Перайсьці да зьместу

Белазёраўцы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Белазёраўцы
лац. Biełazioraŭcy
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Гарадзенская
Раён Іўеўскі
Сельсавет Геранёнскі
Часавы пас
Каардынаты 54°02′05″ пн. ш. 25°35′56″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 43 чал. (2009)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 1595
Паштовы індэкс 231338
СААТА 4229807011
Нумарны знак 4
Белазёраўцы на мапе Беларусі ±
Белазёраўцы
Белазёраўцы
Белазёраўцы
Белазёраўцы
Белазёраўцы
Белазёраўцы

Белазёраўцы[1]вёска ў Геранёнскім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

У XIX — пачатку XX ст. вёска ў Ліпнішкаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 45 рэвіскіх душ, у складзе маёнтка Бэрдаўшчына памешчыка Э.Умястоўскага. У 1905 г. 229 жыхароў, 169 дзесяцін зямлі, непадалёку знаходзілася карчма, 5 жыхароў, 2 дзесяціны зямлі. У 1909 г. 29 двароў, 191 жыхар.

У 1921-1939 гг. у Ліпніскай гміне Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 39 двароў, 176 жыхароў.

3 1940 г. у Івейскім раёне. Дзейнічала пачатковая школа. У 1951 г. створаны калгас «Чырвоны Кастрычнік». 3 1956 г. у калгасе імя Ф.Э.Дзяржынскага, затым у калгасе імя У.І.Леніна. 3 1963 г. у Жылёўскім, з 1979 г. у Геранёнскім сельсаветах. У 1970 г. 144 жыхары. Потым у складзе калгаса «Сураж».

  • 2009 год — 43 чалавекі[2]
  • 1999 год — 71 чалавек, 37 двароў
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) Сустракаецца таксама варыянт Белазо́раўцы
  2. Вынікі перапісу
  • Памяць: Іўеўскі раён. — Менск: Белта, 2002.