Перайсьці да зьместу

Дзяніс Казлоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дзяніс Казлоўскі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 15 траўня 1993(1993-05-15)[1] (31 год)
Рост 176 см[1]
Вага 74 кг[1]
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Макслайн
Нумар 45
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2014—2016 Асіпавічы 47 (17)
2016—2021 Лякаматыў Гомель 134 (56)
2022 Шахцёр Салігорск 2 (0)
2022 Гомель 10 (2)
2023—2024 Гомель 42 (9)
2024—4 Макслайн 15 (10)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
3 лістапада 2024.

Дзяні́с Анато́левіч Казло́ўскі (нар. 15 траўня 1993 году) — беларускі футбаліст, нападнік віцебскага «Макслайну».

Выхаванец бабруйскай «Белшыны», з 2010 году пачаў выступаць за клюбны дубль. У 2013 годзе прыцягваўся да асноўнай каманды, але гэтак і не згуляў за яе. З 2014 году гуляў у другой лізе за «Асіпавічы», а ў жніўні 2016 году перайшоў у «Гомельчыгунтранс», які з наступнага сэзону зьмяніў назву на «Лякаматыў». Спачатку чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, а з 2019 году замацаваўся ў аснове. У 2021 годзе выявіўся добрым бамбардзірам, забіўшы за сэзон 29 мячоў і стаўшы найлепшым бамбардзірам першай лігі.

У студзені 2022 году склаў угоду з салігорскім «Шахцёрам»[3]. 3 красавіка 2022 году дэбютаваў у найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матчу супраць магілёўскім «Дняпром» (4:0). У салогірскай дружыне ня здолеў замацавацца і ўсё часьцей заставаўся на лаве запасных, гуляючы пераважна за дубль. У ліпені 2022 году быў аддадзены ў арэнду ў «Гомель»[4]. Спачатку выходзіў на замену, пазьней стаў зьяўляцца і ў пачатковым складзе гомельскай каманды. У сьнежні 2022 году па заканчэньні арэнды павярнуўся ў «Шахцёр»[5].

У лютым 2023 году скасаваў кантракт з салігорскім клюбам[6] і падпісаў двухгадовае пагадненьне з «Гомлем»[7]. У ліпені 2024 году перайшоў у віцебскі «Макслайн»[8].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]