Перайсьці да зьместу

Арыс Тэсалёнікі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Арыс
Поўная назва па-грэцку: Αθλητικός Σύλλογος Θεσσαλονίκης ο Άρης Ποδοσφαιρική Ανώνυμη Εταιρεία
Заснаваны 25 сакавіка 1914
Горад Тэсалёнікі, Грэцыя
Стадыён Клеантыс Вікелідыс
Умяшчальнасьць: 22 800
КіраўнікТэадарас Карыпідыс[d]
Чэмпіянат Супэрліга
 · 2024—2025 5 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
arisfc.com.gr/gr (грэцк.)​ (анг.)

«А́рыс» (па-грэцку: Άρης) — грэцкі футбольны клюб з гораду Тэсалёнікаў. Заснаваны ў 1914 годзе. Клюб быў заснавальнікам Македонскай асацыяцыі футбольных клюбаў, а таксама Грэцкай фэдэрацыі футболу. Асноўнымі колерамі клюбу ёсьць залаты і чорны. Залаты колер адсылае да Македоніі, дзе гэты колер быў дамінуючым у культуры, а таксама ўзгадвае бізантыйскую спадчыну Тэсалёнікаў. Назва клюбу паходзіць ад грэцкага бога вайны Арэса. На клюбным лягатыпе адлюстраваная скульптура Арэса — Арэс Людавізі. Гэта лічыцца адной з найбуйнейшых каманд у Грэцыі. Трохразовы чэмпіён Грэцыі, уладальнік Кубка Грэцыі (1970).

Клюб паўстаў як футбольны клюб, дзякуючы руплівасьці купы з 22 маладых сяброў у кавярні 25 сакавіка 1914 году. Назва Арыс адсылае да старажытнагрэцкага бога Арэса. Такі назоў быў натхнёны дзьвюма балканскімі войнамі 1912—1913 гадоў, калі Грэцыя ваявала супраць Асманскай імпэрыі перад тым, як уступіць у вайну з Баўгарыяй. У дадатак, у грэцкай міталёгіі Арэс часта канфліктаваў зь іншым богам Гэраклам, у гонар якога названы быў футбольны клюб і супернік «Іракліс».

Чэмпіёны Грэцыі «Арыс» на вокладцы газэты 1928 году.

«Арыс» таксама мае суперніцтва з ПАОКам. Спачатку клюб базаваўся ля Аркі і магілы Галерыюса, але пасьля зьліцьця з двума дробных футбольнымі клюбамі ў 1919 і 1921 гадах база клюбу была перанесеная зусім недалёка, то бок да вуліцы Флэмінг ва ўсходніх Тэсалёніках. Першы стадыён быў пабудаваны на месцы, дзе ў цяперашні час месьціцца Марсавае поле. Хутка клюб стаў вельмі папулярным, і неўзабаве ў структуры былі створаны новыя каманды ў іншых відах спорту, акрамя футбольных.

У тыя часы бракавала усеагульнай прафэсійнай лігі Грэцыі, а клюбы спаборнічалі ў сваіх рэгіёнах, каб потым у агульным невялікім турніры пазмагацца за тытул нацыянальнага чэмпіёна. Першая афіцыйная гульня клюба была зладжаная ў 1923 годзе. Супернікам «Арыса» быў клюб «Мэгас Аляксандрас». У той год «Арыс» здабыў тытул чэмпіёну рэгіёну, што паўтарылася ў наступным годзе. У 1926 годзе клюб быў стаў атлетычным клюбам, бо акрамя футболу ў клюбе практыкаваліся іншыя віды спорту.

Першы буйны посьпех «Арыс» быў дасягнуты паміж 1927 і 1928 гадамі, калі клюб здабыў перамогу ў чэмпіянаце Грэцыі[1], перамогшы у фінальным турніры «Атромітас» і «Этнікос». Трэнэрам каманды быў немец Томас Кесьлер, а выбітнымі гульцамі «Арыса» былі, сярод іншых, Костас Бікелідыс, Сабас Багіяцыс, які стаў найлепшым бамбардзірам з шасьцю галамі, і Нікас Агелякіс, бамбардзір фіналу з чатырма галамі. У наступным годзе «Арыс» здабыў чэмпіёнскі тытул Тэсалёнікаў, згуляўшы два матчы супраць ПАОКу. У першым матчы, які ладзіўся 12 траўня 1929 году, «Арыс» і ПАОК згулялі ўнічыю зь лікам 1:1, у той час як другі матч выявіў пераможцам «Арыс», які быў мацней зь лікам 4:3. Нікас Агелякіс зрабіў хет-трык у тым матчы.

Актуальны на 16 верасьня 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
4 Сьцяг Бразыліі Аб Фабіяну Edit this on Wikidata (капітан) 1991
6 Сьцяг Грэцыі ПА Канстантынас Галянопуляс Edit this on Wikidata 1997
7 Сьцяг Гішпаніі Нап Карлес Пэрэс Edit this on Wikidata (ар. Сэльта) 1998
8 Сьцяг Гішпаніі ПА Мончу Edit this on Wikidata 1999
9 Сьцяг Зымбабвэ Нап Тына Кадэвэрэ Edit this on Wikidata 1996
10 Сьцяг Сэрбіі ПА Ураш Рачыч Edit this on Wikidata 1998
11 Сьцяг Грэцыі Нап Анастасіяс Доніс Edit this on Wikidata 1996
13 Сьцяг Грэцыі Бр Сакратыс Дыюдыс Edit this on Wikidata 1993
15 Сьцяг Гішпаніі Аб Альвара Тэхэра Edit this on Wikidata 1996
17 Сьцяг Чэхіі Аб Марцін Фрыдэк Edit this on Wikidata 1992
18 Сьцяг Румыніі ПА Алімп’ю Маруцан Edit this on Wikidata 1999
19 Сьцяг Францыі Нап Мігель Альфарэля Edit this on Wikidata 1997
20 Сьцяг Гамбіі Аб Ноа Сундбэрг Edit this on Wikidata (ар. Лудагорац) 1996
21 Сьцяг Харватыі Бр Лоўра Майкіч Edit this on Wikidata 1999
22 Сьцяг Грэцыі ПА Міхаліс Барыязыдыс 2004
24 Сьцяг Партугаліі Аб Пэдру Алвару Edit this on Wikidata 2000
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
25 Сьцяг Сэнэгалу ПА Мамаду Ньінг 2006
26 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Габрыель Місэгуй Edit this on Wikidata (ар. Жырона) 2005
27 Сьцяг Сэнэгалу Аб Ноа Фадыга Edit this on Wikidata 1999
28 Сьцяг Бразыліі Нап Дуду Радрыгес 2002
33 Сьцяг Грэцыі Бр Ёргас Атанасіядыс Edit this on Wikidata 1993
37 Сьцяг Марока Аб Гамза Мэндыль Edit this on Wikidata 1997
40 Сьцяг Даніі Нап Піёнэ Сыста Edit this on Wikidata 1995
41 Сьцяг Грэцыі ПА Канстантынас Харупас 2007
70 Сьцяг Грэцыі Нап Яніс Яніётас Edit this on Wikidata 1993
77 Сьцяг Грэцыі Нап Міхаліс Панагідыс Edit this on Wikidata 2004
80 Сьцяг Гішпаніі Нап Лярэнса Марон Edit this on Wikidata 1993
91 Сьцяг Альбаніі Бр Эміліяна Карай 2005
92 Сьцяг Маўрыцыю Аб Ліндсі Роўз Edit this on Wikidata 1992
97 Сьцяг Фінляндыі ПА Фрэдрык Енсэн Edit this on Wikidata 1997
99 Сьцяг Сэнэгалу Нап Клейтан Дыяндзі 2006

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]