Аляксандар Данілаў
| Аляксандар Данілаў | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 10 верасьня 1980[1][2] (45 гадоў) | |
| Рост | 178 см | |
| Вага | 70 кг | |
| Пазыцыя | абаронца, паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2001 | ЗЛіН[d] | 27 (2) |
| 2002—2004 | Гомель | 68 (4) |
| 2004—2007 | Мэталіст Харкаў | 83 (3) |
| 2008—2009 | Мэталюрг Данецк | 9 (0) |
| 2009—2011 | Арсэнал Кіеў | 15 (0) |
| 2011 | Гомель | 6 (0) |
| 2012—2013 | Дынама Менск | 48 (2) |
| 2015 | Гомель | 24 (0) |
| 2017 | Бабітэ[d] | 7 (0) |
Алякса́ндар Дані́лаў (нарадзіўся 10 верасьня 1980 году) — колішні беларускі футбаліст, абаронца.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец гомельскай СДЮШАР-8, некаторы час гуляў за «Гомель». У 2005 годзе далучыўся да ўкраінскага «Мэталіста», а пазьней таксама гуляў за ўкраінскія «Мэталюрг» і «Арсэнал». Увосень 2011 году вярнуўся ў Гомель, а ў сакавіку наступнага году падпісаў кантракт зь менскім «Дынама».
У менскім клюбе трывала зьяўляўся ў асноўным складзе. Часам гуляў як левы абаронца, але часьцей выкарыстоўваўся на флянгу паўабароны. У траўні 2013 году атрымаў траўму ды вярнуўся ў асноўны склад толькі ў ліпені. У студзені 2014 году пакінуў менскі клюб па заканчэньні кантракту[3].
У 2014 годзе заставаўся бяз клюбу, жыў разам зь сям’ёй у Кіеве. У лютым 2015 году прыбыў на прагляд у «Гомель» і ў сакавіку падпісаў кантракт з гэтым клюбам[4]. У «Гомлі» быў адным зь лідэраў каманды, выступаючы на пазыцыі левага абаронцы. Паводле вынікаў сэзону 2015 году «Гомель» пакінуў Найвышэйшую лігу, і Данілаў прыняў рашэньне аб завяршэньні кар’еры[5].
У пачатку 2017 году аднавіў кар’еру ў складзе латвійскага клюбу «Бабітэ»[6]. Аднак, улетку «Бабітэ» быў выключаны з чэмпіянату.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2012, 2013
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Гомель | 2015 | Найвышэйшая ліга | 24 | 0 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Aleksandr Danilov // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Alyaksandr Danilaw // FBref (анг.)
- ↑ Данилов покинул минское «Динамо» (рас.)
- ↑ «Гомель» подписал контракт с Даниловым (рас.)
- ↑ Данилов завершил карьеру (рас.)
- ↑ Александр Данилов возобновил карьеру (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на сайце «Гомелю»(недаступная спасылка) (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль на soccerway.com (анг.)