Туланка
| Туланка лац. Tułanka | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гарадзенская |
| Раён | Івейскі |
| Сельсавет | Геранёнскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°06′50″ пн. ш. 25°32′58″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 44 чал. (2009) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | |
| Паштовы індэкс | 231338 |
| СААТА | 4229807186 |
| Нумарны знак | 4 |
| Туланка на мапе Беларусі ± Туланка | |
Тул́анка[1] — вёска ў Геранёнскім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У XVII стагодзьдзі маёнтак Туланка-Кімбароўшчызна Геранёнскай парафіі Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1690 г. належаў Ф.Доўгірду, Я.Сухоцкаму, стражніку лідзкаму, 1 дым.
У ХІХ—пачатку XX ст. вёска ў Седліцкай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 28 рэвіскіх душ, у складзе маёнтка Антонава Э.Умястоўскага. У 1905 г. 121 жыхар, 90 дзесяцін зямлі.
У 1921—1939 гг. у Седлішчанскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 14 двароў, 91 жыхар.
У 1940 г. вёска, 10 двароў, 60 жыхароў. 3 12.10.1940 г. у Геранёнскім, з 1963 г. у Жылёўскім, з 1979 г. у Геранёнскім сельсаветах Івейскага раёну. У 1951 г. арганізаваны калгас «I Мая». 3 1961 г. у калгасе імя XXII партзьезду. У 1970 г. 81 жыхар. Потым у складзе калгасу імя У.А.Баўма.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2009 год — 44 чалавекі[2]
- 1999 год — 45 чалавек, 22 двары
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
- ↑ Вынікі перапісу