Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і кляштар францішканаў (Гальшаны)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і кляштар францішканаў
| |
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і кляштар францішканаў
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Гальшаны |
Каардынаты | 54°15′24″ пн. ш. 26°00′36″ у. д. / 54.25667° пн. ш. 26.01° у. д.Каардынаты: 54°15′24″ пн. ш. 26°00′36″ у. д. / 54.25667° пн. ш. 26.01° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | барока |
Заснавальнік | Павал Стэфан Сапега |
Статус | Ахоўная зона |
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і кляштар францішканаў | |
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і кляштар францішканаў на Вікісховішчы |
Касьцёл Сьвято́га Я́на Хрысьці́целя і кля́штар францішка́наў — помнік архітэктуры XVI—XVIII стагодзьдзяў у Гальшанах. Знаходзіцца на гістарычным Рынку, пад адрасам вуліца Кляштарная, 1. Дзее. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі
Комплекс складаецца з касьцёла і кляштарнага корпуса, аточаных мурам з уязной брамай-званіцай.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы мураваны касьцёл у Гальшанах збудавалі ў пачатку XVI ст., пазьней яго на пэўны час перарабілі пад кальвінскі збор. Да 1596 году Павал Стэфан Сапега запрасіў у мястэчка манахаў-францішканаў. У 1618 годзе скончылася будаваньне мураванага кляштарнага корпуса і перабудова касьцёла.
У пачатку 1770-х гадоў касьцёл часткова разабралі і з выкарыстаньнем падмуркаў і муроў збудавалі новую сьвятыню. У 1790-я гады алтарную сьцяну аздобілі размалёўкай[1].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Гальшаны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. У 1810 годзе перад касьцёлам збудавалі мураваную званіцу[2].
Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) 19 ліпеня 1932 году расейкія ўлады гвалтоўна ліквідавалі кляштар. Касьцёл працягваў дзеяць як парафіяльны, кляштарныя карпусы гвалтоўна адабралі ў Сьвятога Пасаду і перадалі расейскім вайскоўцам.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1956 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл, у якім разьмясьцілі склад. У кляштарных карпусах знаходзіўся дом дзіця, школа-інтэрнат, музэй. У 1990-я гады будынкі вярнулі каталікам з ініцыятывы Казімера Маліноўскага зь вёскі Родзевічаў. Ён ўзгадвае:
У 1990 годзе ў суседнія Жупраны прыяжджаў Тадэвуш Кандрусевіч: тады яшчэ біскуп жыў у Горадні. Я пайшоў да яго прасіць, каб нам далі сьвятара і каб парафія зноў стала дзейнай. Але біскуп сказаў проста: няма касьцельнага камітэта — няма і размовы, не дазволяць. Я надумаў паспытаць шчасьця ў Маскве. Паехаў да старшыні Савета па справах рэлігіяў СССР Уладзімера Кураедава. Да самога старшыні я тады не трапіў, але пагутарыў зь яго намесьнікам. Той параіў, што і як зрабіць. «Вы не сюды прыехалі, — кажа. — Прыехалі добра, але пачынаць трэба зь мясцовых уладаў — сельсавета, раёна і вобласьці. Ужо потым усе дакумэнты дасылаюць да нас». Калі вярнуўся дадому, пачаў шукаць людзей, каб заснаваць касьцельны камітэт[3]
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Касьцёл
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Касьцёл — 3-нэфавая бязьвежавая базыліка з паўкруглай апсыдай і бакавымі капліцамі. Структура будынка вылучаецца вязкамі пілястраў на франтальным 3-часткавым фасадзе, падзеленым разьвітымі і складанапрафіляванымі антаблемэнтамі на 3 ярусы і завершаным фігурным франтонам. Плыўныя і мяккія пераходы ярусаў у пірамідальную кампазыцыю зьліваюцца выгінамі валютаў і ўвагнутымі бакавымі адхіламі. Бакавыя фасады апрацоўваюцца парнымі пілястрамі і падзяляюцца аркавымі аконнымі праёмамі ў роўных ліштвах.
Цэнтральны нэф перакрываецца цыліндрычным скляпеньнем з распалубкамі і папружнымі аркамі, бакавыя нэфы маюць крыжовыя скляпеньні. Эмацыянальны акцэнт інтэр’еру — размалёўка сьцяны 3-яруснага галоўнага алтара. У першым ярусе паміж архітэктурнымі кулісамі месьціцца 2-фігурная кампазыцыя «Хрост». Другі ярус мае выгляд надкартушнай прасторы з выявамі анёлаў. У атыку адлюстроўваецца фігура пішучага Яна Эвангеліста з арлом. У трэцім ярусе — падкупальная прастора, запоўненая сьвятлом блакітнага неба, у якім два анёлы нясуць у руках герб. Апроч галоўнага, касьцёл упрыгожвалі сем бакавых алтароў.
У адной з бакавых капліцаў знаходзілася надмагільле Паўла Сапегі і яго трох жонак — 3-ярусная кампазыцыя ў стылі рэнэсансу, якая цяпер захоўваецца ў Музэі старажытнабеларускай культуры Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру НАН Беларусі.
Кляштар
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кляштарны корпус — 2-павярховы прастакутны ў пляне будынак, які далучаецца да касьцёла з паўночнага захаду. Ад пачатку пэрымэтрам ўнутранага дворыку ішла мураваная галерэя, частка якой (разбураная ў 1832 годзе) злучала касьцёл з жылым корпусам. Да паўночнага кута жылога корпуса далучаецца 6-гранная вежа. Плян галерэйны з аднабаковым разьмяшчэньнем памяшканьняў, захаваўся часткова. Калідор перакрываецца цыліндрычным скляпеньнем з распалубкамі, памяшканьні — цыліндрычнымі скляпеньнямі з распалубкамі і крыжовымі. На першым паверсе будынку разьмяшчаліся кухня, каморы, васкоўня, трапезная, на другім — кельлі і бібліятэка.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычная графіка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Б. Тамашэвіч, 1896 г.
-
Б. Тамашэвіч, 1897 г.
-
Б. Тамашэвіч, 1897 г.
-
Э. Ёнас, 1916 г.
Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
У. Загорскі, 1900 г.
-
каля 1900 г.
-
1910 г.
-
1915 г.
-
1916 г.
-
1916 г.
-
1916 г.
-
1916 г.
-
1916 г.
-
1916 г.
-
1916 г.
-
1916 г.
-
1916 г.
-
1916 г.
-
1916 г.
-
1916 г.
-
1916 г.
-
1916 г.
-
1917 г.
-
1930 г.
-
1930 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
1939 г.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Агульны выгляд
-
Агульны выгляд
-
Бакавы фасад касьцёла
-
Інтэр’ер
-
Галоўны алтар
-
Хоры
-
Брама-званіца
-
Кляштар
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кукуня В. Гальшанскі касцёл і кляштар францысканцаў // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 141.
- ^ Кукуня В. Гальшанскі кляштар францысканцаў // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 491.
- ^ Лапато І. «Падземны ход ёсць. Кажуць, што вядзе ў Крэва. Але ніхто не бачыў»: як аднаўлялі парафію ў Гальшанах, Catholic.by, 12 траўня 2018 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 412Г000063 |