Ільля Алексіевіч
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Алексіевіч.
Ільля Алексіевіч | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 10 лютага 1991 (32 гады) Жодзін, БССР | |
Рост | 173 см | |
Вага | 64 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Гомель | |
Нумар | 13 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2008—2010 2011—2012 2013—2015 2016 2017 2017 2018 2019—2020 2021 2022— |
Тарпэда-БелАЗ Гомель БАТЭ Панэталікос Шахцёр Салігорск → Тарпэда-БелАЗ (арэнда) Тарпэда-БелАЗ Менск Крумкачы Гомель |
17 (0) 56 (5) 59 (3) 3 (0) 9 (1) 9 (0) 21 (0) 19 (0) 7 (0) 24 (2) |
Зборныя | ||
2010—2012 2011—2012 2011—2012 2012—2014 |
Беларусь (да 21) Беларусь (алімп.) Беларусь (да 23) Беларусь |
16 (1) 7 (0) 7 (0) 9 (1) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Ільля́ Алексіе́віч (нарадзіўся 10 лютага 1991 году, Жодзін, БССР) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Гомлю». У 2012—2014 гадах правёў 9 матчаў за нацыянальную зборную Беларусі, у якіх забіў 1 гол.
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Ільля зьяўляецца выхаванцам жодзінскага «Тарпэда», гуляў за гэты клюб да 2010 году. У сакавіку 2011 году перайшоў у «Гомель», дзе хутка стаў адным з асноўных паўабаронцаў. 4 жніўня таго ж году, гуляючы ў Лізе Эўропы, адкрыў лік сваім галам у эўракубках, паразіўшы браму турэцкага «Бурсаспору». У лістападзе 2012 году падпісаў трохгадовы кантракт з барысаўскім БАТЭ[2]. У студзені 2016 году перайшоў у грэцкі клюб «Панэталікос», зь якім падпісаў кантракт да чэрвеня 2017 году[3], у траўні 2016 году кантракт быў скасаваны праз траўму[4]. У студзені 2017 году падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[5]. У жніўні 2017 году аддадзены ў арэнду клюбу «Тарпэда-БелАЗ» да канца сэзону[6]. У студзені 2018 году падпісаў кантракт з «Тарпэда-БелАЗ» на адзін год[7]. У лютым 2019 году перайшоў у клюб «Менск»[8].
Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гуляў у моладзевай зборнай Беларусі ў 2011—2012 гадах, разам з камандай трапіў на Алімпійскія гульні ў Лёндан. 14 лістапада 2012 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Ізраілю.
Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Чэмпіён Беларусі: 2013, 2014, 2015
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2014
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2011
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2011
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2012
- У сьпісе 22 найлепшых гульцоў чэмпіянату Беларусі: 2012
Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
БАТЭ | 2015 | Найвышэйшая ліга | 13 | 0 |
Шахцёр Салігорск | 2017 | Найвышэйшая ліга | 9 | 0 |
Тарпэда-БелАЗ | 9 | 1 | ||
2018 | Найвышэйшая ліга | 21 | 0 |
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ https://www.fcgomel.by/team/main-roster/ilya-aleksievich/
- ^ Илья Алексиевич стал игроком БАТЭ(рас.)
- ^ Илья Алексиевич перешел в греческий «Панетоликос»(рас.)
- ^ Илья Алексиевич расторг контракт с «Панетоликосом»(рас.)
- ^ «Шахтер» объявил о подписании контракта с Ильей Алексиевичем(рас.)
- ^ «Шахтер» отдал Алексиевича в аренду «Торпедо-БелАЗ»(рас.)
- ^ Алексиевич стал игроком «Торпедо-БелАЗ»(рас.)
- ^ Алексиевич стал игроком «Минска»(рас.)
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Профіль на сайце БАТЭ
- Профіль на афіцыйным сайце ФК «Гомель»
- Профіль на transfermarkt.de
- Статыстыка «ПБ-Инфо»
- Профіль на soccerway.com(анг.)
- Нарадзіліся 10 лютага
- Нарадзіліся ў 1991 годзе
- Нарадзіліся ў Жодзіне
- Беларускія футбалісты
- Футбалісты зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты і футбалісткі на Алімпійскіх гульнях
- Футбалісты і футбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 году
- Футбалісты клюбу «Тарпэда-БелАЗ» Жодзін
- Футбалісты клюбу «Гомель»
- Футбалісты клюбу БАТЭ Барысаў
- Футбалісты клюбу «Панэталікос» Агрыніён
- Футбалісты клюбу «Шахцёр» Салігорск
- Футбалісты клюбу «Менск»
- Футбалісты клюбу НФК Менск