Андрэй Салавей
Андрэй Салавей | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 13 сьнежня 1994[1] (29 гадоў) | |
Рост | 176 см | |
Вага | 67 кг[2] | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Славія Мазыр | |
Нумар | 30 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2012—2015 | Дынама Берасьце | 39 (4) |
2016—2017 | Тарпэда-БелАЗ | 7 (0) |
2017—2018 | Слонім-2017 | 39 (12) |
2019—2020 | Лякаматыў Гомель | 47 (34) |
2021 | Гомель | 29 (18) |
2022—2023 | Шахцёр Салігорск | 19 (1) |
2023 | → Аксу | 13 (2) |
2024— | Славія Мазыр | 12 (3) |
Зборныя | ||
2021—2022 | Беларусь | 8 (2) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Андрэй Віктаравіч Салавей (нарадзіўся 13 сьнежня 1994 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца мазырскай «Славіі» і нацыянальнай зборнай Беларусі. Футбаліст году Беларусі 2021 году.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гуляў за дубль, а пачынаючы з 2012 году праходзіў у асноўны склад берасьцейскага «Дынама». У сэзоне 2013 году толькі ў другой палове стаў зьяўляцца на лаўцы запасных, адкуль часам выходзіў на замену. 1 верасьня 2013 году здабыў свой першы гол за асноўную каманду, чым прынёс перамогу над «Нафтанам» (2:1). У першай палове 2014 году не гуляў праз траўмы, у чэрвені 2014 году вярнуўся ў шыхты. У лістападзе 2014 году ўпершыню зьявіўся ў стартавым складзе берасьцейскай каманды. У лютым 2015 году падоўжыў кантракт з «Дынама»[3]. У сэзоне 2015 году ўжо трывала замацаваўся ў аснове берасьцейцаў, стаў выкарыстоўвацца пераважна на пазццыі нападніка.
У студзені 2016 году выправіўся на прагляд у жодзінскае «Тарпэда-БелАЗ» і ў выніку падпісаў кантракт з гэтым клюбам[4]. У складзе жодзінцаў стаў выступаць у асноўным за дубль, у галоўнай камандзе звычайна толькі часам выходзіў на замену. У ліпені 2016 году выправіўся на зборы ва Ўзброеныя Сілы[5], у верасьні вярнуўся ў каманду. У першай палове сэзона 2017 году выступаў выключна за дубль жодзінцаў. У ліпені 2017 году па пагадненьні бакоў скасаваў кантракт з «Тарпэда-БелАЗам»[6] і далучыўся да «Слоніма-2017»[7], дзе стаў адным з асноўных гульцоў.
У студзені 2019 году сышоў з слонімскага клюбу[8] і неўзабаве перайшоў у гомельскі «Лякаматыў»[9]. Замацаваўся ў якасьці аднаго з асноўных гульцоў клюбу, у сэзоне 2020 году з 21 голам стаў найлепшым бамбардзірам першай лігі. У студзені 2021 году склаў дамову з «Гомлем»[10]. Стаў адным зь лідэраў каманды ў найвышэйшай лізе і найлепшым ейным бамбардзірам. Паводле вынікаў сэзону заняў другое месца ў сьпісе бамбардзіраў найвышэйшай лігі пасьля Дэмба Дарба, быў прызнаны найлепшым нападнікам і футбалістам году Беларусі[11].
У студзені 2022 году па заканчэньні кантракту з «Гомлем» у якасьці свабоднага агента падпісаў пагадненьне з салігорскім «Шахцёрам»[12]. У новым клюбе ня здолеў замацавацца, у выніку чаго на сэзон 2023 году быў аддадзены ў арэнду ў казаскі клюб «Аксу». Па заканчэньні сэзону ў лістападзе 2023 года пакінуў клюб[13]. Па заканчэньні сэзону ў лістападзе 2023 году пакінуў клюб[14]. У студзені 2024 году пачынаў трэнавацца з салігарчанамі[15], аднак неўзабаве скасаваў кантракт з клюбам і стаў гульцом мазырскай «Славіі»[16].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Тарпэда-БелАЗ»:
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2016
«Шахцёр»:
- Чэмпіён Беларусі: 2022
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2023
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Дынама Берасьце | 2012 | Найвышэйшая ліга | 6 | 0 |
2013 | Найвышэйшая ліга | 4 | 1 | |
2014 | Найвышэйшая ліга | 9 | 1 | |
2015 | Найвышэйшая ліга | 20 | 2 | |
Тарпэда-БелАЗ | 2016 | Найвышэйшая ліга | 7 | 0 |
Слонім-2017 | 2017 | Першая ліга | 13 | 3 |
2018 | Першая ліга | 26 | 9 | |
Лякаматыў | 2019 | Першая ліга | 23 | 13 |
2020 | Першая ліга | 24 | 21 | |
Гомель | 2021 | Найвышэйшая ліга | 29 | 18 |
Шахцёр Салігорск | 2022 | Найвышэйшая ліга | 18 | 1 |
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Старэйшы брат Арцём, футбаліст клюбаў «Дынама» (Менск), «Тарпэда-БелАЗ» і іншых.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Andrey Solovei // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б https://www.pressball.by/footballstat/andrey_solovey/
- ^ Клопоцкий, Щербо, Нечаев и Соловей продлили контракты с брестским "Динамо"
- ^ "Торпедо-БелАЗ" выкупил у брестского "Динамо" права на Павлюковца и Соловья
- ^ Футбол. Игорь Криушенко: Соловей сейчас в армии. Служит в резерве сорок дней
- ^ "Торпедо-БелАЗ" расторг контракт с Андреем Соловьем
- ^ Андрей Соловей и Чешун перейдут в «Слоним-2017», 23-летний Дручик завершил карьеру
- ^ Четыре игрока покинули "Слоним-2017"
- ^ Лучший бомбардир "Слонима-2017" перешел в "Локомотив"
- ^ "Гомель" объявил о подписании лучшего бомбардира первой лиги Соловья
- ^ Лучшим футболистом Беларуси в 2021 году признан Андрей Соловей
- ^ "Шахтер" объявил о подписании Соловья
- ^ Соловей и Земко покинули "Аксу" (рас.)
- ^ Соловей и Земко покинули "Аксу" (рас.)
- ^ Андрей Соловей тренируется с солигорским "Шахтером" (рас.)
- ^ Соловей стал игроком "Славии" (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль на сайце берасьцейскага «Дынама» (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball
- Нарадзіліся 13 сьнежня
- Нарадзіліся ў 1994 годзе
- Нарадзіліся ў Бярозе
- Футбалісты клюбу «Славія» Мазыр
- Футбалісты клюбу «Дынама» Берасьце
- Футбалісты клюбу «Тарпэда-БелАЗ» Жодзін
- Футбалісты клюбу «Слонім-2017»
- Футбалісты клюбу «Лякаматыў» Гомель
- Футбалісты клюбу «Гомель»
- Футбалісты клюбу «Шахцёр» Салігорск
- Футбалісты клюбу «Аксу»
- Футбалісты зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты