Перайсьці да зьместу

Артур Лявіцкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Артур Лявіцкі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 17 сакавіка 1985(1985-03-17)[1] (39 гадоў)
Рост 181 см
Вага 77 кг[2]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Сэрвалюкс Агра[d]
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2002—2003 РВАР[d] 48 (3)
2004 Дынама-Юні[d] 15 (2)
2005 Верас[d] 23 (2)
2006—2008 Савіт Магілёў 62 (9)
2009—2010 Тарпэда-БелАЗ 53 (10)
2011—2012 Гомель 46 (2)
2012 Менск 9 (1)
2013—2014 Тарпэда-БелАЗ 54 (4)
2016 Тарпэда Магілёў 5 (1)
2018—2019 Горкі 14 (3)
2022—4 Сэрвалюкс Агра[d] 24 (19)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
24 верасьня 2023.

Арту́р Ляві́цкі (нар. 17 сакавіка 1985, Менск, БССР) — беларускі футбаліст, паўабаронца клюбу «Сэрвалюкс-Агра».

Гуляў за розныя клюбы ў ніжэйшых лігах. У 2006 годзе трапіў у магілёўскі «Савіт», які на той момант гуляў у другой лізе. З гэтым клюбам прайшоў усе лігі беларускага чэмпіянату. Пасьля распаду клюбу ў 2009 годзе перайшоў у жодзінскае «Тарпэда». У сьнежні 2010 году папоўніў склад «Гомля», які вярнуўся ў Найвышэйшую лігу. У жніўні 2012 году скасаваў кантракт з «Гомлем» і перайшоў у «Менск»[3].

У сьнежні 2012 году падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ»[4]. У жодзінскім клюбе замацаваўся ў асноўным складзе, звычайна гуляў на пазыцыі цэнтральнага паўабаронцы. У студзені 2015 году пакінуў «Тарпэда-БелАЗ»[5] і неўзабаве абвесьціў аб завяршэньні прафэсійнай кар’еры[6].

У жніўні 2016 году ў якасьці аматара далучыўся да магілёўскага «Тарпэда» ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі[7], дзе выступаў да канца сэзону 2016 году. У пачатку 2018 году быў заяўлены ў Другую лігу за «Горкі», выступаў за гэтую каманду і ў сэзоне 2019 году. У пачатку 2022 году далучыўся да клюбу «Сэрвалюкс-Агра».

У сьнежні 2023 году атрымаў трэнэрскую ліцэнзію катэгорыі B[8].

«Гомель»:

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Тарпэда Магілёў 2016 Другая ліга 5 1
Горкі 2018 Другая ліга 9 1

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]