзені 2014 году падпісаў кантракт на 2 гады з казаскім клюбам «Актобэ»[13], аднак ужо ў пачатку лютага пакінуў клюб па ўзаемнай згодзе бакоў[14], пасьля чаго падпісаў двухгадовы кантракт зь іншым казаскім клюбам — «Астана»[15]. Ужо ў канцы ліпеня 2014 году кантракт з «Астаной» быў скасаваны, за гэты час Брэсан правёў за клюб 6 гульняў, у якіх забіў 1 гол[16]. У жніўні 2014 году падпісаў кантракт на два гады з партугальскім клюбам «Рыю Аві»[17]. У ліпені 2016 году падпісаў кантракт на два гады з кіпрскім клюбам АПОЭЛ[18]. У студзені 2017 году перайшоў у партугальскі клюб «Шавіш»[19].

Зборная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

29 лютага 2012 году дэбютаваў у зборнай Беларусі ў таварыскай гульні супраць зборнай Малдовы. У 2012 годзе ў складзе алімійскай зборнай Беларусі прыняў удзел у Алімпійскіх гульнях у Лёндане.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Камандныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Гомель»
  • Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2007
БАТЭ

Асабістыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэнан — каталік. Ведае партугальскую, ангельскую і расейскую мовы[5]. У 2007 годзе пазнаёміўся з сваёй будучай жонкай Мар’янай, яна вучылася ў мэдыцынскім інстытуце[5]. 17 сьнежня 2010 году Ўказам Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь Брэсану было выдадзена беларускае грамадзянства[21][22]. Падчас выступаў за барысаўскі БАТЭ жыў у Менску[6].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Renan Bressan // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б Renan Bardini Bressan // FBref.com (мн.)
  3. ^ а б Renan Bardini Bressan // As (гішп.)Madrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. ^ Бразылец Брэсан атрымаў беларускае грамадзянства
  5. ^ а б в г д е ё Р.Брессан: «На судью ругаюсь на португальском»(рас.). Официальный сайт ФК «Гомель» (17.05.2009). Праверана 13.04.2010 г.
  6. ^ а б Зміцер Панкавец (11 верасня 2011) Рэнан Брэсан: Бацькі сказалі, што будуць любіць мяне і з беларускім пашпартам. Наша НіваПраверана 31 ліпеня 2012 г.
  7. ^ Полузащитник «Гомеля» Ренан Брессан подписал контракт с борисовским БАТЭ(рас.). sportblr.com (29.01.2010). Праверана 13.04.2010 г. Архіўная копія ад 2012-04-23 г.
  8. ^ Профіль на сайце Чэмпіянат.com
  9. ^ Профіль на сайце Чэмпіянат.com
  10. ^ Профіль на сайце Чэмпіянат.com
  11. ^ Ренан Брессан прошел медобследование в «Алании»(рас.)
  12. ^ Ренан Брессан разорвал отношения с «Аланией»(рас.)
  13. ^ Ренан Брессан подписал контракт с «Актобе»(рас.)
  14. ^ Ренан Брессан покинул «Актобе»(рас.)
  15. ^ Брессан подписал двухлетний контракт с «Астаной»(рас.)
  16. ^ Ренан Брессан расторг контракт с «Астаной»(рас.)
  17. ^ Брессан перешел в «Риу Аве»(рас.)
  18. ^ АПОЭЛ объявил о подписании двухлетнего контракта с Брессаном(рас.)
  19. ^ «Шавиш» официально сообщил о подписании контракта с Брессаном(рас.)
  20. ^ Ренан Брессан — лучший легионер белорусского чемпионата(рас.). Белорусский Партизан (09.12.2009). Праверана 13.04.2010 г. Архіўная копія ад 2012-04-23 г.
  21. ^ Бразилец Брессан получил белорусское гражданство
  22. ^ Брессан: В шоке от ощущения, что я белорус («Всё о футболе»)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]