Перайсьці да зьместу

Трышокі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Трышокі
лац. Tryšoki
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Івейскі
Сельсавет: Геранёнскі
Насельніцтва: 3 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код:
Паштовы індэкс: 231338
СААТА: 4229807181
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°5′57″ пн. ш. 25°31′59″ у. д. / 54.09917° пн. ш. 25.53306° у. д. / 54.09917; 25.53306Каардынаты: 54°5′57″ пн. ш. 25°31′59″ у. д. / 54.09917° пн. ш. 25.53306° у. д. / 54.09917; 25.53306
Трышокі на мапе Беларусі ±
Трышокі
Трышокі
Трышокі
Трышокі
Трышокі
Трышокі

Трышокі[1]вёска ў Геранёнскім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

У сярэдзіне XIX ст. аколіца ў Седліцкай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 8 рэвіскіх душ, у складзе маёнтку Антонава памешчыка Э.Умястоўскага. У 1905 г. у аколіцы 48 жыхароў, 206 дзесяцін зямлі, у засьценку 5 жыхароў, 0,5 дзесяціны зямлі (належаў Умястоўскаму).

У 1921-1939 гг. засьценак у Седлішчанскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 9 двароў, 50 жыхароў.

У 1940 г. вёска, 11 двароў, 52 жыхары. 3 12.10.1940 г. у Геранёнскім, з 1963 г. у Жылёўскім, з 1979 г. у Геранёнскім сельсаветах Івейскага раёну. У 1950 г. арганізаваны калгас «Зорка». 3 1961 г. у калгасе імя XXII партзьезду. У 1970 г. 26 жыхароў. Потым у складзе калгасу імя У.А.Баўма.

  • 2009 год — 3 чалавекі[2]
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
  2. ^ Вынікі перапісу
  • Памяць: Іўеўскі раён. — Мінск: Белта, 2002.