Аляксандар Макась
| Аляксандар Макась | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 8 кастрычніка 1991[1][2] (34 гады) | |
| Рост | 180 см | |
| Вага | 78 кг[4] | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Менск | |
| Нумар | 22 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2007—2011 | Партызан Менск | 54 (19) |
| 2012—2015 | Менск | 74 (19) |
| 2013 | Менск-2 | 10 (2) |
| 2016 | Атыраў | 24 (1) |
| 2017 | Тарпэда-БелАЗ | 21 (4) |
| 2018 | Дынама Менск | 14 (2) |
| 2019—2020 | Іслач | 46 (19) |
| 2021 | Судува | 26 (5) |
| 2022 | Гомель | 28 (8) |
| 2023 | Дынама Берасьце | 6 (0) |
| 2023—2024 | Іслач | 22 (7) |
| 2025— | Менск | 27 (8) |
| Зборныя | ||
| 2010—2011 | Беларусь (да 21) | 13 (1) |
| 2015 | Беларусь | 1 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Алякса́ндар Мака́сь (нар. 8 кастрычніка 1991 году, Менск, БССР) — беларускі футбаліст, нападнік «Менску». У 2015 годзе згуляў 1 матч за нацыянальную зборную Беларусі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец спартовай школы менскага МТЗ-РІПА, які пазьней перайменаваны ў «Партызан». З 2009 году выступаў у асноўнай камандзе, дзе застаўся і пасьля вылету «Партызана» з Найвышэйшай лігі паводле вынікаў сэзону 2010 году. У сэзоне 2011 году дапамог менчукам вярнуцца ў эліту, забіўшы 19 мячоў. У студзені 2012 году перайшоў у «Менск», але ня здолеў замацавацца ў першым складзе. У ліпені 2012 году атрымаў траўму і выбыў на рэшту сэзону. У лютым 2013 году праходзіў прагляд у мазырскай «Славіі», але ў выніку вярнуўся ў Менск. Сэзон 2013 году пачаў у складзе фарм-клюбу «Менск-2», у ліпені быў пераведзены ў асноўную каманду, але зноўку ня здолеў замацавацца ў асноўным складзе. У сьнежні 2013 году падоўжыў кантракт зь «Менскам». У сэзоне 2014 году, пасьля зыходу з клюбу Рамана Васілюка і Леаніда Ковеля, пачаў нарэшце быць асноўным нападнікам сталічнага клюбу. Пасьпяхова адзначыўся ў гэтай ролі, зарабіўшы за сэзон 14 мячоў і стаўшы такім чынам другім бамбардзірам чэмпіянату пасьля Мікалая Януша. У сьнежні 2015 году скасаваў кантракт зь «Менскам»[5].
У лютым 2016 году прыбыў на прагляд у казаскі «Іртыш»[6]. У двух таварыскіх матчах за «Іртыш» адзначыўся двума галамі, але ў выніку не дамовіўся аб умовах кантракту і накіраваўся ў стан іншага клюбу з Казахстану — «Атыраў»[7], зь якім неўзабаве склаў працоўную ўгоду[8]. У сэзоне 2016 году забіў толькі адзін гол у 24 матчах за «Атыраў». У студзені 2017 году прыбыў на прагляд у «Тарпэда-БелАЗ» і ў выніку падпісаў кантракт з клюбам[9]. Пачынаў сэзон у якасьці аднаго з асноўных нападнікаў жодзінцаў, адзначаўся галамі ў першых чатырох турах чэмпіянату, аднак пазьней пачаў часьцей толькі выходзіць на замену. Па заканчэньні сэзону ў лістападзе 2017 году пакінуў «Тарпэда-БелАЗ»[10].
З студзеня 2018 году знаходзіўся на праглядзе ў менскім «Дынама», зь якім у лютым падпісаў кантракт[11]. Спачатку нярэдка зьяўляўся ў стартавым складзе каманды, аднак пазьней у сувязі з траўмамі часьцей выходзіў на замену. У сьнежні 2018 году пакінуў «Дынама» па заканчэньні дамовы[12] і неўзабаве стаў гульцом «Іслачы»[13], дзе замацаваўся ў якасьці аднаго з асноўных нападнікаў. З траўня па ліпень 2019 году не гуляў праз траўмы, пасьля вярняў месца ў пачатковым складзе. З 10 галамі ў чэмпіянаце Беларусі стаў другім бамбардзірам каманды ў сэзоне. У студзені 2020 году падоўжыў кантракт зь «Іслаччу»[14]. У 2020 годзе заставаўся асноўным нападнікам каманды.
У лютым 2021 году далучыўся да летувіскай «Судувы»[15], дзе пачаў пераважна выходзіць на замену. Разам з камандай здабыў срэбраныя мэдалі чэмпіянату Летувы. У студзені 2022 году вярнуўся ў Беларусь, склаўшы кантракт з «Гомлем»[16], дзе замацаваўся ў асноўным складзе. У сэзоне 2022 году адзначыўся 8 галамі ў чэмпіянаце і 2 галамі ў Кубку Беларусі. Па заканчэньні сэзону 2022 году пакінуў гомельскі клюб[17]. У студзені 2023 году быў аб’яўлены гульцом берасьцейскага «Дынама»[18]. У ліпені 2023 году пакінуў клюб паводле пагадненьня бакоў[19] і далучыўся да «Іслачы»[20]. У студзені 2024 году падоўжыў пагадненьне з клюбам[21], але моцна пакутваў на траўмы цягам сэзону[22]. У сьнежні нападнік пакінуў каманду і вярнуўся ў «Менск»[23][24].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У складзе моладзевай зборнай Беларусі правёў 13 гульняў. 30 сакавіка 2015 году дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскай гульні супраць зборнай Габону. Гэтая сустрэча стала адзінай у кар’еры ў складзе нацыянальнай каманды.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2018
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2022
- У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2014
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Менск | 2015 | Найвышэйшая ліга | 24 | 5 |
| Тарпэда-БелАЗ | 2017 | Найвышэйшая ліга | 21 | 4 |
| Дынама Менск | 2018 | Найвышэйшая ліга | 14 | 2 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Aleksandr Makas // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Alyaksandr Makas // FBref (анг.)
- ↑ https://betnews.by/player/aleksandr-makas-minsk-belarus/
- ↑ https://www.fcgomel.by/team/main-roster/aleksandr-makas/
- ↑ Александр Макась покинул "Минск" (рас.)
- ↑ Макась проходит просмотр в «Иртыше» (рас.)
- ↑ Александр Макась покинул расположение "Иртыша" и присоединился к "Атырау" (рас.)
- ↑ Александр Макась подписал контракт с "Атырау" (рас.)
- ↑ Александр Макась стал игроком "Торпедо-БелАЗ" (рас.)
- ↑ Девять футболистов покинули "Торпедо-БелАЗ" (рас.)
- ↑ Макась стал игроком минского "Динамо" (рас.)
- ↑ Макась покинул минское "Динамо" (рас.)
- ↑ Александр Макась пополнил ряды "Ислочи" (рас.)
- ↑ Макась продлил контракт с "Ислочью" (рас.)
- ↑ Александр Макась стал игроком литовской "Судувы" (рас.)
- ↑ Ануфриев и Макась перешли в "Гомель". Литвяков на очереди? (рас.)
- ↑ Наша команда отправилась в заслуженный отпуск (рас.) Афіцыйны сайт «Гомеля»
- ↑ Александр Макась подписал контракт с брестским "Динамо" (рас.)
- ↑ Макась пополнил список игроков, покинувших брестское "Динамо" (рас.)
- ↑ Пятый бомбардир в истории "Ислочи" вернулся в пристоличный клуб (рас.)
- ↑ "Ислочь" объявила о продлении контрактов с тремя футболистами (рас.)
- ↑ Камбэк Воронкова, снова травма Макася, готовность Корцова, "Динамо" Майорова (рас.). Football.by (2024-10-18). Праверана 2025-03-08 г.
- ↑ Александр Макась стал игроком "Минска" (рас.). Прессбол (2025-01-16). Праверана 2025-03-08 г.
- ↑ "Минск" вернул опытного нападающего (рас.). Football.by (2025-01-16). Праверана 2025-03-08 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на афіцыйным сайце ФК «Менск» (рас.)
- Профіль на сайце transfermarkt.de
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль на soccerway.com (анг.)
- Нарадзіліся 8 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1991 годзе
- Нарадзіліся ў Менску
- Футбалісты клюбу «Менск»
- Футбалісты клюбу «Партызан» Менск
- Футбалісты клюбу «Менск-2»
- Футбалісты клюбу «Атыраў»
- Футбалісты клюбу «Тарпэда-БелАЗ» Жодзін
- Футбалісты клюбу «Дынама» Менск
- Футбалісты клюбу «Іслач» Менскі раён
- Футбалісты клюбу «Судува» Мар’ямпаль
- Футбалісты клюбу «Гомель»
- Футбалісты клюбу «Дынама» Берасьце
- Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі
- Футбалісты зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты