Малая Апіта
Малая Апіта | |
трансьліт. Malaja Apita | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Іўеўскі |
Сельсавет: | Геранёнскі |
Насельніцтва: | 22 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1595 |
Паштовы індэкс: | 231338 |
СААТА: | 4229807106 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°02′28″ пн. ш. 25°36′37″ у. д. / 54.04111° пн. ш. 25.61028° у. д.Каардынаты: 54°02′28″ пн. ш. 25°36′37″ у. д. / 54.04111° пн. ш. 25.61028° у. д. |
Малая Апіта на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Малая Апіта |
Мала́я Апіта́[1] — вёска ў Геранёнскім сельсавеце Іўеўскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 1690 г. у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва існавалі маёнткі, якія адносіліся да Геранёнскай і Ліпнішкаўскай парафій: Апіта-Маслоўшчызна М.Сьвяцкевіча, Апіта-Маслоўшчызна П.Зарзеўскага, Апіта М.Доўгерда, Апіта-Лойбаўшчызна С.Парэцкага, Апіта-Маясоўшчызна яго ж, Апіта-Захараўшчызна Дорняка, Апіта М.Лынкоўскага, Апіта Лятыпскага.
У 2-й палове XIX ст. вёска Апіта ў Ашмянскім павеце Віленскай губэрні. У 1861 г. 45 рэвіскіх душ, у складзе маёнтка Бердаўшчына Ўмястоўскіх. У 1885 г. 64 жыхары. Паводле перапісу 1897 г., вёска, 21 двор, 142 жыхары. У сьнежні 1905 г. адбываліся сялянскія хваляваньні. У 1909 г. 149 жыхароў, 186 дзесяцін зямлі.
У 1921-1939 гг. у Ліпніскай гміне Валожынскага, потым Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 31 двор, 147 жыхароў.
У 1940 г. вёска Апіта, 46 двароў, 213 жыхароў. 3 12.10.1940 г. у Сураскім сельсавеце Іўеўскага раёну. 3 26.6.1941 г. да 7.7.1944 г. пад нямецкай акупацыяй. У лютым 1951 г. арганізаваны калгас «Барацьба за мір», з 1956 г. у калгасе імя Ф.Э. Дзяржынскага, з 1965 г. калгасе імя У.І.Леніна. 3 1963 г. у Жылёўскім, з 1979 г. у Геранёнскім сельсаветах. У 1970 г. вёска Малая Апіта, 149 жыхароў. Потым у складзе калгаса «Сураж». У 1999 г. 27 двароў, 54 жыхары.
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 2009 год — 22 чалавекі[2]
- 1999 год — 54 жыхароў, 27 двароў
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
- ^ Вынікі перапісу
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Менск: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.