Перайсьці да зьместу

Ворша (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ворша
Поўная назва Футбольны клюб «Ворша»
Заснаваны 1951
Горад Ворша, Беларусь
Стадыён Гарадзкі
Умяшчальнасьць: 2582
Чэмпіянат Першая ліга
 · 2025 16 месца

«Ворша» — футбольны клюб зь Беларусі. Колеры — сіня-белыя. З 2015 году выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.

Адну зь мянушак «раёншчыкі» клюб атрымаў праз тое, што раней у горадзе адбываліся масавыя бойкі паміж жыхарамі розных раёнаў. Больш нэўтральная мянушка — «ільняныя» — нарадзілася праз тое, што ў горадзе працуе буйны ільнокамбінат.

Заснаваны ў 1951 годзе пад назвай «Труд». Большую частку сваёй гісторыі клюб выступаў пад назвай «Старт». Выступаў у чэмпіянаце БССР, пераважна ў найвышэйшым дывізіёне. У 1971 годзе дайшоў да фіналу Кубка БССР, але атрымаў у ім паразу ад жодзінскага «Тарпэда». У тым жа годзе гуляў супраць ленінградзкага «Дынама» ў 1/16 фіналу Кубка СССР сярод аматарскіх калектываў і выбіў суперніка. Але ў 1/8 фіналу саступіў рыскаму клюбу зь лікам ВЭФ 1:3. Меў назвы ЗШМ і «Машынабудаўнік».

У 1990-х гадах клюб меў назву «Легмаш» (да 1994 году), а таксама «Максім-Ворша» (1995), «Максім-Легмаш» (1996). Дружына здолела выйсьці ў Другую лігу, дзе правяла некалькі сэзонаў да 2001 году, калі празь фінансавыя чыньнікі была вымушаная зьняцца з чэмпіянату. Праз тры гады клюб павярнуўся ў Другую лігу, але гэтым разам клюб здолеў толькі ў 2005 выйсьці ў дывізіён вышэй, пасьля чаго зноў апынуўся ў Другой лізе, дзе доўгі час знаходзіўся ў канцы табліцы. З 2005 па 2007 гады клюб меў назоў «Ворша-Белаўтасэрвіс».

У сярэдзіне сэзона 2013 году ў клюб прыйшлі некалькі дасьведчаных гульцоў, якія мелі досьвед выступаў у Найвышэйшай лізе і ў замежных чэмпіянатах. У выніку гэта дазволіла «Воршы» ўзьняцца на 6 радок. У сэзоне 2014 году каманда ўпэўнена правяла першы этап, дзе здабыла першае месца ў групе, не атрымаўшы аніводнай паразы. У фінальным этапе «Ворша» таксама спачатку рухалася на першым месцы, але пазьней шэраг няўдачаў адкінуў каманду на трэці радок. Толькі ў апошнім туры, дзякуючы нічыі з «Крумкачамі», «Ворша» засталася на трэцім радку і атрымала месца ў Першай лізе. Станам на 2014 год «Ворша» была самым папулярным клюбам Другой лігі паводле глядацкага інтарэсу — гэта была адзіная каманда, што зьбірала ў сярэднім больш за тысячу чалавек на матчы.

У сэзоне 2015 году дружына займала пазыцыю ўнізе турнірнай табліцы і заняла 14 месца пры 16 удзельніках. У сэзоне 2016 году быў павялічаны бюджэт клюбу, дзякуючы чаму ягоны склад папоўніў шэраг дасьведчаных гульцоў, а галоўным трэнэрам быў прызначаны Юры Канаплёў, які доўгі час працаваў зь «Віцебскам». «Ворша» здолела замацавацца ў сярэдзіне турнірнай табліцы і заняла 7 месца з 14 камандаў. У сэзоне 2017 году, не зважаючы на добры пачатак, «Ворша» хутка апынулася ў сярэдзіне турнірнай табліцы і заставалася там да сканчэньня сэзону, заняўшы 10 месца пры 16 удзельніках.

Матч Першай лігі 2020 году, у якім «Ворша» прымала гасьцей з «Гомля».

У пачатку 2018 году новым галоўным трэнэрам каманды стаў Вячаслаў Акшаеў. «Ворша» добра распачала сэзон, але потым стала трываць паразы. У жніўні трэнэрам замест Акшаева быў прызначаны Сяргей Вехцеў. Істотна зьмяніўся склад каманды, які быў папоўнены віцебскімі футбалістамі. Сэзон каманда скончыла на 12 месцы пры 15 удзельніках. Вехцеў заставаўся трэнэрам і ў сэзоне 2019 году, калі «Ворша» стала 10-й, а нападнік клюбу Дзьмітры Іваноў з 17 галамі стаў другім бамбардзірам Першай лігі. У сэзоне 2020 году «Ворша» адмовілася ад актыўнага супрацоўніцтва зь «Віцебскам» і пачала запрашаць гульцоў з Магілёву і Расеі. Галоўным трэнэрам сэзон пачынаў Аляксандар Вопсеў, у кастрычніку яго замяніў Мікалай Бранфілаў, аднак вынікі амаль не зьмяніліся — «Ворша» амаль увесь сэзон правяла ў сярэдзіне і ніжняй палове табліцы, а скончыла турнір на 11 месцы.

У сэзоне 2021 году, не зважаючы на істотную зьмену складу, клюб працягваў рабіць стаўку на дасьведчаных футбалістаў, падмацаваўшыся таксама шэрагам маладых выканаўцаў і расейскімі гульцамі. На турнірнай дыстанцыі каманда рухалася роўна, знаходзілася амаль увесь час трохі ніжэй сярэдзіны табліцы. У верасьні 2021 году галоўны трэнэр каманды Мікалай Бранфілаў сышоў з клюбу, некаторы час абавязкі галоўнага трэнэра выконваў ягоны памочнік Алег Чарапнёў, а ў кастрычніку новым трэнэрам быў прызначаны Ігар Чумачэнка, які раней ачольваў магілёўскі «Дняпро». Дружына ўпэўнена замацавалася на 9 месцы пры 12 удзельніках, дзе і скончыла сэзон. У сэзоне 2022 году каманда працягвала знаходзіцца пераважна ў сярэдзіне табліцы. Выступала нестабільна, буйныя паразы чаргаваліся перамогамі над фаварытамі. Чэмпіянат «Ворша» завяршыла на 9 месцы пры 13 удзельніках. У сэзоне 2023 году каманда цягам турніру знаходзілася ў другой палове табліцы і скончыла чэмпіянат на 14-м радку пры 17 удзельніках.

Гульні праводзіць на гарадзкім стадыёне, які ўмяшчае 2582 гледачы. Таксама некаторыя гульні адбываюцца на стадыёнах «Лякаматыў» (2500 гледачоў) і «Пасялковы» (1500 гледачоў).

  • Найвышэйшыя дасягненьні ў часы СССР: фіналіст Кубка БССР (1971), 4-е месца ў чэмпіянаце БССР (1971). 4-разовы чэмпіён Віцебскай вобласьці (1968, 1970, 1972, 1977). 4-разовы ўладальнік Кубка Віцебскай вобласьці (1961, 1971, 1972, 1976). 6-разовы срэбраны прызэр чэмпіянату Віцебскай вобласьці (1973, 1980, 1982, 1983, 1984, 1989) и 4-разовы бронзавы (1966, 1974, 1975, 1979).
  • Дасягненьні ў чэмпіянатах Беларусі: 8-е месца ў Першай лізе (1996), пераможца Другой лігі (1995).
Актуальны на 8 красавіка 2026 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Беларусі Бр Арцём Валадзькоў 2001
5 Сьцяг Беларусі Аб Мікіта Тарбякоў 2002
7 Сьцяг Беларусі ПА Мікіта Бабчонак 1999
8 Сьцяг Беларусі ПА Іван Беразун 1997
9 Сьцяг Беларусі Нап Дзьмітры Ціхаміраў 1999
10 Сьцяг Беларусі ПА Іван Агееў 2005
11 Сьцяг Беларусі Нап Даніла Стаін 2002
13 Сьцяг Беларусі Нап Максім Пашкевіч Edit this on Wikidata 2002
14 Сьцяг Беларусі Аб Арцём Дамброўскі 2005
16 Сьцяг Беларусі ПА Уладзіслаў Мітрафанаў 2009
17 Сьцяг Беларусі Нап Яраслаў Кулеш (ар. БАТЭ) 2006
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
18 Сьцяг Беларусі Аб Мікіта Воўчанка 2002
19 Сьцяг Беларусі Нап Мікіта Вехцеў Edit this on Wikidata (ар. Віцебск) 2005
52 Сьцяг Беларусі Бр Раман Краўчанка 2004
69 Сьцяг Беларусі ПА Станіслаў Булахоў 2007
77 Сьцяг Беларусі ПА Глеб Жалезьнікаў (капітан) 1997
80 Сьцяг Беларусі Аб Ян Камароў 2003
82 Сьцяг Расеі Аб Віталь Шалычаў 2001
88 Сьцяг Беларусі ПА Дзяніс Рудзянок 1998
93 Сьцяг Беларусі ПА Павал Бардукоў 1993
Сьцяг Беларусі ПА Андрэй Раманаў 1998
Сьцяг Беларусі ПА Захар Каранкоў 2008
Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт Кубак
2012Другая1736981930–72351/32
2013Другая624105941–25351/32
2014Другая3 30209159–18691/64
2015Першая1430381924–70171/16
2016Першая726910743–34371/16
2017Першая10301071348–48371/8
2018Першая1228831733–53271/16
2019Першая1028941533–61311/32
2020Першая1126761330–4224[a]1/16
2021Першая933971741–60341/32
2022Першая924761133–52271/16
2023Першая1432871750–62311/32

Галоўныя трэнэры

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. Клюб быў пазбаўлены 3 пунктаў за ўдзел гульцоў каманды ў дамоўных матчах у сэзонах 2017—2018 гадоў.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]