Ліга Эўропы УЭФА

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Кубак УЭФА»)
Ліга канфэрэцыяў УЭФА
Заснаваны 1971
Колькасьць камандаў 58
Дзейны чэмпіён «Айнтрахт Франкфурт»
(2 тытул)
Найбольш пасьпяховы клюб «Сэвільля»
(6 тытулаў)
Тэлевізійныя спадарожнікі Ліга чэмпіёнаў
Ліга канфэрэнцыяў
Вэб-сайт Афіцыйны сайт
2023—2024

Ліга Эўропы УЭФА (па-ангельску: UEFA Europa League) — штогадовы эўрапейскі футбольны кубкавы турнір, які праводзіцца пад эгідаю УЭФА; другі па значнасьці пасьля Лігі чэмпіёнаў. Першапачатковая назва — Кубак кірмашоў (па-ангельску: Inter-Cities Fairs Cup), потым — Кубак УЭФА (па-ангельску: UEFA Cup). З сэзону 2009—2010 гадоў кубак зьмяніў фармат і назву і стаў звацца Ліга Эўропы.

Фармат турніру (пачынаючы з сэзону 2009—2010 гадоў): 4 кваліфікацыйныя раўнды (чацьверты раўнд кваліфікацыі афіцыйна завецца раўндам плэй-оф), групавы турнір і плэй-оф (пачынаючы з 1/16 фіналу). Усе раўнды кваліфікацыі і плэй-оф (за выключэньнем фіналу) складаюцца з двух матчаў. Фінал складаецца з аднаго матчу на выбраным загадзя полі.

У лізе маюць права ўдзельнічаць уладальнікі кубкаў сваіх краінаў і каманды, якія занялі адпаведныя месцы ў сваіх чэмпіянатах. У залежнасьці ад месца іх краіны ў табліцы каэфіцыентаў УЭФА каманды пачынаюць барацьбу з таго ці іншага раўнду кваліфікацыі. Таксама ў чацьвертым кваліфікацыйным раўндзе да іх далучаюцца клюбы, якія прайгралі ў трэцім кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў. Пераможцы чацьвертага раўнду Лігі Эўропы, а таксама каманды, якія прайгралі ў чацьвертым кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў, гуляюць у групавым турніры (12 групаў па 4 каманды, якія гуляюць паміж сабою ў два колы). Па дзьве найлепшыя каманды з кожнай групы, а таксама 8 клюбаў, якія занялі трэцяе месца ў сваіх групах групавога этапу Лігі чэмпіёнаў, выходзяць у плэй-оф Лігі Эўропы. З сэзону 2015—2016 гадоў пераможца розыгрышу Лігі Эўропы атрымлівае права на ўдзел у Лізе чэмпіёнаў наступнага сэзону.

Турнір быў заснаваны ў 1971 годзе. Найбольшую колькасьць разоў (пяць) яго выйграваў гішпанскі клюб «Сэвільля».

Пераможцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]