Соф’я Гальшанская

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Соф’я Гальшанская
Sofja Halšanskaja. Соф’я Гальшанская (1627).jpg
Соф'я Гальшанская. Данія, 1627
Каралева польская
1424 — 1461
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 1405(1405)
Памерла 21 верасьня 1461, Кракаў
Каралеўскі дом Ягелоны
Муж Ягайла
Бацька Андрэй Гальшанскі (Вязынскі)
Маці Аляксандра з Друцкіх
Подпіс Sophia of Halshany signature as Queen of Poland.png

Соф’я Андрэеўна Гальшанская (1405 — 21 верасьня 1461, Кракаў) — дзяржаўная дзяячка Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага. Каралева польская (з 1424), заснавальніца дынастыі Ягелонаў.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ягайла і Соф’я
Соф’я. З радаводу Ягелонаў, 1519 г.

Прадстаўніца роду Гальшанскіх гербу «Гіпацэнтаўр», дачка Андрэя (Вязынскага) і Аляксандры з Друцкіх. Паводле Хронікі Быхаўца, па сьмерці бацькі выхоўвалася разам зь сёстрамі ў Друцку ў матчынага брата Сямёна Друцкага[a].

24 сакавіка 1422 году выйшла замуж за караля польскага Ягайлу. 12 лютага 1424 году ў Кракаве адбылася ўрачыстая каранацыя. Нарадзіла сыноў Уладзіслава, караля польскага і вугорскага, Казімера (памёр у маленстве) і Казімера, караля польскага і вялікага князя літоўскага.

Актыўна ўдзельнічала ў палітычным жыцьці Каралеўства Польскага, вяла барацьбу за кароны для сваіх сыноў. За часамі кіраваньня Казімера была ягоным дарадцам. Непрыязна ставілася да інкарпарацыі Вялікага Княства Літоўскага ў Каралеўства Польскага, прыхільна — да гусіцкага руху. Вызначалася талерантнасьцю, не парывала зьвязкаў зь літоўскім (беларускім) асяродзьдзем (пры яе двары знаходзілася праваслаўная шляхта)[2].

Спачыла ў капліцы Сьвятой Тройцы Вавэльскай катэдры.

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ У Вольфа ў сэкцыі пра Гальшанскіх «u wuja swego kniazia Iwana Dymitrowicza Druckiego», аднак у сэкцыі пра Друцкіх у якасьці апекуна дзяўчын значыцца Сямён, як і ў хроніцы

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Соф’я Гальшанскаясховішча мультымэдыйных матэрыялаў