Гожа
Гожа лац. Hoža | |
Касьцёл | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Гарадзенскі |
Сельсавет: | Госкі |
Насельніцтва: | 870 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 152 |
Паштовы індэкс: | 231741 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°52′0″ пн. ш. 23°53′0″ у. д. / 53.86667° пн. ш. 23.88333° у. д.Каардынаты: 53°52′0″ пн. ш. 23°53′0″ у. д. / 53.86667° пн. ш. 23.88333° у. д. |
± Гожа | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Го́жа[1] — вёска ў Беларусі, на правым беразе Нёману пры ўтоку ў яго ракі Гажанкі. Цэнтар сельсавету Гарадзенскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Знаходзіцца за 17 км на поўнач ад Горадні, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Багушоўкі; на аўтамабільнай дарозе Р42 Горадня — Друскенікі.
Гожа — даўняе мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню Гожа ўпамінаецца ў XV ст. як вёска ў складзе Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва. Да 1569 году Гожа знаходзілся ў валоданьні вялікіх князёў. У 1598 годзе вёска перайшла да Е. Міцуты, які збудаваў калі яе мост.
У 1671 годзе Гожа атрымала статус мястэчка і стала цэнтрам староства.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Гожа апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Гарадзенскага павету[2]. На 1885 год у мястэчку было 17 двароў, дзеяў касьцёл, працавалі 2 шынкі.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Гожу занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Гожа абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[3]. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 году Гожа апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Гарадзенскага павету Беластоцкага ваяводзтва. На 1921 год тут было 96 будынкаў, у аднайменным фальварку — 3 будынкі.
У 1939 годзе Гожа ўвайшла ў БССР, дзе стала цэнтрам сельсавету Гарадзенскага раёну. На 1970 год тут было 139 двароў, на 1991 год — 232. У 2000-я гады Гожа атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1885 год — 135 чал.
- XX стагодзьдзе: 1921 год — 540 чал.; 1970 год — 506 чал.; 1991 год — 1532 чал.[4]; 1999 год — 832 чал.; 1999 год — 832 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 870 чал.
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У вёсцы працуюць сярэдня школа, дашкольная ўстанова, лякарня, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За 500 м на поўдзень ад Гожы захавалася стаянка пэрыяду каменнага веку (10—7 тысячагодзьдзі да н. э.), а на правым беразе ракі Гажанкі, пры ўтоку яе ў Нёман — рэшткі селішча пэрыяду сярэднявечча XI—XIV стагодзьдзяў. Каля вёскі месьціцца біялягічны заказьнік Гожаўскі[5].
- Забудова гістарычная: адміністрацыя гміны, дом рамізьнікаў, плябанія, школа
- Капліца-надмагільле (XIX ст.)
- Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (1862—1865; пры касьцёле дзее гістарычна-этнаграфічны музэй)
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 170.
- ^ Słownik geograficzny... T. III. — Warszawa, 1882. S. 171
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Князева В. Гожа // БЭ. — Мн.: 1997 Т. 5. С. 55.
- ^ БЭ. — Мн.: 1997 Т. 5. С. 321.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — ISBN 985-11-0090-0
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — 527 с. — ISBN 985-11-0041-2
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|