Дзьмітры Бага
Дзьмітры Бага | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 4 студзеня 1990 (31 год) Менск, БССР | |
Рост | 182 см | |
Вага | 75 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | БАТЭ Барысаў | |
Нумар | 25 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2008—2015 2016 2016—2017 2017— |
БАТЭ Барысаў Гапаэль Хайфа Атромітас Атэны БАТЭ Барысаў |
120 (18) 14 (0) 26 (0) 50 (4) |
Зборныя | ||
2013— | Беларусь | 2 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Дзьмі́тры Ба́га (нарадзіўся 4 студзеня 1990 году, Менск, БССР) — беларускі футбаліст, гуляе ў паўабароне за клюб БАТЭ і нацыянальную зборную Беларусі.
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Выхаванец менскай школы «Зьмена», з 2007 году выступае за барысаўскі БАТЭ. У 2008 годзе дэбютаваў за асноўную каманду. З 2010 году стаў трывала трапляць ў асноўны склад барысаўскага клюбу. 10 красавіка 2012 году аформіў першы дубль у кар’еры, двойчы паразіўшы браму менскага «Дынама». 21 лютага 2013 году ў матчы ў адказ 1/16 фіналу розыгрышу Лігі Эўропы супраць турэцкага клюбу «Фэнэрбахчэ», Дзьмітры атрымаў чырвоную картку ўжо на 20 хвіліне матчу. Турэцкія гульцы атрымалі перамогу зь лікам 1:0, такім чынам працягнуўшы выступы ў эўракубках. Доўгі час выступаў як цэнтральны паўабаронца, а ў сэзоне 2013 году стаў часьцей выкарыстоўвацца на правым флянзе, пры гэтым першую палову чэмпіянату Бага выглядаў ня вельмі добра[1], аднак у канцы сэзону пачаў забіваць галы.
Сэзон 2014 году пачаў ак асноўны правы ўскрайні нападнік, але 5 красавіка ў матчы супраць «Менску» атрымаў траўму. 10 траўня ўсё яшчэ не гуляючы ў камандзе з-за траўмы Дзьмітры правёў матч БАТЭ супраць «Слуцку» ў якасьці дыктара на Барысаў-Арэне[2]. Вярнуўся на поле ў жніўні, але яшчэ значны час выходзіў на замену. Толькі ў канцы сэзону зноўку стаў зьяўляцца ў стартавым складзе. 9 лістапада 2014 году матч супраць «Нафтану» стаў сотым для гульца ў чэмпіянаце Беларусі[3].
Дзьмітры зьяўляецца аўтарам першага голу БАТЭ ў 2015 годзе, калі 21 сакавіка забіў мяч у паўфінале Кубка Беларусі гарадзенскаму «Нёману»[4].
У студзені 2016 году перайшоў у клюб «Гапаэль» з Хайфы, зь якім падпісаў кантракт на паўгоду з магчымасьцю падаўжэньня яшчэ на год[5]. У чэрвені 2016 году перайшоў у грэцкі клюб «Атромітас»[6]. У ліпені 2017 году вярнуўся ў барысаўскі БАТЭ[7].
Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Бага зьяўляецца бронзавым прызэрам моладзевага чэмпіянату Эўропы 2011 году, які праходзіў у Даніі. На турніры забіў адзіны мяч у браму гаспадароў турніру. Удзельнік Алімпійскіх гульняў 2012 году ў Лёндане. На турніры забіў гістарычны мяч у матчы супраць зборнай Новай Зэляндыі, які ёсьць першым зборнай на Алімпіядах, які, акрамя таго, стаў пераможным[8].
Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі 15 кастрычніка 2013 году ў таварыскай гульні супраць зборнай Японіі[9].
Узнагароды і дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
БАТЭ:
- Чэмпіён Беларусі: 2009, 2010, 2011, 2012, 2013, 2015, 2018
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2010, 2015
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2010, 2011, 2014, 2015
Беларусь:
- Бронзавы прызэр маладзёвага чэмпіянату Эўропы: 2011
- Удзельнік летніх Алімпійскіх гульняў 2012 году
Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
БАТЭ | 2015 | Найвышэйшая ліга | 18 | 3 |
БАТЭ | 2017 | Найвышэйшая ліга | 10 | 0 |
2018 | Найвышэйшая ліга | 26 | 3 |
Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дзьмітры зьяўляецца малодшым братам футбаліста і трэнэра Аляксея Багі.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Не катит. By.Tribuna.com(рас.)
- ^ БАТЭ — «Слуцк». Дмитрий Бага выступил диктором на «Борисов-Арене». By.Tribuna.com(рас.)
- ^ БАТЭ — «Нафтан». Бага провел 100-й матч в высшей лиге. By.Tribuna.com(рас.)
- ^ Гол Дмитрия Баги принес БАТЭ победу над «Неманом». «Прессбол»(рас.)
- ^ Дмитрий Бага подписал контракт с «Хапоэлем» из Хайфы(рас.)
- ^ Дмитрий Бага подписал контракт с «Атромитосом»(рас.)
- ^ БАТЭ объявил о подписании контракта с Дмитрием Багой(рас.)
- ^ Минимально, но уверенно. Football.by(рас.)
- ^ Беларусь — Япония. Бага дебютировал в национальной команде. By.Tribuna.com(рас.)
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Афіцыйны сайт БАТЭ. Дзьмітры Бага(рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо»(рас.)
- Профіль на soccerway.com(анг.)
- Нарадзіліся 4 студзеня
- Нарадзіліся ў 1990 годзе
- Нарадзіліся ў Менску
- Беларускія футбалісты
- Футбалісты зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты і футбалісткі на Алімпійскіх гульнях
- Футбалісты і футбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 году
- Футбалісты клюбу БАТЭ Барысаў
- Футбалісты клюбу «Гапаэль» Хайфа
- Футбалісты клюбу «Атромітас» Атэны