Перайсьці да зьместу

Вазгір

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Wasger
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Waso + Gero
Іншыя формы
Варыянт(ы) Вожгір
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Вазгір»

Вазгі́р — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Вожгір.

Васгер (Wasger) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова вас- (вос-, вес-) (імёны ліцьвінаў Васбут, Важгін; германскія імёны Wospot, Wesikin) паходзіць ад стараверхненямецкага hwas 'востры, завостраны'[2] або wasjan 'квітнець'[3], а аснова -гер- (-гар-, -гір-) (імёны ліцьвінаў Гералт, Гермонт, Бутгер; германскія імёны Gerolt, Geromont, Butger) — ад стараісьляндзкага geirr, стараверхненямецкага gēr 'дзіда'[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: отъ выгоновъ земянъ господарскихъ Росенскихъ Войтеха Возгира и Олехновичовъ… отъ земль Войтеха Вазгира (5 верасьня 1568 году)[5].

  • Матыс Вожгір — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1589 годзе[6]
  • Як Мікалаевіч Вожгір — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1590 годзе[7]

У XVI ст. існаваў маёнтак Важгіры (Вожгири) у Жамойцкім старостве[8].

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1548.
  2. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 220.
  3. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 320, 1637.
  4. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 98.
  5. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 24. — Вильна, 1897. С. 300—301.
  6. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 2. ― Вильна, 1903. С. 48.
  7. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 2. ― Вильна, 1903. С. 120.
  8. ^ Спрогис И. Я. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. С. 57.