Кузьмічы (Іўеўскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Кузьмічы
трансьліт. Kuźmičy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Іўеўскі
Сельсавет: Геранёнскі
Насельніцтва: 52 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1595
Паштовы індэкс: 231338
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°07′26″ пн. ш. 25°37′01″ у. д. / 54.12389° пн. ш. 25.61694° у. д. / 54.12389; 25.61694Каардынаты: 54°07′26″ пн. ш. 25°37′01″ у. д. / 54.12389° пн. ш. 25.61694° у. д. / 54.12389; 25.61694
Кузьмічы на мапе Беларусі ±
Кузьмічы
Кузьмічы
Кузьмічы
Кузьмічы
Кузьмічы
Кузьмічы

Кузьмічы́[1] — вёска ў Геранёнскім сельсавеце Іўеўскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У XIX — пачатку XX ст. вёска ў Седліцкай воласьці Ашмянскім павеце Віленскай губэрні. У 1861 г. 46 рэвіскіх душ, у складзе маёнтка Геранёны памешчыка Корвін-Мілеўскага. У 1905 г. 164 жыхары, 132 дзесяціны зямлі, у 1909 г. 27 двароў, 184 жыхары, 136 дзесяцін зямлі.

У 1921—1939 гг. у Седлішчанскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 27 двароў, 146 жыхароў.

У 1940 г. 37 двароў, 198 жыхароў. 3 2.10.1940 г. у Геранёнскім, з 1963 г. у Жылёўскім, з 1979 г. зноў у Гераненскім сельсаветах Іўеўскага раёну. У 1952 г. арганізаваны калгас «XIX партз’езд», з 1961 г. у калгасе імя XXII партзьезда. У 1970 г. 169 жыхароў. Працавала крама. Потым у складзе калгасу імя У. А. Баўма.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2009 год — 52 чалавекі[2]
  • 1999 год — 67 жыхароў, 33 двароў

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
  2. ^ Вынікі перапісу

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Іўеўскі раён. — Мінск: Белта, 2002.