Апіта (вёска)
| Апіта лац. Apita | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гарадзенская |
| Раён | Івейскі |
| Сельсавет | Геранёнскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°05′12″ пн. ш. 25°36′49″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 43 чал. (2009) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | |
| Паштовы індэкс | 231338 |
| СААТА | 4229807126 |
| Нумарны знак | 4 |
| Апіта на мапе Беларусі ± Апіта | |
Апіта́[1] — вёска ў Геранёнскім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Напрыканцы XVI стагодзьдзя вёска ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва, шляхецкая ўласнасьць. У 1690 г. існавалі маёнткі Апіта-Маслоўшчызна М.Сьвяцкевіча, Апіта Маслоўшчызна П.Зарзеўскага, Апіта М.Доўгерда, Апіта-Лойбаўшчызна С.Парэцкага, Апіта-Маясоўшчызна яго ж, Апіта-Баркоўшчызна Пшаздомскага, Апіта-Загаранаўшчызна Дорняка, Апіта М.Лынкоўскага, Апіта Лятынскага.
У 1861 г. 29 рэвіскіх душ, вёска належала да маёнтку Загаранаўшчызна Янкоўскіх. У 1905 г. 222 жыхары, 465 дзесяцін зямлі.
У 1921—1939 гг. аколіца ў Седлішчанскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 42 двары, 204 жыхары.
3 1940 г. у Івейскім раёне. 3 1960-х гадоў у калгасе імя XXII партзьезду. 3 1963 г. у Жылёўскім, з 1979 г. у Геранёнскім сельсаветах. У 1970 г. 246 жыхароў. Потым у складзе калгасу імя У.А.Баўма.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2009 год — 43 чалавекі[2]
- 1999 год — 86 чалавек, 41 двар
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
- ↑ Вынікі перапісу
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.