Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Гестаўт

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Уважліва да фармантаў

[рэдагаваць крыніцу]

Кестаўт і Гастоўт то розныя імёны. Як -кес- і -гаст- то розныя фарманты. На -кес- было яшчэ Кесгайла. А на -гаст- было Гасцейка. Не трэба блытаць фарманты праз падабенства гучання, гэта могуць быць зусім розныя фарманты. Як -бут- і -буд-, напрыклад. Алёхно (гутаркі) 12:25, 12 траўня 2024 (+03)[адказаць]

Маю сумневы што да магчымасьці ўжываньня асновы teud як другога кампанэнту складаных германскіх імёнаў: пакуль не сустрэў ніводнага імя, якое б сканчалася на -teud (-teut, -deut, -deud). Тым часам у працах на тэму германскіх імёнаў мне пакуль не трапілася, каб хто разглядаў як магчымы ў германскіх мовах пераход teud > tald / told. Зь іншага боку, пераход -a- < > -e- у розных іменных асновах (у тым ліку gast, напрыклад, той жа Фёрстэрман падае Gestin, Gestlind, Gestilliub) адзначаецца як магчымы, здаецца, ува ўсіх аўтараў (Фёрстэрман, Марле, Крэмэр). Мяркую, што варта кіравацца прынцыпам ляза Окама: ня варта штучна (т. б. без засьведчаных германскіх адпаведнікаў або ігнаруючы такія адпаведнікі) спрабаваць множыць існасьці: наяўнасьць засьведчанага Gistald пэўна сьведчыць пра існаваньне незасьведчанага (што ня пэўна, бо ня ўсе працы прагледжаныя) *Gestald < Gastald. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 13:43, 12 траўня 2024 (+03)[адказаць]
У Фёрстэмана (1856 г.) няма асновы tald/told, ён зводзіць усе такія варыянты да thiuda (ад гоцк. theuda "род"). У германскіх мовах -eu-, -iu-, -ui- чытаецца як "ой" або "ёў", так што пераданне гэтага дыфтонга праз "ol" у лаціне зусім натуральнае.
Хаця Фёрстэман піша (ст. 1157), што (за двума выняткамі) аснова thiud бывае заўжды ў пачатку імені, ён жа падае (ст. 1288) імя Witold, Witolt, дзе другая аснова яўна thiud/told.
У імёнах Войштаўт, Контаўт, Нартаўт яўна бачым другую аснову -таўт-. Так што не бачу тут праблемы з асновай -таўт- на другім месцы.
У імені Gistald бачу яўную пашыраную ўсх.-герм. аснову gis- "страла", ад якой імёны Gieswein, Gislamundus, Nitigis. Былі і імёны літвінаў Гісвін, Гісмен.
Я бы параіў быць прасцей і трымацца яснага наяўнага матэрыялу, а не пушчацца ў "навуковыя рэканструкцыі", асабліва з "пераходамі гукаў" і т.п., якія звычайна ні да чаго добрага не прыводзяць (а то ўжо маем "навукоўцаў", якія пераконваюць, што імёны Скіргайла і Тройдзень "этнічна славянскія"). Алёхно (гутаркі) 13:12, 19 траўня 2024 (+03)[адказаць]
«так што пераданне гэтага дыфтонга праз "ol" у лаціне зусім натуральнае»: на жаль, мне пакуль ня трапілася пабачыць, каб хто пісаў пра гэта ў навуковай літаратуры на тэму германскіх імёнаў. Калі маеце такую крыніцу, то падайце, калі ласка, спасылку.
«падае (ст. 1288) імя Witold, Witolt, дзе другая аснова яўна thiud/told», але клясыфікуе яго (sp. 1573 у выданьні 1900 году) як варыяцыю імя Widald (або Witald, з улікам накладаньня асноваў VID і VIT), дзе другой асновай выступае VALD. Калі паглядзець пададзены Фёрстэрманам сьпіс імёнаў з другім кампанэнтам VALD (sp. 1496), то там знойдзецца вельмі шмат імёнаў на -old: Amolt, Amanold, Ascolt, Barnold, Carold, Gesold і пад., т.б. пераход -wald > -ald > -old ёсьць даволі таповай зьявай.
Спрашчаць, дзе гэта магчыма — вядома, варта, але тое спрашчэньне мусіць падмацоўвацца меркаваньнямі прызнаных аўтарытэтаў у германістыцы, іначай даем добрую нагоду апанэнтам да навешваньня цэтліку «дылетанцтва». У дзясятках прагледжаных працаў (манаграфіяў і артыкулаў) з германскіх імёнаў, я пакуль не знайшоў, каб хоць адзін аўтар сьцьвярджаў (або хоць бы выказваў здагадку), што імёны на -told маюць другой асновай лацінізаванае THEUDA. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 14:48, 19 траўня 2024 (+03)[адказаць]