Перайсьці да зьместу

Бэрдаўшчына

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бэрдаўшчына
лац. Berdaŭščyna
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Івейскі
Сельсавет: Геранёнскі
Насельніцтва: 7 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код:
Паштовы індэкс: 231338
СААТА: 4229807016
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°2′15″ пн. ш. 25°35′1″ у. д. / 54.0375° пн. ш. 25.58361° у. д. / 54.0375; 25.58361Каардынаты: 54°2′15″ пн. ш. 25°35′1″ у. д. / 54.0375° пн. ш. 25.58361° у. д. / 54.0375; 25.58361
Бэрдаўшчына на мапе Беларусі ±
Бэрдаўшчына
Бэрдаўшчына
Бэрдаўшчына
Бэрдаўшчына
Бэрдаўшчына
Бэрдаўшчына

Бэ́рдаўшчына[1]вёска ў Геранёнскім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

У XVII стагодзьдзі маёнтак Бэрдаўшчына Геранёнскай парафіі Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1690 г. 1 дым, маёнтак належаў Гарадзецкаму.

У сярэдзіне XIX ст. маёнтак у Суботніцкай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні, уласнасьць памешчыка Э.Умястоўскага. Да маёнтка адносіліся вёскі Ціконі, Апіта, Белазёраўцы, Сураж. У 1897 г. маёнтак і млын Суботніцкай воласьці, уласнасьць Умястоўскіх, 55 жыхароў, дзейнічала рымска-каталіцкая капліца. У 1905 г. 504 дзесяціны зямлі.

У 1921—1939 гг. у Ліпніскай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 4 двары, 77 жыхароў.

3 1940 г. былы маёнтак, 4 двары, 19 жыхароў, і хутар, 3 двары, 13 жыхароў, у Сураскім, з 1963 г. у Жылёўскім, з 1979 г. у Геранёнскім сельсаветах Івейскага раёну. У 1951 г. арганізаваны калгас імя М.І.Калініна, затым у калгасе імя У.І.Леніна. У 1970 г. 39 жыхароў. Потым у складзе калгасу «Сураж».

  • 2009 год — 7 чалавекі[2]
  • 1999 год — 15 жыхароў, 7 двароў
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) Сустракаецца таксама варыянт Бе́рдаўшчына
  2. ^ Вынікі перапісу
  • Памяць: Іўеўскі раён. — Мінск: Белта, 2002.