Касьцёл Сьвятога Мікалая (Геранёны)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Мікалая
| |
![]() | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Геранёны |
Каардынаты | 54°6′50″ пн. ш. 25°34′51″ у. д. / 54.11389° пн. ш. 25.58083° у. д.Каардынаты: 54°6′50″ пн. ш. 25°34′51″ у. д. / 54.11389° пн. ш. 25.58083° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | готыка |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Сьвятога Мікалая на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Касьцёл Сьвятога Мікалая | |
![]() |
Касьцёл Сьвятога Мікалая — помнік архітэктуры XVI ст. у Геранёнах. Знаходзіцца ў цэнтры гістарычнага мястэчка, каля замка. Твор архітэктуры готыкі, барока і клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 1411 годзе ў Геранёнах зьявілася каталіцкая парафія. У 1529 годзе тут з фундацыі ваяводы віленскага Альбэрта Гаштольда збудавалі мураваны. 18 траўня 1537 году ў касьцёле адбыўся шлюб сына фундатара Станіслава Гаштольда і Барбары Радзівіл.
У сярэдзіне XVIII ст. касьцёл згарэў у вялікім пажары, па якім у 1771—1779 гадох яго рэканструявалі ў стылі віленскага барока на сродкі Яна Гераніма Пробача.
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795) касьцёл працягваў дзейнічаць. У 1828—1829 гадох будынак адрамантавалі. У XIX ст. унутраную прастору касьцёла перакрылі драўлянай стольлю[1].
У 1859 годзе да касьцёла прыбудавалі бакавыя закрысьціі[2], у 1883 годзе прыбудавалі прытвор і рэканструявалі галоўны фасад. У 1891 годзе побач з касьцёлам збудавалі званіцу. У 1909 годзе зьявіўся праект рэканструкцыі касьцёла.
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
За часамі міжваеннай Польскай Рэспублікі ў 1923 годзе касьцёл адрэстаўравалі. У 1934 годзе мастак К. Чарнецкі выканаў размалёўку інтэр’еру[3].
У 1954—1955 гадох праводзіўся рамонт касьцёла.
Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Помнік архітэктуры готыкі і барока (ад гатычнагя касьцёла захаваліся агульны плян і кантрафорсы на галоўным фасадзе). Гэта 1-нэфавая базыліка, асноўны аб’ём прастакутны ў пляне, накрыты двухсхільным дахам. Да прэзьбітэрыюму далучаецца невялікая апсыда з скошанымі кутамі і дзьве бакавыя закрысьціі. Сьцены праразаюцца лучковымі аконнымі праёмамі.
Каталікон, падобна касьцёлу Сьвятой Гертруды ў Коўне, перакрываўся гатычнымі скляпеньнямі без апорных слупоў, утвараючы такім чынам адзін нэф. Па рэканструкцыі ў XIX ст. інтэр’ер сьвятыні набыў рысы клясыцызму. Галоўны алтар мае два ярусны. Ён падзяляецца калёнамі карынфскага ордэра і мае багаты дэкор.
Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гістарычная графіка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Старая графіка
К. Русецкі, 1844
Н. Орда, 1875
Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Сучасны стан
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Габрусь Т., Кушнярэвіч А. Геранёнскі Мікалаеўскі касцёл // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 145.
- ^ Габрусь Т., Кушнярэвіч А. Геранёнскі Мікалаеўскі касцёл // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 527.
- ^ Габрусь Т. Саборы помняць усё. Готыка і рэнесанс у сакральным дойлідстве Беларусі. — Менск: «Беларусь», 2007.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
![]() |
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 412Г000293 |
Касьцёл Сьвятога Мікалая (Геранёны) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў