Перайсьці да зьместу

Ягайлавічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Ягелоны»)
Ягайлавічы
лац. Jagajłavičy
Герб Ягайлавічаў
Герб Ягайлавічаў
Краіна паходжаньня: Вялікае Княства Літоўскае
Тытулы: Вялікі князь, кароль
Прызнаныя ў: Вялікае Княства Літоўскае, Польскае Каралеўства, Рэч Паспалітая, Каралеўства Вугоршчына, Чэскае Каралеўства
Першы з роду: Ягайла (1352—1434)
Апошні з роду: Жыгімонт Аўгуст (1520—1572)
Адгалінаваньне роду: Гедзімінавічы, Альгердавічы

Ягайлавічы (Ягелоны) — валадарская дынастыя Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ; 1377—1381, 1382—1387, 1440—1572), Польшчы (1386—1572), Вугоршчыны (1440—1444, 1490—1526) і Чэхіі (1471—1526). Галіна роду Гедзімінавічаў.

Агала, Агела, Егела, Агел, Егел або Егіла, пазьней Эгель (Aggalo[1], Agella, Agela, Egelo[2], Agel, Egel[3], Egila, Egel[4], Eggel[5], Eggeli[6]) — імя германскага паходжаньня[7]. Іменная аснова ег- (аг-, ек-) (імёны ліцьвінаў Ягвін, Ягінт, Ягоўд; германскія імёны Egwinus, Egind, Egold) паходзіць ад гоцкага agis 'страх' або agja 'вастрыё, меч'[8], а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[9]. Апроч таго, у старажытных германскіх імёнах шырока бытаваў антрапанімічны суфікс-пашыральнік з элемэнтам -л- (-l-)[10].

Адпаведнасьць імя Ягайла германскаму імю Agilo сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[11][12].

Гаспадары з дынастыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Фамільнае дрэва дынастыі Гедзімінавічаў і Ягайлавічаў, 1521 г.
  • Уладзіслаў Ягелончык(en) (1 сакавіка 1456, Кракаў — 13 сакавіка 1516, Буда), старэйшы сын Казімера Ягайлавіча, стаўся каралём Чэхіі пад імем Уладзіслава ІІ ў 1471 г. і валадарыў да 1516 году. У 1490 г. яго абралі і каралём Вугоршчыны пад імем Уласла VI (валадарыў да 1516 г.). У 3-ім шлюбе ад Ганны з Фуа (1484—1506) меў сына Людвіка II (1506—1526) і дачку Ганну (1503, Буда —1547, Прага), якая выйшла за муж за аўстрыйскага эрцгерцага Фэрдынанда I Габсбурга.
    • Людвік II (1 ліпеня 1506, Буда — 29 жніўня 1526, Мохач), адзіны сын і спадкаемца Ўладзіслава ІІ, заняў вугорскі і чэскі стальцы ў 1516 г. (Лаяш II) і валадарыў да 1526 году. Загінуў у бітве пад Мохачам(en) (цяпер поўдзень Вугоршчыны) супраць асманскага войска на чале з султанам Сулейманам I. У выніку праз шлюб старэйшай сястры Ганны з аўстрыйскім эрцгерцагам Фэрдынандам I вугорскі і чэскі стальцы перайшлі да Габсбургаў, чые нашчадкі валадарылі ў Вугоршчыне і Чэхіі да 1918 году.
  • Ян I Ольбрахт (27 сьнежня 1459, Кракаў — 17 чэрвеня 1501), 3-і сын Казімера Ягайлавіча, пераняў уладу ў толькі Польшчы ў 1492 г. пасьля сьмерці бацькі. У выніку ўнія з ВКЛ спыніла існаваньне.
  • Аляксандар Казімеравіч (5 жніўня 1461, Кракаў — 19 жніўня 1506), 4-ы сын Казімера Ягайлавіча, стаўся вялікім князем літоўскім у 1492 г. і валадарыў да 1506 году. У 1501 г. заняў і польскі сталец пасьля сьмерці брата Яна І Ольбрахта (валадарыў да 1506 г.).
  • Жыгімонт Стары (1 студзеня 1467, Казаніца(en) — 1 красавіка 1548, Кракаў), 5-ы сын Казімера Ягайлавіча, заняў літоўскі і польскі стальцы ў 1506 г. пасьля сьмерці брата Аляксандра Казімеравіча. У 1-ым шлюбе меў 2 дачок: Ядвіга Баварская(en) (1513—1573), Ганна (1515—1520). У 1517 г. ажаніўся з Бонай Сфорцай (1494—1557), дачкой мілянскага князя Джана Галеаца Сфорцы, ад якой меў сына Жыгімонта Аўгуста (1520—1572) і 4 дачок. Другі сын Войцех Ольбрахт памёр у дзень народзінаў 20 верасьня 1527 году. Тры з 4 дачок сталі каралевамі: Ізабэла (1519—1559) — каралевай Вугоршчыны (з 1539 г.), Ганна (1523—1596) — вялікай княгіняй літоўскай і каралевай Польшчы (з 1576 г.), Кацярына (1526—1583) — каралевай Швэцыі (з 1569 г.).
  • Жыгімонт Аўгуст (1 жніўня 1520, Кракаў — 7 ліпеня 1572), сын Жыгімонта Старога і апошні мужчынскі прадстаўнік дынастыі, яшчэ пры жыцьці бацькі ў 1529 г. заняў літоўскі сталец (валадарыў да 1572 г.). У 1548 г. заняў і польскі сталец (валадарыў да 1572 г.). У 1569 г. ВКЛ і Польшча заключылі Люблінскую ўнію аб утварэньні фэдэратыўнай Рэчы Паспалітай, што прадугледжвала адзінага манарха[13].
  1. ^ Francovich-Onesti N. Vestigia longobarde in Italia (568—774). Lessico e antroponimia. — Roma, 1999. P. 251.
  2. ^ Piel J. M. Sobre a formação dos nomes de mulher medievais hispano-visigodos // Confluência. N. 3, 1992. P. 99.
  3. ^ Nielsen O. Olddanske personnavne. — Kjøbenhavn, 1883. S. 19.
  4. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 28.
  5. ^ Kapff R. Deutsche Vornamen: mit den von ihnen abstammenden Geschlechtsnamen sprachlich erläutert. — Nürtingen am Neckar, 1889. S. 17.
  6. ^ Socin A. Mittelhochdeutsches Namenbuch. — Basel, 1903. S. 14, 163, 714.
  7. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 43.
  8. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 39.
  9. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  10. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 987—992
  11. ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 101.
  12. ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 1, 1964. P. 86.
  13. ^ Анатоль Грыцкевіч. Ягайлавічы // Вялікае Княства Літоўскае / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — 2-ое выд. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2007. — Т. 2. — С. 776. — 792 с. — 3000 ас. — ISBN 978-985-11-0394-8