Будыш
Выгляд
Будыш лац. Budyš | |
Bodusz | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Bodo + суфікс з элемэнтам -ш- (-sch-) |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Будыш» |
Будыш — мужчынскае імя.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бода або Буда (Bodo, Budo) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -буд- (-бод-) (імёны ліцьвінаў Будзівід, Будар, Будрых; германскія імёны Bodwidus, Buder, Boderich) паходзіць ад бургундзкага buda 'пасол, пасланьнік' або германскага bodo 'гаспадар'[2].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Bodusz[3].
У Ноўгарадзе бытавала імя Будзіша (Будиша)[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Adam Paulukiewicz alias Budysz… Budyszowa (1681 год)[5].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Адам Паўлюкевіч або Будыш — жыхар Вільні, які ўпамінаецца ў 1681 годзе
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 320—321.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 21.
- ^ Khallieva Boiché O. Imja et Name, Aux sources de l'anthropnymie germanique, anglo-saxonne et slave. — Presses de l’université Paris-Sorbonne, 2015. P. 430.
- ^ Frejlich K. Pod przysądem horodnictwa wileńskiego. O jurydyce i jej mieszkańcach w XVII wieku. — Toruń, 2022. S. 40, 224.