Перайсьці да зьместу

Прыдарожная капліца (Гальшаны)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Прыдарожная капліца
Прыдарожная капліца
Прыдарожная капліца
Краіна Беларусь
Вёска Гальшаны
Каардынаты 54°15′12.90″ пн. ш. 26°01′11″ у. д. / 54.2535833° пн. ш. 26.01972° у. д. / 54.2535833; 26.01972Каардынаты: 54°15′12.90″ пн. ш. 26°01′11″ у. д. / 54.2535833° пн. ш. 26.01972° у. д. / 54.2535833; 26.01972
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Гарадзенская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль нэаклясыцызм
Прыдарожная капліца на мапе Беларусі
Прыдарожная капліца
Прыдарожная капліца
Прыдарожная капліца
Прыдарожная капліца на Вікісховішчы

Прыдарожная капліца — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Гальшанах. Знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы колішняга мястэчка, на Замкавай вуліцы, што вядзе ад касьцёла да замка. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Мураваную капліцу ў Гальшанах збудавалі ў XVIII ст.[1] (паводле іншых зьвестак, у 1897 годзе[2]).

Помнік архітэктуры барока. Гэта 3-ярусная 4-гранная вежа пад шатровым пакрыцьцём з крыжам. Сьцены атынкаваныя. Ярусы падзяляюцца прафіляванымі карнізамі. Грані першага і верхняга ярусаў афармляюцца нішамі, сярэдні ярус мае скразныя аркавыя праёмы. Унутры яго стаіць драўляная скульптура Езуса Хрыста[3].

Гістарычныя здымкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. — Менск, 2009.
  2. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 82.
  3. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 83.
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  412Г000065