Гуцішкі
Гуцішкі | |
трансьліт. Huciški | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Іўеўскі |
Сельсавет: | Геранёнскі |
Насельніцтва: | 17 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1595 |
Паштовы індэкс: | 231338 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°08′41″ пн. ш. 25°35′25″ у. д. / 54.14472° пн. ш. 25.59028° у. д.Каардынаты: 54°08′41″ пн. ш. 25°35′25″ у. д. / 54.14472° пн. ш. 25.59028° у. д. |
Гуцішкі на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Гуцішкі |
Гуці́шкі[1] (Навасёлкі) — вёска ў Геранёнскім сельсавеце Іўеўскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У XIX — пачатку XX ст. вёска Гуцішкі, або Навасёлкі, у Седліцкай воласьці Ашмянскім павеце Віленскай губэрні. У 1861 г. 11 рэвіскіх душ, у складзе маёнтку Геранёны, уласнасьць памешчыка Корвін-Мілеўскага. У 1905 г. 72 жыхары, 82 дзесяціны зямлі, у 1909 г. 13 двароў, 77 жыхароў, 66 дзесяцін зямлі.
У 1921-1939 гг. у Седлішчанскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 9 двароў, 30 жыхароў.
3 12.10.1940 г. вёска, 11 двароў, 40 жыхароў, і хутар, 5 двароў, у Геранёнскім сельсавеце Іўеўскага раёну. У 1952 г. арганізаваны калгас «Новае жыцьцё», з 1961 г. у калгасе імя XXII партзьезду. 3 1963 г. у Жылёўскім, з 1979 г. Геранёнскім сельсаветах. У 1970 г. 64 жыхары. Потым у складзе калгасу імя У.А.Баўма. У 1999 г. 13 двароў, 24 жыхары.
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 2009 год — 17 чалавек[2]
- 1999 год — 24 жыхары, 13 двароў
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
- ^ Вынікі перапісу
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Менск: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.