Геранёнскі замак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Меркаваны выгляд замка на малюнку С. Прышчэпа

Геранёнскі замак — абарончае збудаваньне ў мястэчку Геранёны ў Вялікім Княстве Літоўскім (цяпер вёска ў Гарадзенскай вобласьці). Быў адной зь першых спробаў у Вялікім Княстве Літоўскім прыстасаваць замак да ўжываньня пальнай зброі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Руіны Геранёнскага замка
Малюнак Н. Орды

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Збудаваны віленскім ваяводам Альбрыхтам Гаштольдам, замак меў вельмі сьціплыя памеры — 27×27 мэтраў. Першапачаткова мураванымі былі сьцены таўшчынёй 1,4 м і васьмімэтровыя ў дыямэтры вуглавыя цыліндрычныя вежы. Пазьней замест драўлянага збудавалі мураваны двухпавярховы палац.

Невялікі замак абкружаў магутны вал з трыма вуглавымі вежамі-рандэлямі і адной вежай-брамай. Звонку рандэлі мелі сьцены двухмэтровай таўшчыні, адкрытыя ў бок замка. Земляны вал меў шырыню 10—15 мэтраў, знутры быў умацаваны сьцяною вышынёй 4,5 м і шырынёю 1,25 м. Крыху пазьней гэтую сьценку дадаткова ўмацавалі контрфорсамі-бычкамі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Baronas, Darius. Fortifications innovations of the Great Dutch of Lithuaniaduring the reign of Sigismundus Augustus (1548—1572). S. 80 // Zamek i dwór w średniowieczu od XI do XV wieku / red. J. Wiesiołowski. — Poznań, 2001.
  2. ^ Міхась Ткачоў. Геранёнскі замак // ВКЛ. Энцыкл. Т. 1. — Менск, 2005. С. 527

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Histvalue sign export.svg Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  412Г000292

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Геранёнскі замаксховішча мультымэдыйных матэрыялаў


Каардынаты: 54°6′48.36″ пн. ш. 25°34′43.56″ у. д. / 54.1134333° пн. ш. 25.5787667° у. д. / 54.1134333; 25.5787667