Перайсьці да зьместу

Керш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Kiersch
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Kero + суфікс з элемэнтам -ш- (-sch-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Гірш, Геруш, Кірш, Кераш
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Керш»

Керш (Кірш, Гірш, Геруш, Кераш) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Герыш, Герш, Гіраш, Гірыш, Гірш або Кірш (Gerisch, Gersch[1], Gierasch, Gierisch, Giersch, Kiersch) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -гер- (-гар-, -гір-) (імёны ліцьвінаў Гералт, Гермонт, Бутгер; германскія імёны Gerolt, Geromont, Butger) паходзіць ад стараісьляндзкага geirr, стараверхненямецкага gēr 'дзіда'[3].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Giersz, Gierasz, Gerysz[4] і Girsz[5].

У Прусіі бытавала імя Геруша: Geruscha (1313 год)[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: чоловеков тяглыхъ у Оирякголскои волости… а Кгирша (25 траўня 1517 году)[7]; в томъ местечъку Вилъкииском… чотырнадцаты дом Станиславъ Кершевичъ (8 траўня 1597 году)[8]; Hersz (1636 год)[9]; Elżbieta Marianna Geruszewicz (1768 год)[10]; Kierasz (1831—1863 гады)[11].

Кершы і Кіршы — літоўскія шляхецкія роды[14].

У Эйшыскай парафіі існавалі вёска Кершышкі (Kierszyszki)[15].

На 1906 год існавала сяліба Гіршава ў Рэжыцкім павеце Віцебскай губэрні[16].

На гістарычнай Меншчыне існуе вёска Кіршы, на гістарычнай Берасьцейшчыне — Гершоны.

  1. ^ Steub L. Die oberdeutschen Familiennamen. — München, 1870. S. 44.
  2. ^ Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 31.
  3. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 98.
  4. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 7: Suplement. Rozwiązanie licznych zagadek staropolskiej antroponimii. — Kraków, 2002. S. 214.
  5. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 67.
  6. ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 32.
  7. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 337.
  8. ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 415, 417.
  9. ^ Paknys M. Vilniaus miestas ir miestieèiai 1636 m.: namai, gyventojai, sveèiai. — Vilnius, 2006. P. 246.
  10. ^ Kiejdany, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  11. ^ Parafia olkienicka, Genealogia Wileńszczyzny
  12. ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 403.
  13. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. ― Вильна, 1901. С. 148.
  14. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на К, Згуртаваньне беларускай шляхты
  15. ^ Parafia ejszyska w 1843 r., Genealogia Wileńszczyzny
  16. ^ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 346.