Геранёны
Геранёны лац. Gieraniony / Hieraniony | |||||
Касьцёл Сьвятога Мікалая | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1403 | ||||
Магдэбурскае права: | 25 траўня 1792 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Гарадзенская | ||||
Раён: | Івейскі | ||||
Сельсавет: | Геранёнскі | ||||
Насельніцтва: | 1278 чал. (2010) | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | |||||
Паштовы індэкс: | 231345 | ||||
Нумарны знак: | 4 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°6′53″ пн. ш. 25°35′8″ у. д. / 54.11472° пн. ш. 25.58556° у. д.Каардынаты: 54°6′53″ пн. ш. 25°35′8″ у. д. / 54.11472° пн. ш. 25.58556° у. д. | ||||
± Геранёны | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Геранёны[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Апіты ў басэйне Нёмана. Цэнтар сельсавету Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 1278 чалавек. Знаходзяцца за 22 км ад Іўя, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Гаўя, каля граніцы зь Летувой; на аўтамабільнай дарозе Ашмяны — Ліда.
Геранёны — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваліся руіны замка Гаштольдаў, касьцёл Сьвятога Мікалая і прыдарожная каплічка, помнікі архітэктуры XV—XIX стагодзьдзяў.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Асноўны артыкул: Гера (мужчынскае імя)
Геран або Керан (Geronius, Keranus) — імя германскага паходжаньня[2][3]. Іменная аснова -гер- (-гар-, -гір-) (імёны ліцьвінаў Гералт, Гермонт, Бутгер; германскія імёны Gerolt, Geromont, Butger) паходзіць ад стараісьляндзкага geirr, стараверхненямецкага gēr 'дзіда'[4].
Паводле супрацоўніка НАН Беларусі К. Карнелюка тапонім Ґеранёны[5] паходзіць ад слова «гораноны», што азначае 'нагрэты'. Калісьці ў гэтых мясьцінах так называлі мэтал, нагрэты ў адмысловых печах для апальваньня керамічных вырабаў. Горанам называлі яшчэ й ніжнюю частку кавальскай печы, дзе згарала паліва[6].
Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: im gebite czu Garenenen (Паведамленьні аб літоўскіх дарогах)[7]; Geranony (19 красавіка 1437 году, 16 чэрвеня 1471 году, 15 чэрвеня 1474 году[8][9], 10 студзеня 1521 году[10]); Gieranony (3 чэрвеня 1510 году[11] і 1744 год[12]); Gyeranony (3 ліпеня 1510 году)[13]; Кгераиноны (1553 год)[14]; з Кгеранойнъ (1567 год)[15].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы пісьмовы ўпамін пра Геранёны як уладаньне Манівіда датуецца 1403 годам. У 1411 годзе будучы вялікі князь Жыгімонт Кейстутавіч фундаваў у паселішчы першы касьцёл[a], пазьней тут знаходзілася сядзіба роду Гаштаўтаў (Гаштольдаў). 18 траўня 1537 году ў Геранёнскім касьцёле адбыўся шлюб паміж Станіславам Гаштольдам і Барбарай Радзівіл.
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Геранёны ўвайшлі ў склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1576 годзе ў мястэчку адбыліся некалькі соймаў шляхты і магнатаў, на якіх абмяркоўваліся кандыдатуры на сталец Рэчы Паспалітай. У 1625 годзе адкрыўся шпіталь.
У XVII—XVIII стагодзьдзях Геранёны былі цэнтрам староства. Пасаду старосты геранёнскага займалі Мнішкі, Салагубы, Браніцкія[16]. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) маскоўскія захопнікі зруйнавалі тутэйшы замак, аднак па сканчэньні ваенных дзеяньняў яго хутка аднавілі, чаму спрыяла ўлучэньне паселішча гетманам Міхалам Пацам у фундуш артылерыі Вялікага Княства Літоўскага і Віленскага арсэналу[17].
За часамі Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) у 1708 годзе ў Геранёнах знаходзілася часовая рэзыдэнцыя караля і вялікага князя Станіслава Ляшчынскага. У першай палове XVIII ст. у мястэчку пэўны час разьмяшчалася рэзыдэнцыя віленскіх піяраў, пры якой дзеяла школа. 25 траўня 1792 году кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Геранёнам Магдэбурскае права[16] (паводле некаторых зьвестак паселішча атрымала гэтае права яшчэ ў 1630-я) і герб: «у зялёным полі чырвонае сэрца, пранізанае мечам»[18].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Геранёны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі. Маскоўская гаспадыня Кацярына II перадала мястэчка свайму фаварыту А. Безбародку, які неўзабаве прадаў яго. У сярэдзіне XIX ст. расейскія ўлады пачалі руйнаваць тутэйшы замак. У 1880-я гады ў Геранёнах было 27 двароў, касьцёл, багадзельня, бровар, карчма. У аднайменным маёнтку існавала багатая калекцыя твораў мастацтва.
За часамі Першай сусьветнай вайны Геранёны занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Геранёны абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[19]. У 1920 годзе Геранёны апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва.
У 1939 годзе Геранёны ўвайшлі ў БССР, дзе сталі цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1996 год у Геранёнах было 478 двароў. У 2000-я гады яны атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку».
-
Мапа мястэчка і ваколіцаў, 1809 г.
-
Касьцёл. С. Янушэвіч, 1846 г.
-
Замак Гаштольдаў. Н. Орда, 1875 г.
-
Замак. Літаграфія з малюнка Н. Орды, 1880 г.
-
Касьцёл. Н. Орда, 1875 г.
-
Абмеры касьцёла, 1898 г.
-
Касьцёл, каля 1900 г.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XVIII стагодзьдзе: 1792 год — 306 чал.
- XIX стагодзьдзе: 1866 год — 207 чал., зь іх 195 каталікоў і 12 юдэяў[20]; 1885 год — каля 240 чал.
- XX стагодзьдзе: 1905 год — 316 чал.; 1970 год — 397 чал.; 1993 год — 1291 чал.[21]; 1996 год — 1,5 тыс. чал.[22]; 1999 год — 1396 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 1,5 тыс. чал.; 2010 год — 1278 чал.
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Геранёнах працуюць сярэдняя школа і дом культуры.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Замак Гаштольдаў (XV—XVI стагодзьдзі; руіны)
- Капліца прыдарожная (XIX ст.)
- Касьцёл Сьвятога Мікалая (1529)
- Фальварак Корвінаў-Мілеўскіх (XIX ст.)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сядзіба Корвінаў-Мілеўскіх (XIX ст.)
- Царква
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Замак, руіны
-
Касьцёл, з боку апсыды
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 222.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 101.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 574.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 98.
- ^ Слоўнік беларускай мовы (клясычны правапіс) / Уклад. калектыў супрацоўнікаў выдавецтва «Наша Ніва». — Наша Ніва, 2001.
- ^ Смалянічэнка А. Гісторыя Геранёнаў
- ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 704.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 318, 331—332.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 3: 1501—1507. — Kraków, 1948. S. 748.
- ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 141—142.
- ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 126.
- ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 127.
- ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 168.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 453, 570.
- ^ а б Шаблюк В. Геранёны // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 527.
- ^ Самусик А. Сердце, пронзённое мечем // Отдых и путешествия. № 11, 2002 г.
- ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Wejssenhof J. Gieraniony // Słownik geograficzny... T. II. — Warszawa, 1881. S. 558.
- ^ Шаблюк В. Геранёны // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 514.
- ^ БЭ. — Мн.: 1997 Т. 5. С. 168.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wileńskiej / Codex diplomaticus ecclesiae cathedralis necnon Dioeceseos Vilnensis. T. 1. — Krakow, 1948. — Дакумэнт №56.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — ISBN 985-11-0090-0
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|