Цэнтральны (стадыён)
Цэнтральны | |
Краіна | Беларусь |
---|---|
Горад | Гомель |
Адрас | вул. Паўстаньня, 1 |
Год пабудовы | 2003—2006 (рэканструкцыя) |
Дата адкрыцьця | 2004 |
Зьмяшчальнасьць | 14 307 |
Хатняя каманда | «Гомель» |
Памеры поля | 105×68 |
Каардынаты | 52°26′12″ пн. ш. 31°00′45″ у. д. / 52.43667° пн. ш. 31.0125° у. д.Каардынаты: 52°26′12″ пн. ш. 31°00′45″ у. д. / 52.43667° пн. ш. 31.0125° у. д. |
Цэнтральны | |
«Цэнтра́льны» — футбольны стадыён, разьмешчаны ў Гомлі, Беларусь. Зьяўляецца хатнім стадыёнам футбольнага клюбу «Гомель». Здольны зьмясьціць 14 307 чалавек. Стадыён ня раз прымаў матчы нацыянальнай зборнай Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Раньнія гады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На тэрыторыі сучаснага стадыёну ў канцы XIX стагодзьдзя была пустэча, на месцы якой потым разьмяшчаліся іпадром і стайні. Крыху пазьней на месцы іпадрому быў пабудаваны вэлятрэк, які належыў пажарнаму таварыству Гомелю. Сам жа комплекс уключаў ня толькі трэк, але таксама амфітэатар і плошчу.
У 1920-я гады ў Гомлі зьявілася першая футбольная каманда — «Чыгуначнік». Тады ж таварыства «Дынама» пачало будаўніцтва стадыёну. Стадыён меў шмат назваў, «Школьны», «Спартак», «імя Кірава», «Гомсельмаш».
Рэканструкцыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1990-х гадох было вырашана правесьці капітальную рэканструкцыю арэны. На той час стадыён быў яшчэ драўляным. У канцы 1990-х былі праведзены апошнія гульні на стадыёне, а ў 1999 годзе ён быў зачынены. Стары стадыён быў поўнасьцю зьнесены, і пачалося будаўніцтва новай арэны.
У 2003 годзе было створана прадпрыемства «Гомельскі цэнтральны спартовы комплекс», якое стала ўладальнікам стадыёну. Праз год была здадзеная ў эксплюатацыю першая чарга стадыёну: паўднёвыя трыбуны і контуры ўсходніх. 2 траўня 2004 году быў праведзены першы матч на новым стадыёне, уваход на які ў першы дзень быў зроблены бясплатным, тады «Гомель» прымаў віцебскі «Лякаматыў». У той час на стадыёне не было заходняй трыбуны, і тэрыторыю будаўніцтва зачынялі флагштокамі. На матчы была сур’ёзная цісканіна, міліцыі даводзілася ўсталёўваць дадатковыя кардоны.
Наступная чарга будаўніцтва скончылася ў 2006 годзе, а канчаткова стадыён быў здадзены ў эксплюатацыю ў лістападзе 2008 году.
Сучаснасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля рэканстукцыі «Цэнтральны» стаў адной з самых сучасных арэнаў у Беларусі. Да таго ж, гэта быў адзіны акрамя менскай «Дарыды» выключна футбольны стадыён безь бегавых дарожак у Беларусі.
13 кастрычніка 2007 году стадыён прыняў свой першы матч нацыянальнай зборнай Беларусі, у якім Беларусь саступіла зборнай Люксэмбургу зь лікам 0:1. У 2013 годзе, пасьля закрыцьця на рэканструкцыю менскага стадыёну «Дынама», «Цэнтральны» стаў асноўным стадыёнам, дзе зборная праводзіла сустрэчы адборнага турніру да чэмпіянату сьвету 2014 году. З 2014 году асноўнай арэнай зборнай стала новаадчыненая «Барысаў-Арэна».
У 2012 годзе ў рамках трэцяга адборачнага раўнду Лігі Эўропы стадыён прымаў матч «Гомлю» з ангельскім «Лівэрпулам». Для падрыхтоўкі да матчу газон на ўскайках быў тэрмінова заменены на штучны. 29 студзеня 2015 году на пасяджэньні БФФ было вырашана правесьці фінал Кубка Беларусі 2015 году на стадыёне «Цэнтральны»[1].