Керстэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Kerstin
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Kero + Sten
Іншыя формы
Варыянт(ы) Керстын, Керстэйн, Керстан, Керштан, Карштэн, Герштан
Зьвязаныя імёны Стангір
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Керстэн»

Керстэн (Керстын, Керстэйн, Керстан, Керштан, Карштэн), Герштан — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Керстын або Гарстын (Kerstin, Garstin[1]) і Станігер або Станкер (Staniger, Stanker[2]) — імёны германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -гер- (-гар-, -гір-) (імёны ліцьвінаў Гералт, Гермонт, Бутгер; германскія імёны Gerolt, Geromont, Butger) паходзіць ад стараісьляндзкага geirr, стараверхненямецкага gēr 'дзіда'[4], а аснова -стэн- (-стан-, -стын-) (імёны ліцьвінаў Стангір, Стангель, Станвіла; германскія імёны Staniger, Stengel, Wilstan) — ад гоцкага stains 'камень'[5].

У Польшчы гістарычна бытавала імя Гірстан: Presente… Girstano, ciue Brestensi (1308 год)[6].

У Прусіі бытавала імя Girstenne (1388 і 1389 гады)[7]. У 1573 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаліся Laurentius Kirsten, Lobauiensis Borussus… Georgius Kirsten, Regiomontanus Borussus, у 1609 годзе — Thomas Kersten, Passenheimensis Borussus, у 1613 годзе — Wilhelmus Kersten, Fridricus Kersten, Regiomontani Borussi, у 1645 годзе — Johannes Kärstinius, Regiomontanus Borussus… Johannes Kierstin, Borussus, у 1646 годзе — Johannes Kersten, Regiomontanus, у 1654 годзе — Christoph Kerstein, Regiomontanus Borussus[8].

У Польшчы ў 1524 годзе адзначалася прозьвішча Kierstyn, у 1535 годзе — Kirsten, у 1562 годзе — Kierstan, у 1574 годзе — Kirstein (Kirstain), у 1625 годзе — Kersten, у 1770 годзе — Kierszten (Kiersztenn)[9].

Варыянты імя ў гістарычным крыніцах: полоцкии… Керъстан, рядца (2 ліпеня 1507 году)[10]; рижане, немци, на имя Керстан а Ганус, а Ирикъ (5 сакавіка 1510 году)[11]; земли въ Клецкомъ повете… а Керстановщыну (7 сакавіка 1524 году)[12]; Claus Kierstein civem Caunensem (3 красавіка 1579 году)[13]; Claus Kiersten (10 красавіка 1579 году)[14]; contra Georgium Kierstin (3 сьнежня 1584 году)[15]; wsi Kiersztaniszki (5 лістапада 1619 году)[16]; Valentinus Karszten, Parochus Szweksznensisa (1620 год)[17].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Міхаіл Герштановіч — настаўнік Краснагорскай народнай вучэльні на 1897 год[18]

Кірстэйны (Kirstein) гербу ўласнага — шляхецкі род Рэчы Паспалітай[19].

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналася сяло Гарштаны ў Віленскім ваяводзтве[20].

У гістарычнай Прусіі існуе вёска Герштэнэн і тры вёскі з назвай Керштанова.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ferguson R. Surnames as a Science. — London, 1883. P. 51.
  2. ^ Björkman E. Nordische Personennamen in England in alt- und frühmittel-englischer Zeit: Ein Beitrag zur englischen Namenkunde. — Halle, 1910. S. 129.
  3. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 572, 1359—1360.
  4. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 98.
  5. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 202.
  6. ^ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 2. — Wrocław, 1968—1970. S. 119.
  7. ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 33.
  8. ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 53, 189, 212, 469, 472, 481, 539.
  9. ^ Antroponimia Polski od XVI do końca XVIII wieku. T. 2: H—Mą. — Kraków, 2009. S. 244, 249, 252.
  10. ^ Полоцкие грамоты XIII — начала XVI в. Т. 1. — М., 2015. С. 567.
  11. ^ Полоцкие грамоты XIII — начала XVI в. Т. 1. — М., 2015. С. 617.
  12. ^ Ревизия пущ и переходов звериных в бывшем Великом княжестве Литовском, с присовокуплением грамот и привилеев. — Вильна, 1867.С. 271.
  13. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 273 (59) (1579—1580). — Vilnius, 2019. P. 52.
  14. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 273 (59) (1579—1580). — Vilnius, 2019. P. 83.
  15. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 276 (62) (1584, 1586, 1597). — Vilnius, 2010. P. 87.
  16. ^ Lietuvos inventoriai XVII a. — Vilnius, 1962. P. 95.
  17. ^ Žemaičių vyskupijos vizitacijų aktai 1611—1651 m. // Fontes Historiae Lituaniae. Vol. XI, 2011. P. 361.
  18. ^ Памятная книжка Ковенской губернии на 1898 год. — Ковна, 1897. С. 101.
  19. ^ Gajl T. Herby Szlacheckie Rzeczypospolitej Obojga Narodow. — Gdańsk, 2003. S. 282.
  20. ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 185.