Перайсьці да зьместу

Гальшаны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гальшаны
лац. Halšany
Панарама вёскі
Панарама вёскі
Герб Гальшанаў Сьцяг Гальшанаў
Першыя згадкі: 1280
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Ашмянскі
Сельсавет: Гальшанскі
Вышыня: 202 м н. у. м.
Насельніцтва: 981 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1593
Паштовы індэкс: 231120
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°15′20.758″ пн. ш. 26°0′51.394″ у. д. / 54.25576611° пн. ш. 26.01427611° у. д. / 54.25576611; 26.01427611Каардынаты: 54°15′20.758″ пн. ш. 26°0′51.394″ у. д. / 54.25576611° пн. ш. 26.01427611° у. д. / 54.25576611; 26.01427611
Гальшаны на мапе Беларусі ±
Гальшаны
Гальшаны
Гальшаны
Гальшаны
Гальшаны
Гальшаны
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гальша́ны[1] — вёска ў Беларусі, на левым беразе ракі Гальшанкі. Цэнтар сельсавету Ашмянскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 981 чалавек. Знаходзяцца за 20 км ад Ашмянаў, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Багданаў; на шашы Ашмяны — Валожын.

Гальшаны — даўняе места гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваліся руіны замка Сапегаў, комплекс кляштару францішканаў з касьцёлам Сьвятога Яна Хрысьціцеля і прыдарожная капліца, помнікі архітэктуры XVI—XIX стагодзьдзяў.

Асноўны артыкул: Аліш

Алюш (Alusch) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова ал- (імёны ліцьвінаў Алігут, Альмін, Аламунт; германскія імёны Algut, Almin, Alamunt) паходзіць ад гоцкага alls 'увесь, кожны'[3]. Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Halsz (Alsz, Alisz)[4]: Halsch (1383, 1460, 1466 і 1468 гады), Holsch (1469 год)[5][6].

На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Гальшаны ўтварыўся ад назвы дрэва — алешыны[7].

Назва мястэчка — як і прозьвішча роду Гальшанскіх — традыцыйна пісалася празь неўласьцівае для летувіскай мовы Г (H)[8].

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мітычны заснавальнік Гальшанаў — Гольша, які паводле легенды пра Палямонавічаў, заклаў горад на рацэ Карабелі, пачаў там княжыць і назваўся князем Гальшанскім. Гісторыкі XIX ст. лічылі, што гэта адбылося каля 1280 году. Гальшаны ўпамінаюцца таксама ў Хроніцы Літоўскай і Жамойцкай, у Наўгародзкім летапісе пад 1387 і 1406 годам. Да сярэдзіны XVI ст. яны знаходзіліся ў валоданьні князёў Гальшанскіх. Адсюль паходзіла Соф’я Гальшанская, жонка вялікага князя Ягайлы — пачынальніца дынастыі Ягелонаў.

У канцы XIV — пачатку XV стагодзьдзяў Гальшаны мелі статус места. Тут быў цэнтар гандлю і рамёстваў, у тым ліку вытворчасьці кафлі зь мясцовай гліны. У 1440 і 1492 гадох у Гальшанскім замку зьбіраліся сходы ўплывовых фэўдалаў Вялікага Княства Літоўскага[9].

З XV ст. у Гальшанах дзеяў касьцёл, з 1536 году ўпамінаецца царква, у XVI ст. адкрыўся кальвінскі збор. У сярэдзіне XVI ст. места перайшло ў валоданьне Сапегаў, якія збудавалі тут вялізны замак, а таксама новы касьцёл (у 1618 годзе) і жылы корпус кляштару францішканаў. Апроч таго, яны заснавалі паперню (існавала да канца XVII ст.), якая выпускала вялікую колькасьць паперы высокай якасьці.

У XVIII ст. розныя часткі Гальшанаў знаходзіліся ў валоданьні Кунцэвічаў, Масевічаў, Пацаў і іншых. У 1746 годзе маёнтак перайшоў да Жабаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Панарама. А. Адам, 1812 г.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Гальшаны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі. Статус паселішча панізілі да мястэчка, цэнтру воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні.

У 1832 годзе па здушэньні вызвольнага паўстаньня расейскія ўлады зачынілі кляштар францішканаў, у ягоных будынках разьмясьціўся вайсковы гарнізон. За часамі нацыянальна-вызвольнага паўстаньня адзін зь ягоных кіраўнікоў З. Мінейка плянаваў зрабіць Гальшаны цэнтрам паўстаньня ў павеце. У 1871 годзе адбылося выступленьне сяляняў супраць мясцовага зямяніна і расейскіх уладаў. У канцы ХIХ ст. Гальшанскім замкам валодаў расейскі вайсковец Гарбанёў, на загад якога большую частку старажытнай фартэцыі разабралі на цэглу. На мяжы ХIХ—ХХ стагодзьдзяў у мястэчку працавалі 4 невялікія заводы, некалькі майстэрняў, крамы і млыны, дзеялі касьцёл, царква, 2 капліцы, сынагога і 4 юдэйскія малітоўныя дамы. Апрача штотыднёвых, некалькі разоў на год праводзіліся буйныя гальшанскія кірмашы. Спэцыфічным заняткам местачкоўцаў было вязаньне рукавіцаў, панчохаў, «гальшанскіх каптаноў».

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Гальшаны занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Гальшаны абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[10]. У пачатку 1919 году Гальшаны занялі бальшавікі. У ваколіцах мястэчка дзеялі антыбальшавіцкія ўзброеныя фармаваньні. У канцы красавіка 1919 году Гальшаны занялі польскія войскі, улетку 1920 году — зноў бальшавікі, пазьней зноў палякі. У 1920 годзе Гальшаны апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, з 1922 году — міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. У гэты час тут існавалі польская і 2 юдэйскія школы, касьцёл, царква, сынагога, суд, крэдытна-ашчадная каса, заезны двор, карчма, пошта, тэлефонная станцыя на 10 абанэнтаў, аптэка, паліцэйскі пастарунак, жыдоўскі банк. У мястэчку быў разьвіты гандаль[11].

У 1939 годзе Гальшаны ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году сталі цэнтрам сельсавету Ашмянскага раёну. На 1970 год тут было 425 двароў, на 1993 год — 487, на 1996 год — 495. У 2006 годзе паселішча атрымала афіцыйны статус «аграгарадку», пры разбудове якога зьнішчылі некалькі даўніх камяніцаў, помнікаў гісторыі XIX ст.[12]

  • XIX стагодзьдзе: 1882 год — 2679 чал. (1040 муж. і 1639 жан.)[13]; 1897 год — 2883 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1926 год — 1702 чал., 1970 год — 1745 чал.; 1993 год — 1277 чал.; 1996 год — 1260 чал.[14]; 1999 год — 1172 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 1075 чал.; 2010 год — 981 чал.

З урбананімічнай спадчыны Гальшанаў да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Ашмянская, Барунская, Замкавая, Кляштарная, Трабская і Школьная. Гістарычны Рынак у наш час ня мае афіцыйнай назвы.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Панарама гістарычнага мястэчка

Гальшаны — цэнтар турызму нацыянальнага значэньня. Вёска ўваходзіць у турыстычныя маршруты: «Легенды Вялікага Княства Літоўскага» і «Дойлідзтва Налібоцкага краю»[15].

У Гальшанах, на левым беразе ракі, знаходзіцца паселішча XV—XVIII стагодзьдзяў, за 1,5 км на ўсход ад мястэчка — гарадзішча і паселішча (XII—XIV стагодзьдзі).

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 89.
  2. ^ Reichert H. Die deutschen Familiennamen: nach breslauer quellen des 13. und 14. Jahrhunderts. — Breslau, 1908. S. 30, 37, 58.
  3. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 52.
  4. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 3.
  5. ^ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 2. — Wrocław, 1968—1970. S. 247.
  6. ^ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 7. — Wrocław, 1984. S. 81.
  7. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 76.
  8. ^ Литовская метрика. Т. 1. — Петербург, 1903. С. 36.
  9. ^ Грынявецкі В. Гальшаны // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 493.
  10. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  11. ^ Корзун Э. Гальшаны // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 463.
  12. ^ Аграгарадок замест габрэйскага банку // Наша Ніва. 23 жніўня 2006 г.
  13. ^ Wejssenhof J. Holszany // Słownik geograficzny... T. III. — Warszawa, 1882. S. 102.
  14. ^ БЭ. — Мн.: 1997 Т. 5. С. 6.
  15. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]