Аўкштота
Аўкштота лац. Aŭkštota | |
Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Летува |
Статус | Афіцыйны этнаграфічны рэгіён |
Адміністрацыйны цэнтар | Панявеж |
Месцазнаходжаньне | |
Код аўтам. нумароў | LT |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Аўкшто́та, пазьней Аўкшта́йція[1] (Аўкштайтыя[2], лет. Aukštaitija) — сучасны этнаграфічны рэгіён Летувы, які знаходзіцца на паўночным усходзе краіны, у басэйне ракі Вяльлі. Ня мае статусу палітычнай або адміністрацыйнай адзінкі, аднак улады Летувы зацьвердзілі яго межы на афіцыйным узроўні[3]. Паводле летувіскіх мовазнаўцаў, на гэтай тэрыторыі ўжываецца адна зь дзьвюх дыялектных групаў летувіскай мовы — аўкштайцкая. Насельніцтва рэгіёну летувіскія этнографы вылучаюць у асобную этнаграфічную групу аўкштайтаў. Лічыцца гістарычным цэнтрам Летувіскай дзяржавы[4][5][6].
Аўкштота — назва памежнай тэрыторыі ў часы змаганьня Вялікага Княства Літоўскага з крыжакамі за Жамойць, вядомая выняткова зь нямецка- і лацінамоўных крыніцаў (1323—1420 гады). Знаходзілася на поўнач ад ракі Вяльлі, паабапал ракі Сьвятой і ахоплівала Вількамір, Уцяну, Таўрагіны, Больнікі, Маляты, Дубінкі, Гедройцы, Немянчын, Кернаў, Шашолы, Пабойск, Рогава, Кейданы, Шаты, Жэймы, Кульву, Ворлаву і Коўну[7]. Не атаясамлівалася з уласна Літвой[8] (азначаная тэрыторыя суадносіцца з пазьнейшым харонімам XVI ст. «Завялейская Літва»[9]).
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Назва «Аўкштота» паходзіць з балтыйскіх моваў: магчыма, гэтую назву ўтварылі мясцовыя насельнікі балтыйскага паходжаньня, або, паводле вялікага князя Вітаўта, адпаведную зямлю так называлі жамойты[7].
Паводле афіцыйна прынятай у Летуве вэрсіі, назва Аўкштоты ўтварылася празь яе разьмяшчэньне на ўзвышшы ў параўнаньні з Жамойцю (што ў выпадку межаў афіцыйнага этнаграфічнага рэгіёну цалкам супярэчыць рэльефу мясцовасьці) — ад летувіскага слова aukštas, якое азначае 'высокі'. Падобную этымалёгію самой назвы (але без адсылкі да Жамойці) сьцьвердзіў у 1820 годзе пруска-летувіскі пастар Людвік Рэза(ru), камэнтуючы ўжытую Мацеем Стрыйкоўскім назву Austechiam (пры цытаваньні вытрымкі з Хронікі Прускай зямлі пра падзеі 1294—1300 гадоў) датычна «морскай правінцыі», якая «пад гэтай назвай улучала ўсю тэрыторыю Жамойці і Куроніі, прылеглыя да Балтыйскага мора» і «якая цяпер завецца Angsztyta ('высокае месца')»[a][10]. Афіцыйна прынятую этымалёгію сьцьвердзіў у 1845 годзе Сыманас Даўкантас: «Самі сябе называлі летувісамі, горнікамі або вышыньнікамі, і жамойтамі, паводле таго, што жылі на гары або ў падгор’і, гэта значыць у бок мора»[11].
У зьвязку з тым, што тэрыторыя афіцыйнага этнаграфічнага рэгіёну «Жэмайція» ёсьць вышэйшай ад узроўню мора за тэрыторыю афіцыйнага этнаграфічнага рэгіёну «Аўкштайція», летувіскія аўтары спрабуюць высоўваюць іншыя тлумачэньні этымалёгіі назвы «Аўкштайція»: нібы паводле мітычнага сьветапогляду «старажытных балтаў», заходні канец краіны разумеўся як «ніжэйшы» (разьмешчаны ніжэй), а ўсходні — як «вышэйшы»[12].
На думку гісторыка Вячаслава Насевіча, назву «Аўкштота», магчыма, утварылі штучна (паводле аналёгіі з агучанай пазьней у палітычных мэтах этымалёгіяй назвы Жамойці), каб падмацаваць правы вялікіх князёў літоўскіх на Жамойць[13].
У гістарычных крыніцах
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Назва «Аўкштота» сустракаецца ў некалькіх лацінамоўных і нямецкамоўных хроніках і афіцыйных дакумэнтах, тым часам няма ніводнага ўпаміну пра яе ў дакумэнтах Вялікага Княства Літоўскага ў афіцыйнай беларускай мове, у літоўскіх (беларускіх) летапісах, у апісаньнях Літвы замежнымі падарожнікамі і візытантамі двара вялікіх князёў у Вільні, у афіцыйным ліставаньні з Ватыканам. Усё гэта сьведчыць пра тое, што Аўкштота, з усяго відаць, азначала невялікую памежную паласу (усходнюю частку Жамойці), якая ня мела вялікага значэньня[14].
Рускія летапісы, якія ведаюць назву «Літва» зь сярэдзіны XI ст. і падрабязна апісваюць дачыненьні Русі з суседнімі (у тым ліку балтыйскімі) плямёнамі, не ўпамінаюць Аўкштоты. Галіцка-Валынскі летапіс, які лічыцца адной з найважнейшых крыніцаў з гісторыі ліцьвінаў, жамойтаў, яцьвягаў і прусаў у XIII ст. і генэзы Вялікага Княства Літоўскага, таксама не ўпамінае Аўкштоты. Аўтар лацінамоўнага трактату «Апісаньня земляў» (Дублінская хроніка) другой паловы XIII ст., які быў на каранацыі Міндоўга, упамінае Жамойць, Літву, Нальшчаны, Яцьвезь, але таксама не ўжывае назвы «Аўкштота»[15]. Гэты ж аўтар засьведчыў, што Літва знаходзілася паміж Жамойцю і Русьсю і што гэта была асобная зямля (а не агульнае найменьне Жамойці, Нальшчанаў і г. д.)[16].
Першы пісьмовы ўпамін пра Аўкштоту зьмяшчаецца ў мірнай дамове ад 2 кастрычніка 1323 году, складзенай Гедзімінам, каралём Літвы (ням. «Gedеminne, de koning van Lethowen»), з магістрам Лівонскага ордэну, рыскім арцыбіскупам і месьцічамі Рыгі, а таксама з намесьнікам караля Даніі ў Эстоніі: «…з нашага боку зямля Аўкштота і Жамойць, Пскоў і ўсе [землі] русаў, якімі мы валодаем» (ням. «...van unser wegene dat lant to Eusteythen unde Sameyten, Plessekowe unde alle der Russen, de under uns besethen sin»[17])[b].
Гісторык Павал Урбан зьвяртае ўвагу на тое, што ў гэтым афіцыйным дакумэнце, хоць і ўпамінаюцца землі Аўкштоты і Жамойці, але сам вялікі князь Гедзімін тытулюецца як «кароль Літвы»[19]. Увогуле, ніводны зь вялікіх князёў літоўскіх ніколі не тытуляваўся «князем Аўкштоты»[8].
У пагадненьні адзначаліся памежныя «мірныя зоны», да якіх залічвалася Жамойць і Аўкштота, Пскоўская зямля ды іншыя «землі русаў», падпарадкаваныя Гедзіміну[20]. З гэтага вынікае, што Аўкштота не атаясамлівалася з уласна Літвой і была адной зь «мірных зонаў», прылеглых да межаў Лівонскага ордэну[8].
- 1320-я гады (пра падзеі 1294—1300 гадоў) — Хроніка Прускай зямлі: «У той час Людвік фон Лібэнцэль быў комтурам Рагніта, які з сваімі братамі і зброяносцамі правёў шмат слаўных войнаў супраць ліцьвінаў. Шматразова ён меў вайну на караблях, адну ў Аўкштоце [Аўштэхіі], зямлі караля Літвы, у якой спаліў сяло, званае Рамэны, якое паводле іх веры было сьвятым, схапіўшы ўсіх і забіўшы»[21][c].
- 1324—1331 гады — паведамленьне комтура Рагніта комтуру Кёнігсбэргу пра заяву літоўскага ўцекача (на момант публікацыі ў 1873 годзе захавалася часткова): «кароль Аўкштоты» (лац. «rex de Owsteiten»)[23].
- 1327—1329 гады — дакумэнт Рагніцкага комтурства: «…тры рабы-ўцекачы з Аўкштоты… якія сьцьвярджалі, што жылі каля Горадні» (лац. «...tres servos fugitivos de Owehsteten... qui eciam asserunt omnes de Owehsteten circa Garten domi esse»)[24].
- 1337 год, 12 сьнежня — була імпэратара Сьвятой Рымскай імпэрыі Людвіка Баварскага: «…землі няверных, ворагаў Хрыста, ліцьвінаў, а менавіта Аўкштоту, Жамойць, Каршовію, Русь ды іншыя землі, якія належаць да гэтых краёў…» (лац. «...terram infidelium Litwinorum Crucis christi inimicorum, videlicet Ochsteten Samayten Karsow Ruzen ceterasque partes prenominatis terris adiacentibus cum omnibus suis pertinenciis et partibu...»)[25].
- 1338 год — Хроніка рыцараў Тэўтонскага ордэну: «кароль Аўкштоты і Жамойці» (ням. «Die coninck van Ansteiden ende van Sameyten»)[26].
Як паказвае Павал Урбан, невядомы аўтар хронікі недакладна датаваў падзеі, сьцьвярджаючы пра складаньне па 1342 годзе мірнага пагадненьня паміж магістрам Лівонскага ордэну Эвэргардам з Мунгайму (памёр у 1340 годзе) і «каралём Аўкштоты і Жамойці». Напраўду справа тычылася гандлёвага пагадненьня 1338 году, аформленага з «магістрам Лівоніі» ад імя «Гедзіміна, караля Літвы», таму прыведзены тытул — з усяго відаць, памылка аўтара[27].
- 1348 год — Віганд Марбурскі: «…на зямлю Літвы, а менавіта ў Аўкштоту…» (ням. «...in das Land Litten, nemlich in Auchstetter...»)[28].
- перад 1357 годам — Герман Вартбэрг: «У гэтым часе ліцьвіны мясьцінаў Стрыпейкі, Упіта, Вайсьвільцы, Аўкштота [Аўштайта] хацелі перасяліцца ў Літву; што не дазволіў ім зьдзейсьніць магістар» (лац. «Hoc tempore Letwini de Stripeyke, Opythen, Mezevilte, de Austeyten volebant se a Lethowia transferre; sed refutati per magistrum»)[29].
Як зазначае Павал Урбан, калі б Аўкштота ў тым часе дзяржаўна атаясамлівалася з уласна Літвой, то «ліцьвіны з Аўкштоты» ня мелі б патрэбы з «Аўкштоты-Літвы» зноў перасяліцца ў Літву[7].
- 1367 год — Герман Вартбэрг: вышэйшы маршалак Тэўтонскага ордэну Генінг Шындэкопф «у вышэйшай зямлі Літвы… спустошыў і спапяліў мясцовасьці Шаты, Ворлава… і прыйшоў да Коўны…»[30] (лац. «in superioribus partibus Letwinorum... in ore gladiis omnes vastavitque flammis et cede regiones Sethen, Warlowe... quousque pervenitur circa Novum Kauve...»)[31]
- 1372 год[32] — Герман Вартбэрг: «…спустошылі зямлю Высокую, Вайсьвільцы, Упіту» (лац. «...terre vastate in eo sunt Veyseke, Waysevilte, Opiten»)[33]
- 1373 год — Герман Вартбэрг: вялікі магістар Тэўтонскага ордэну Вінрых з Кніпроду «вывеў сваіх супраць ліцьвінаў у зямлю Аўкштоту, дзе кароль Кейстут ім ня даў пераправіцца. Магістар пайшоў далей уздоўж Вяльлі, жадаючы пераправіцца. Але кароль і там ім ня даў гэтага… Так Магістр спустошыў зямлю ўздоўж Вяльлі да самога Вількаміру. Па тым павёў свае войскі ў зямлю Жамойць…»[d]
- 1374 год — Герман Вартбэрг: вышэйшы маршалак Тэўтонскага ордэну Рудыгер з Эльнэру «быў з двума войскамі ў землях ліцьвінаў пад назваю Аўкштота [Аўштайта], моцна спусташаючы яе тры дні і тры ночы» (лац. «fuit cum duobus in terris Letwinorum nomine Austheythen, tribus diebus et noctibus potenter vastando»)[35]
- 1412 год — дакумэнт Тэўтонскага ордэну, заснаваны на апытаньнях пажылых людзей, пераважна былых служкаў ордэну (у тым ліку жамойтаў), і выкарыстаны на арбітражным працэсе: «Таксама замак Вілюна прускія браты заваявалі 11 гадоў таму ад няверных і ворагаў нашай веры ліцьвінаў, якіх называлі аўкштотамі[30], а кіраўнікамі ў іх былі Сурмін, Матывік і Гаштольд. А таксама, што памянёныя кіраўнікі, ад якіх быў адваяваны замак Вілюна, як ужо пісалася, былі ліцьвінамі, і іх род і цяпер завецца ліцьвінкамі і ліцьвінамі, і жывуць яны ў Літве, у Кульве каля Вількаміру, а не ў жамойцкай зямлі. Таксама, што і замак Вілюна, да яго заваяваньня прускімі братамі, як ужо казалі, утрымліваўся і забясьпечваўся ліцьвінамі, якіх звалі і цяпер яшчэ называюць аўкштотамі[36], а не жамойтамі»[e]
Складзены паміж 1384 і 1401 гадамі крыжацкі помнік з умоўнай назвай «Паведамленьні аб літоўскіх дарогах» (ням. Die littauischen Wegeberichte) у арыгінале не зьмяшчаў ўпаміну Аўкштоты: назоў «Дарогі ў Аўкштоту або Верхнюю Літву» (ням. «Wege nach Auxteten oder Ober-Littauen») дадаў нямецкі выдавец у публікацыі 1863 году, пра што сьведчыць прадмова да выданьня[38][f].
Апошні гістарычны ўпамін пра Аўкштоту зьмяшчаецца ў лісьце вялікага князя Вітаўта да імпэратара Сьвятой Рымскай імпэрыі Жыгімонта Люксэмбурскага ад 11 сакавіка 1420 году (беларускі пераклад даецца паводле Вацлава Пануцэвіча[40], які меў грунтоўную філялягічную падрыхтоўку[41]):
Але паколькі Жамойць ёсьць зямлёй ніжэйшай да зямлі Літвы, таму яна называецца Жамойцю, што ў літоўскай [мове] тлумачыцца як ніжэйшая зямля. Жамойты ж Літву называюць Аўкштота, што ёсьць вышэйшая зямля ў адносінах да зямлі Жамойтаў[g].
Арыгінальны тэкст (лац.)
Sed quod terra Samaytarum est terra inferior ad terram Lythwanie, ideo Szomoyth vocatur, quod in lythwanico terra inferior interpretatur. Samoyte vero Lythwaniam appelant Auxstote, quod est terra superior respectu terre Samaytarum.
|
||
Гісторыкі Вацлаў Пануцэвіч, Павал Урбан і Аляксандар Краўцэвіч зьвяртаюць увагу на тое, што гэты ліст ёсьць дыпляматычным дакумэнтам, створаным дзеля дасягненьня канкрэтных палітычных мэтаў — давесьці законныя правы на тэрыторыю Жамойці, уважаючы яе за складовую частку Літоўскага гаспадарства. Таму ён ня можа лічыцца сьведчаньнем незацікаўленага назіральніка[21]. Пагатоў, у ім зьмяшчаюцца сьцьверджаньні, якія не адпавядаюць праўдзе[43] і, з усяго відаць, зьявіліся зь сьвядомай волі аўтара дакумэнта[44][h].
Вацлаў Пануцэвіч паказвае, што сьцьверджаньне Вітаўта пра назву Жамойці — гэта хітры, але адначасна і супярэчлівы довад: «Жамойцю таму называецца, бо гэта ў мове жамойцкага насельніцтва абазначае, што ў перакладзе на літоўскую мову раўназначна з terra inferior, нізінай»[47]. Адпаведна, і заўвага Вітаўта, што жамойты называюць Аўкштотай Літву, мае характар не навуковы, але чыста палітычны[21].
-
Мапа Жамойцкай дыяцэзіі, 1855 г.
-
З мапы тэрыторыі колішняй Рэчы Паспалітай польскага географа Вацлава Налкоўскага(pl), 1904 г.
-
Мапа Жамойцкай дыяцэзіі, 1919 г.
Папулярызацыя ў ХІХ — XX стагодзьдзях
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Асноўны артыкул: Летувізацыя
Да вяртаньня ва ўжытак і папулярызацыі назвы «Аўкштота» ў XIX ст. прычыніўся пруска-нямецкі гісторык Яганэс Фогт(ru) (з 1856 году сябра-карэспандэнт Санкт-Пецярбурскай акадэміі навук), які ў другім томе сваёй «Гісторыі Прусіі» (ням. «Geschichte Preussens», 1827 год), выдадзенай гатычным шрыфтам у Кёнігсбэргу, сьцьвярджаў, што «Аўкштотай» («верхняй зямлёй») называўся ўвесь рэгіён на Нёмане на ўсход ад Вялёны, а жыхароў гэтага рэгіёну называлі «аўкштотамі». Ён жа выдзяляў, апроч Жамойці («ніжняй зямлі»), яшчэ і «сярэднюю зямлю»[i]. У чацьвертым томе гэтай жа працы (1830 год) Фогт апублікаваў ліст Вітаўта ад 1420 году[49].
У 1837 годзе вядомы сваімі фальсыфікатамі Тэадор Нарбут, які прыдумаў падрабязны пантэон «літоўскіх» паганскіх багоў ў рамках «ацтэцка-індыйскай» рэлігіі «ліцьвінаў»[50], выдаў у Вільні другі том «Гісторыі літоўскага народу» (польск. Dzieje starożytne narodu litewskiego), дзе з спасылкай на Фогта (які «знайшоў довады гэтага ў Кёнігсбэрскім архіве») заявіў, што «Літва… падзялялася на дзьве паловы: вышэйшую, якая называлася Аўкштотай[j], у лацінскіх аўтараў Austechia, і на ніжэйшую або Жамойць»[k] і таксама зьмясьціў тэкст ліста вялікага князя Вітаўта[53] (у сваёй пазьнейшай публікацыі 1856 году «Oznaczenie granic Litwy właściwej od strony Słowiańszczyzny» Нарбут, увогуле, абвясьціў «Аўкштоту» разам з Жамойцю і дзьвюма прыдуманымі ім правінцыямі — «Няромай» і «Пялюзіяй» — «сапраўднай Літвой»[52]). Ад гэтага часу назва «Аўкштота» («Аўкштайція») пачала выкарыстоўвацца ў розных публікацыях, дзе гэтым тэрмінам пазначаліся тыя альбо іншыя землі на ўсход ад Жамойці, тым часам назвай «аўкштайты» пачалі называць жыхароў адпаведных земляў. Аднак яшчэ ў 1891 годзе Вялікая агульная ілюстраваная энцыкляпэдыя(pl) сьведчыла, што шырокія масы мясцовага насельніцтва ня ведаюць тэрміну «Аўкштота» і не ўжываюць яго ў штодзённым жыцьці як геаграфічную назву[l][54].
Калі ў 1822 годзе Сыманас Даўкантас — адзін зь першых ідэолягаў летувіскага нацыянальнага руху — выдаў кнігу «Дзеяньні старажытных летувісаў і жамойтаў» («Darbai senųjų lietuvių ir žemaičių»), то ўжо ў 1845 годзе (па выхадзе публікацыяў Яганэса Фогта і Тэадора Нарбута) ён выдаў сваё дасьледаваньне пад назвай «Звычаі старажытных летувісаў — горнікаў і жамойтаў» («Budą senowęs lёtuwiū, kalnienū ir žȧmajtiū», сучаснае летувіскае «Būdas senovės lietuvių, kalnėnų ir žemaičių»[m]). Такім спосабам Даўкантас пераклаў старажытны нямецка-лацінскі тэрмін уласным летувіскім наватворам «горнікі» (ад лет. kalnas 'гара'). Тое, што Даўкантас «першым прыдумаў і выкарыстаў тэрмін дзеля апісаньня этнаграфічнай супольнасьці, вядомай цяпер як аўкштайты», прызнаецца ў сучасных летувіскіх школьных падручніках[56].
Ужо ў 1850 годзе пруска-нямецкі лінгвіст Георг Нэсэльман заявіў у сваім слоўніку, нібы расейскія летувісы, або жамойты, называюць прускіх летувісаў «Létuwninkai kalninni» з прычыны ўзгорыстай мясцовасьці[n][57]. Неўзабаве, аднак, мовазнаўца Станіслаў Мікуцкі паказаў, што Нэсэльман напраўду ўзяў адпаведную назву з выдадзенай у 1842 годзе кнігі Даўкантаса «Лемантар летувіска-горнай і жамойцкай моваў» («Abecieļa lîjtuwiû-kalnienû ir źiamajtiû kałbos», сучаснае летувіскае «Abėcėlė lietuvių-kalnėnų ir žemaičių kalbos»), памылкова прыняўшы азначэньне «летувіска-горны» за сынонім «пруска-летувіскі»[58]. Апроч таго, Мікуцкі засьведчыў, што слова «kalnėnai» ('горныя, горцы') Даўкантас проста выдумаў[o][58].
У той жа працы 1855 году Мікуцкі згадаў назву «аўкштоты» («аўкштайты»), раскрыўшы лёгіку яе зьяўленьня: «Жамойты — Нізоўцы, летувісы, якія жывуць у нізоўі Нёмана. <…> Калі былі (і ёсьць) Нізоўцы, мусяць быць і Вярхоўцы; і сапраўды былі». Як галоўны довад даўнейшага існаваньня летувісаў-«вярхоўцаў» ён прывёў тэкст ліста Вітаўта ад 1420 году[59]. Прытым летувісаў свайго часу Мікуцкі, паводле асаблівасьцяў іх мовы, падзяліў на «паўночных» (Сьвянцянскі, Новааляксандраўскі, Вількамірскі, Панявескі і часткова Шавельскі паветы) і «паўднёвых», адзначыўшы, што мяжа між адпаведнымі гаворкамі часткова праходзіць ракой Вяльлёй[58].
Пра няведаньне тэрміну «аўкштоты» («аўкштайты») адукаванымі коламі колішняй Рэчы Паспалітай таксама сьведчыць крытыка штучнага пашырэньня з боку тагачаснай афіцыйнай расейскай навукі назвы «літва» на частку жамойцкага насельніцтва, пазьней вядомую як «аўкштайты». Адпаведная нататка[60] зьявілася ў 1854 годзе на старонках прыватнага расейскага часопісу «Библиотека для чтения(ru)», які на той час рэдагаваўся выхадцам зь віленскай шляхты, навучэнцам Менскага езуіцкага калегіюму і Віленскага ўнівэрсытэту, прафэсарам-паліглётам Восіпам Сянкоўскім (1800—1858) супольна з выхадцам з кіеўскай шляхты, энцыкляпэдыстам і знаўцам эўрапейскіх і усходніх моваў Альбэртам Старчэўскім(ru):
|
Пытаньне этымалёгіі і лякалізацыі назвы «Аўкштота» падрабязна разглядаў у 1875 гозе лінгвіст і этнограф Ян Карловіч (ужо па тым, як некалькі аўтараў абвясьцілі яе «назвай уласна Літвы, якую ўжываюць жамойты») і пераканаўча засьведчыў, што ў тагачаснай Жамойці ня ведалі і не ўжывалі назвы «Аўкштота»[q]. Таксама ён зьвярнуў увагу на тое, што ў летувіскім слоўніку Нэсэльмана сьцьвярджалася, нібы некалькі падобных назваў (Auksztininkai як назва жыхароў ваколіцаў вёскі Budweten і Auksztinélei як назва жыхароў ваколіцаў Рагніту, дадзеная ім жыхарамі ваколіцаў Клайпеды[61]) бытавалі пасярод прускіх летувісаў (у «Малой Летуве»)[62]. Тым часам крыніцай зьяўленьня назвы «Аўкштота» Карловіч проста назваў публікацыю ліста Вітаўта ад 1420 году, адзначаючы, што цяжка меркаваць, ці Вітаўт утварыў гэтую назву сам, паводле аналёгіі з Жамойцю, або тая назва сапраўды бытавала за яго часамі[63].
У той жа працы Карловіч заявіў, што ўведзены раней нямецкім мовазнаўцам Аўгустам Шляйхэрам(ru) падзел летувіскай мовы на гаворкі «верхнелетувіскую» (або проста летувіскую) і «ніжнелетувіскую» (або жамойцкую) ёсьць «вельмі ўдалым», дзеля чаго зьвярнуўся да зьняпраўджанай раней Мікуцкім назвы «Kalnėnai» («горнікі»), заявіўшы, што на той час у Цельшыцкім павеце так ужо называлі жыхароў ваколіцаў Вількаміру і Вільні[64]. Далей Карловіч зазначыў, што напраўду гаворак летувіскай мовы, апроч дзьвюх памянёных, існуе вялікае мноства: «можна сказаць, што ў кожнай парафіі — свая гаворка»[65].
У 1876 годзе пруска-летувіскі лінгвіст прафэсар Кёнігсбэрскага ўнівэрсытэту Фрыдрых Куршат(ru) пісаў: «У XV ст. ўсходняя Жамойць называлася Аўкштотай, паводле цяперашняга прастамоўя Aukßtocźiai ('горныя', 'горнікі')»[r][67]. У 1877 годзе нямецкі дасьледнік Лётар Вэбэр, на якога пазьней спасылаўся летувіскі палітык і гісторык Пятрас Клімас[68], сьцьвярджаў, што Аўкштота адпавядала Віленскай губэрні, а Жамойць — Ковенскай[69], прытым прускую Самляндыю («Малую Летуву») ён лічыў часткай Жамойці[70].
Беларускі пісьменьнік і перакладнік Вінцэсь Каратынскі (1831—1891) у сваім нарысе пра Яўстаха Тышкевіча (1873 год) зазначаў, што той «пераехаў на сталае месца жыхарства ў мястэчка Біржы, у маяратны маёнтак свайго сваяка Міхала Тышкевіча, графа на Жмудзі», дзе «пачаў вучыцца па-жмудзінску зьбіраць народныя паданьні, песьні і прымаўкі»[71]. Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў (1880—1902 гады), хоць ужо пасьлядоўна ўжывае назву «літоўская мова» ў значэньні мовы летувісаў, аднак да шматлікіх геаграфічных аб'ектаў пазьнейшага этнаграфічнага рэгіёну «Аўкштайція» падае мясцовыя назвы з пазнакамі «па-жамойцку» (польск. po żmujdzku), «жамойцкае» (польск. żmujdzkie): у Вількамірскім павеце — Анікшты[72], Віжуны[73], Жмуйдкі[74], Пазэльва[75], Раговак[76], Раўпе[77], Рогаў[78], Рубікі[79], Субач[80], Сьвядасьць[81], Сясікі[82], Уцяна[83]; у Ковенскім павеце (на ўсход ад ракі Нявежы) — Румшышкі[84], Скарулі[85]; у Новааляксандраўскім павеце — Акніста[86], Папель[87], Равішкі[88], Рагелі[89], Ракішкі[90], Салокі[91], Скапішкі[92], Таўрагіны[93]; у Панявескім павеце — Панявеж[94], Радзівілішкі[95], Рэмігола[96] ды іншыя. Урэшце, яшчэ ў 1913 годзе зазначалася, што на поўдзень ад Дзьвінску пачынаецца і цягнецца «да пясковых берагоў Балтыйскага мора Жамойць Сьвятая, як называюць гэты край самі жамойты, і беларусы, і палякі, і нават нашчадкі лівонскіх крыжакоў-баронаў старажытныя нямецкія сем'і»[s][97]
У ХІХ — XX стагодзьдзях, па ўзьнікненьні летувіскага нацыянальнага руху, «Аўкштайціяй» пачалі называць цэнтральную і ўсходнюю частку сучаснай Летувы, а тэрмінам «аўкштайты» — этнаграфічную групу летувісаў[98]. Пашырэньне назвы «аўкштайты» ў гэты час зьвязваюць з этнанімічнай дыфэрэнцыяцыяй паміж летувісамі і ліцьвінамі[2]. Тым часам лучнасьць гаворак «аўкштайтаў» атрымала ў лінгвістаў назву «аўкштайцкі дыялект» летувіскай мовы. Сваім парадкам тэрмінам «аўкштайты» некаторыя археолягі пачалі рэтраспэктыўна называць насельніцтва, якое стварыла археалягічныя культуры, што займаюць тэрыторыю цэнтральнай Летувы, а некаторыя навукоўцы пачалі таксама рэтраспэктыўна ўжываць датычна стваральнікаў гэтых археалягічных культураў азначэньне «група балтыйскіх плямёнаў аўкштайты»[99].
У 2003 годзе ўлады Летувы ўсталявалі афіцыйныя межы этнаграфічнага рэгіёну «Аўкштайція»[100]. Як заўважыў летувіскі этноляг Ж. Шакніс, мапы этнаграфічных рэгіёнаў Летувы (у адрозьненьне ад Латвіі, Эстоніі або Фінляндыі) вельмі доўгі час не друкаваліся нават у абагульняльных працах зь летувіскай этналёгіі[101]. У 2006 годзе частка летувіскіх аўтараў (у тым ліку мовазнаўца Зігмас Зінкявічус) прызналі супярэчнасьць канцэпцыі «Аўкштайціі»: «такім парадкам, варта вызнаць, што паняцьце этнаграфічнай Аўкштайціі не ўстаялася»[t][102].
Як адзначае Вацлаў Пануцэвіч[103]:
Адным з шырока пашыраных у сучаснай літаратуры «доказаў» на тое, быццам Жамойдзь і Літва тварылі адну непадзельную цэласьць, як тэрытарыяльную, так і этнічную, ёсьць так званая аўкштоцкая легенда, або твораны міт Аўкштоты. Сутнасьць гэтай легенды або міту заключаецца ў тым, быццам у склад Літвы, як агульнага назову, уваходзілі два плямёны з сваімі аддзельнымі тэрыторыямі: Жамойць і Аўкштота, terra inferior і terra superior | ||
Сымбалі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сучасныя сымбалі летувіскага этнаграфічнага рэгіёну «Аўкштайція» (сьцяг і герб) распрацавалі і зацьвердзілі ў 2006 годзе[104].
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сучасны летувіскі этнаграфічны рэгіён «Аўкштайція» знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй частцы краіны. Буйныя месты:
- Панявеж — лічыцца сталіцай
- Янава
- Уцяна
- Кейданы
- Вісагіня (будавалася за савецкім часам, таму большасьць жыхароў — расейцы і беларусы)
- Вількамір
- Радзівілішкі
Мова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Асноўны артыкул: Летувіская мова
Паводле летувіскіх мовазнаўцаў, у афіцыйным этнаграфічным рэгіёне «Аўкштайція» размаўляюць на аўкштайцкіх дыялектах летувіскай мовы. Прытым згодна зь іх новымі сьцьверджаньнямі, летувіская мова падзяляецца ня толькі на жамойцкі і аўкштайцкі дыялекты, але і на яшчэ два субдыялекты — судоўскі і дзукійскі, якія разам утвараюць аўкштайцкую дыялектную групу. Да аўкштайцкіх дыялектаў належаць гаворкі, на якіх засноўваецца літаратурная летувіская мова — гаворкі захаду этнаграфічнага рэгіёну «Аўкштайція», у ваколіцах Коўны.
На думку Вацлава Пануцэвіча, аўкштайцкі дыялект — які правільней называць верхнежамойцкім — утварыўся пад уплывам беларускай мовы і славянскага насельніцтва на ўсход ад ракі Нявежы[105].
Традыцыйны строй
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле летувіскіх этнографаў, існаваў традыцыйны строй летувіскага этнаграфічнага рэгіёну «Аўкштайція». Адметная рыса жаночага строю — пераважнае выкарыстаньне белага колеру ў адзеньні. Жаночы строй складаўся з доўгай белай ільняной кашулі, некалькіх спадніц, белага фартуху з геамэтрычным арнамэнтам чырвонай ніткай уздоўж яго нізу, гарсэту, доўгага поясу, шыйных упрыгожваньняў, галаўнога ўбору й скуранога абутку. Узімку насілі шарсьцяныя ўкарочаныя або доўгія паліто. Белыя кашулі часьцей за ўсё ўпрыгожвалі простай геамэтрычнай вышыўкай чырвонай ніткай на манжэтах. Спадніцы былі ў клетку й фармаваліся з спалучэньня чатырох асноўных колераў: чырвонага, зялёнага, жоўтага й чорнага. Апраналася ня менш за 2 спадніцы, а напрыгажэйшая апраналася паверх астатніх. Гарсэты дзяліліся на два віды: першы, які ад таліі пачынаў зьбірацца ў складкі, і другі, які быў прамы. Жанчыны «Аўкштайціі» насілі пераважна каралавыя, бурштынавыя ці шкляныя шыйныя ўпрыгожваньні. Асноўнымі сярод галаўных убораў былі наміткі, якія насіліся толькі замужнімі жанчынамі й павязваліся вельмі своеасаблівым спосабам, прыкрываючы скулы й шыю, а таксама кароны й чапцы, часта ўпрыгожаныя кветкамі (маладыя дзяўчыны). Мужчынскі строй складаўся з доўгіх вузкіх часьцей даматканых, шарсьцяных ці паўшарсьцяных нагавіцаў натуральных ці цёмных колераў, белай кашулі, камізэлькі, шэйнай хусткі, лямцавага паліто пераважна шэрага ці карычневага колеру, радзей чорнага ці цёмна-сіняга, плеценага або зьвітанага поясу яркіх колераў, фэтравага капелюша й скураных ботаў, якія падвязваліся тонкімі паяскамі[106].
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ лац. «Strykouius rectius regionem illam scripsit Austechiam quae hodiernis diebus Angsztyta (locus altus) vocatur. <…> Austechiam prouinciam fuisse dicit maritimam. Totam nimirum Samogitiae et Curoniae terram, quae mare Balticum adjacet, sub hoc nomine complectitur»
- ^ Адпаведны фрагмэнт дамовы мае іншы выгляд у пасланьні Папы Яна XXII ад 31 жніўня 1324 году: лац. «Iste vero sunt terre cum quibus et pro quibus pacem inire decreuimus supradictam. Primo enim ex parte regis predicti: Lethowie, Eustoythen, Sameyten, Pleskowe et omnes Rutheni, qui eiusdem regis dominio subiciuntur»[18]
- ^ лац. «Eodem tempore frater Lodewicus de Libencele fuit commendator de Raganita, qui cum suis fratribus et armigeris multa bella gloriose gessit contra Lethowinos. Navale bellum multiplex habuit, unum versus Austechiam, terram regis Lethowie, in qua villam dictam Romene, que secundum ritus eorum sacra fuit, combussit, captis omnibus et occisis»[22]
- ^ лац. «...eduxit suos contra Letwinos in terram Austheithen, ubi rex Keinstut cum suo exercitu non permittens eum transire. Magister procedens ad terram Nerghe, ubi putabat se transiturum. Rex autem et ibi eum prohibuit... Vastavit igitur magister generalis terram circa usque Valkenberge. Deinde direxit suos ad terram Seymen...»[34]
- ^ ням. «It. das hus Willune haben di heren von Prusen angewunnen vor xl jaren von den vngeloubigen vnd vinden vnszn heligen geloubens Littowen, di genant woren Austenten, vnd di hobetlute his by namen Surmynne, Mattewike vnd Gawstad. It. das di dri negest oben bescreben hobetlute, von den das hus Willune gewunnen wart, alz vor ist gescreben, woren Littowen, vnd ir geschlechte is noch czu deser czit Littowes vnd Littowen vnd wonen in Littowen im lande czu Coluwa bi Wilkenberg vnd nicht im lande czu Samayten. It. das hus Willune, e das is von den heren von Prusen gewunen wart, alz in dem andren negesten obengescreben artikel ist vsgesprochen, wart is gespiset vnd gehalden von den Litiowen, di Awstayten genant woren vnd noch heysen vnd nicht von den Samayten»[37]
- ^ 27 кастрычніка 2024 году гісторык Вячаслаў Насевіч прызнаў, што раней не зьвяртаў увагі на адпаведнае месца ў прадмове выдаўца[39]
- ^ Варыянт перакладу паводле Паўла Урбана[42]: «Але дзеля таго, што зямля Жамойтаў ёсьць зямля ніжэйшая ў параўнаньні зь зямлёй Літвы, дык называецца Жамойцю, што ў літоўскай мове перакладаецца як зямля ніжэйшая. Жамойты, папраўдзе, Літву называюць Аўкштотай, што значыць зямля вышэйшая ў параўнаньні зь зямлёй Жамойтаў».
- ^ Гісторык Павал Урбан зьвяртае ўвагу на тое, што раней польскія дыпляматы здолелі такім жа спосабам вярнуць ад Тэўтонскага ордэну да Польшчы землі Памор'я, дзеля чаго выкарысталі як раз этнічна-моўны фактар. Штучнае прыцягненьня гэтага фактару з боку Вітаўта выявілася наступнымі супярэчнасьцямі разам зь відавочна непраўдзівымі сьцьверджаньнямі ў адпаведным афіцыйным дакумэнце:
- Раней, у студзені 1420 году пасланцы Вітаўта, якія былі на арбітражным працэсе ва Ўроцлаве, дзе Жыгімонт Люксэмбурскі прыняў бок Тэўтонскага ордэну, не змаглі растлумачыць, што такое Жамойць, гаворачы перад судом, што існавала ажно «тры зямлі Жамойтаў», тым часам польскія пасланцы тлумачылі, што «Жамойць… гучыць у літоўскай мове ніжэйшая Літва» (лац. «Samagita… quod sonat in idiomate Lithuanico inferior Lituania»[45])
- У ліставаньні з Жыгімонтам Люксэмбурскім Вітаўт ніколі не азначаў як «роднасных» да ліцьвінаў судаваў-яцьвягаў, землі якіх — як і Жамойць — таксама мусіў раней перадаць Тэўтонскаму ордэну, хоць крыжакі прапаноўвалі вярнуць гэтыя землі ўзамен Жамойці.
- Сьцьверджаньне, што «Жамойты з даўнейшых часоў называлі сябе Ліцьвінамі і ніколі Жамойтамі» супярэчыла ў тым ліку ранейшым пасланьням, датаваным 9 верасьня 1409 году, ад самога Вітаўта і Ўладзіслава Ягайлы да каралёў і князёў краінаў Заходняй Эўропы, дзе ўжываліся такія азначэньні як «народ Жамойтаў» — лац. «gens Samagitarum». Такое ж азначэньне «народ Жамойтаў» паўтаралася ў фундацыйных актах пры заснаваньні Медніцкага каталіцкага біскупства для Жамойці, а таксама ў дакумэнтах наконт гэтай справы, якія ў 1417 годзе высылаліся на Канстанцкі сабор. Апроч таго, дэлегацыя жамойтаў, якая завітала на гэты сабор у канцы 1415 году, трымалася там менавіта як асобны народ.
- Сьцьверджаньню, нібы ліцьвіны і жамойты былі народам «адной мовы», супярэчылі паведамленьні, складзеныя ў тым ліку львоўскім арцыбіскупам Янам, віленскім біскупам Пятром і самім Вітаўтам, да кардыналаў Рымскай курыі ў Канстанцу і да папы рымскага ў Ватыкан, што біскупы-ліцьвіны, якія атрымлівалі катэдру Медніцкага каталіцкага біскупства ў Жамойці, мусілі ведаць «гаворку народа жамойцкага» — жамойцкую мову[46]
- ^ ням. «Eigentlich hieß das ganze Gebiet von Welun (Wiliona) an der Memel östlich hin das Land Austeten oder Austetten, wie denn auch die Bewohner „die Austeten“ genannt wurden. <...> dieses Gebiet Austeten das s. g. Oberland von Samaiten, superiores partes; die Gegenden von Welun an bis Widuckeln, Rossiene und Erogel nannte man das Mittelland, mediae partes und die Gebiete von Medeniken, Wangen u. s. w. das Niederland, partes inferiores»[48]
- ^ Тут Нарбут ужыў невытлумачальную зь летувіскай мовы памылковую форму Auxstole[51], якую як асноўную форму назвы (на яго думку) паўтарыў на наступнай старонцы. Гэтую ж памылковую форму ён паўтарыў у сваёй публікацыі «Oznaczenie granic Litwy właściwej od strony Słowiańszczyzny» (1856 год)[52]
- ^ польск. «Litwa... dzieliła się na dwie połowy: wyższą, nazywaną Auxstole, w autorach łacińskich Austechia i na niższą czyli Žomajten»
- ^ польск. «Aukstote, Auxstote... Nazwa ta, dziś przes Litwinów nie używana»
- ^ У выдадзенай на заказ Міністэрства замежных справаў Летувы «Гісторыі Летувы» (рас. «История Литвы») назву гэтай кнігі Даўкантаса падалі як «Звычаі старажытных летувісаў, аўкштайтаў і жамойтаў» (рас. «Обычаи древних литовцев, аукштайтов и жемайтов»)[55]
- ^ ням. «Létuwninkai kalninni werden die Preußischen Littauer von den Russischen (Zémaiczei) genannt wegen des hügligen Terrains»
- ^ рас. «выдуманное г. Довконтом слово kalnienaj (горные, горцы)»
- ^ Тут — у сэнсе «летувіскае»
- ^ польск. «Na Żmudzi... tego wyrazu lud nie zna a zatem i Litwy nim nie nazywa»
- ^ ням. «Im 15. Jahrhundert wurde das östliche Samogizien Auxtote, nach gegenwärtiger Volkssprache Aukstocíiai (die Hohen, die Hochländer) genannt»
- ^ рас. «…до песчаных берегов Балтийского моря — Жмудь Святая, как зовут этот край и сами жмудзины, и белорусы, и поляки, и даже — потомки ливонских крестоносцев-баронов, старинные немецкие семьи»
- ^ рас. «Таким образом, понятие этнографической Аукштайтии следует признать не устоявшимся»
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Пазднякоў В. Аўкштайція // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 266.
- ^ а б Чаквін І. Аўкштайты // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Менск: БелСЭ, 1989. С. 41.
- ^ Рэкамэндацыі Рады аховы этнічнае культуры Летувы № 1 аб усталяваньні межаў этнаграфічных рэгіёнаў ад 17 верасьня 2003 году.
- ^ Suziedelis S. Historical Dictionary of Lithuania. — Scarecrow Press, 2011. P. 189.
- ^ Ragauskaitė A. Ethnocultural regionalization of Lithuania or all the truth about our regions // Acta Museologica Lithuanica. Vol. 4 (2019). P. 167.
- ^ Этнокультурные регионы Литвы (рас.), Turizmo Gidas
- ^ а б в Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 37.
- ^ а б в Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 105.
- ^ Краўцэвіч А. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага. — Менск, 1998. С. 153—157.
- ^ De religionis Christianae in Lithuanorum gente primordiis. — Regiomonti, 1820. P. 4.
- ^ Daukantas S. Budas senoves lietuviu kalnenu ir zemaicziu. — Plymouth, 1892. P. 8.
- ^ Baltų religijos ir mitologijos šaltiniai. T. 1. Vilnius, 1996. P. 527.
- ^ Насевiч В. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага. — Менск: 1993. С. 20.
- ^ Пануцэвіч В. Літва і Жамойць. Розныя краіны і народы. — Менск, 2014. С. 290.
- ^ Апісанне земляў (з Дублінскага рукапісу XIII ст.). Alba Ruscia // Спадчына. № 6, 1993. С. 63—68.
- ^ Вячорка В. Што суседзі кажуць? // Імя тваё Белая Русь / Уклад. Г. Сагановіч. — Менск: Полымя, 1991. С. 142—143.
- ^ Пашуто В. Т. Русь. Прибалтика. Папство. — М., 2011. С. 516.
- ^ Мирный договор Гедимина с Ливонией и Эстонией (1323), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 33—34.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 104.
- ^ а б в Пануцэвіч В. Літва і Жамойць. Розныя краіны і народы. — Менск, 2014. С. 287.
- ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 1. — Leipzig, 1861. S. 159.
- ^ Altpreußische Monatsschrift. Bd. 10. — Königsberg, 1873. S. 81.
- ^ Preussisches Urkundenbuch. — Königsberg, 1962. S. 447.
- ^ Codex diplomaticus Lithuaniae. — Vratislavieae, 1845. S. 45.
- ^ Veteris aevi analecta. T. X. — Lugdunum Batavorum, 1710. P. 223.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 35—36.
- ^ Codex Diplomaticus Prussicus. Bd. 3. — Königsberg, 1848. S. 80.
- ^ Hermanni de Wartberge Chronicon livoniae. — Leipzig, 1863. S. 70.
- ^ а б Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 34.
- ^ Hermanni de Wartberge Chronicon livoniae. — Leipzig, 1863. S. 80.
- ^ Пануцэвіч В. Літва і Жамойць. Розныя краіны і народы. — Менск, 2014. С. 287—288.
- ^ Hermanni de Wartberge Chronicon livoniae. — Leipzig, 1863. S. 93.
- ^ Hermanni de Wartberge Chronicon livoniae. — Leipzig, 1863. S. 96.
- ^ Hermanni de Wartberge Chronicon livoniae. — Leipzig, 1863. S. 96.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 35.
- ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. P. 711.
- ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. P. 662—664.
- ^ Вячеслав Носевич, «Признаю: тут вы правы. На это место в предисловии издателя я не обратил внимания», ЛІТВІНЫ / ЛИТВИНЫ 2.0, 27 кастрычніка 2024 г.
- ^ Пануцэвіч В. Літва і Жамойць. Розныя краіны і народы. — Менск, 2014. С. 280, 287.
- ^ Жлутка А. Пра Вацлава Пануцэвіча // Наша Вера. № 2, 1998.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 23.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 22—27.
- ^ Краўцэвіч А. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага. — Менск, 1998. С. 143.
- ^ Zajączkowski S. Studya nad dziejami Żmudzi wieku XIII. — Lwów, 1925. S. 9.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 22—27, 59, 103—106.
- ^ Пануцэвіч В. Літва і Жамойць. Розныя краіны і народы. — Менск, 2014. С. 281, 287.
- ^ Voigt J. Geschichte Preussens. Bd. 1. — Königsberg, 1827. S. 62.
- ^ Voigt J. Geschichte Preussens. Bd. 4. — Königsberg, 1830. S. 11.
- ^ Астравец С. З «Іліядай» пад падушкай, Радыё Свабода, 26 лістапада 2014 г.
- ^ Rozprawy Wydziału Filologicznego. T. 1. — Kraków, 1874. S. 368.
- ^ а б Внуковіч Ю. Вынаходніцтва этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі і Літвы: параўнальная характарыстыка // Вестник Полоцкого государственного университета. № 1, 2021. С. 38.
- ^ Dzieje starożytne narodu litewskiego. T. 2. — Wilno, 1837. S. 387—388.
- ^ Wielka encyklopedya powszechna ilustrowana. T. 5—6. — Warszawa, 1891. S. 450.
- ^ История Литвы / А. Эйдинтас, А. Бумблаускас, А. Кулакаускас, М. Тамошайтис. — Вильнюс, 2013. С. 125.
- ^ Martišiūtė-Linartienė A. Elektroninė literatūros chrestomatija 11 klasei. — Vilnius, 2011. P. 608.
- ^ Nesselmann G. H. F. Wörterbuch der littauischen sprachen. — Königsberg, 1850. S. 174.
- ^ а б в Известия Императорской Академии наук по Отделению русского языка и словесности. Т. 4. — СПб., 1855. С. 109.
- ^ Известия Императорской Академии наук по Отделению русского языка и словесности. Т. 4. — СПб., 1855. С. 108.
- ^ Библиотека для чтения. Том 123, 1854. С. 28—29.
- ^ Nesselmann G. H. F. Wörterbuch der littauischen sprachen. — Königsberg, 1850. S. 16.
- ^ Karłowicz J. O języku litewskim // Rozprawy i sprawozdania z posiedzeń wydziału filologicznego Akademii Umiejętności. T. II. — Kraków, 1875. S. 187.
- ^ Karłowicz J. O języku litewskim // Rozprawy i sprawozdania z posiedzeń wydziału filologicznego Akademii Umiejętności. T. II. — Kraków, 1875. S. 188.
- ^ Karłowicz J. O języku litewskim // Rozprawy i sprawozdania z posiedzeń wydziału filologicznego Akademii Umiejętności. T. II. — Kraków, 1875. S. 189, 251—252.
- ^ Karłowicz J. O języku litewskim // Rozprawy i sprawozdania z posiedzeń wydziału filologicznego Akademii Umiejętności. T. II. — Kraków, 1875. S. 252.
- ^ Остапенко А. В. Етнічні фактори у процесах формування білоруського народу та нації : автореф. дис. … д-ра іст. наук : [спец.] 07.00.05 «Етнологія» / Остапенко Анатолій Володимирович ; Київський нац. ун-т ім. Тараса Шевченка. — Захищена 26.04.2021. — Київ, 2021. С. 139—140.
- ^ Kurschat F. Grammatik der littauischen Sprache. — Halle, 1876. S. 5.
- ^ Klimas P. Litwa starożytna. — Wilno, 1921. S. 40.
- ^ Weber L. Preussen vor 500 Jahren in culturhistorischer, statistischer und militairischer Beziehung nebst Special-Geographie. — Danzig, 1878. S. 87.
- ^ Weber L. Preussen vor 500 Jahren in culturhistorischer, statistischer und militairischer Beziehung nebst Special-Geographie. — Danzig, 1878. S. 18.
- ^ Вінцэнт Каратынскі. Творы. — Менск, 1981. С. 138.
- ^ Słownik geograficzny... T. XIII. — Warszawa, 1893. S. 534.
- ^ S. 688.
- ^ Słownik geograficzny... T. XIV. — Warszawa, 1895. S. 807.
- ^ Słownik geograficzny... T. VIII. — Warszawa, 1887. S. 899.
- ^ Słownik geograficzny... T. IX. — Warszawa, 1888. S. 669.
- ^ Słownik geograficzny... T. XII. — Warszawa, 1892. S. 513.
- ^ Słownik geograficzny... T. IX. — Warszawa, 1888. S. 667.
- ^ Słownik geograficzny... T. IX. — Warszawa, 1888. S. 879.
- ^ Słownik geograficzny... T. XI. — Warszawa, 1890. S. 521.
- ^ Słownik geograficzny... T. XI. — Warszawa, 1890. S. 635.
- ^ Słownik geograficzny... T. X. — Warszawa, 1889. S. 600.
- ^ Słownik geograficzny... T. XII. — Warszawa, 1892. S. 740.
- ^ Słownik geograficzny... T. X. — Warszawa, 1889. S. 11.
- ^ Słownik geograficzny... T. X. — Warszawa, 1889. S. 703.
- ^ Słownik geograficzny... T. VII. — Warszawa, 1886. S. 426.
- ^ Słownik geograficzny... T. VIII. — Warszawa, 1887. S. 784.
- ^ Słownik geograficzny... T. IX. — Warszawa, 1888. S. 570.
- ^ Słownik geograficzny... T. IX. — Warszawa, 1888. S. 664.
- ^ Słownik geograficzny... T. IX. — Warszawa, 1888. S. 502.
- ^ Słownik geograficzny... T. XI. — Warszawa, 1890. S. 59.
- ^ Słownik geograficzny... T. X. — Warszawa, 1889. S. 694.
- ^ Słownik geograficzny... T. XII. — Warszawa, 1892. S. 264.
- ^ Słownik geograficzny... T. VIII. — Warszawa, 1887. S. 771.
- ^ Słownik geograficzny... T. IX. — Warszawa, 1888. S. 475.
- ^ Słownik geograficzny... T. IX. — Warszawa, 1888. S. 613.
- ^ Жданов Л. Сгибла Польша! Т. 4. — СПб., 1913. С. 216.
- ^ Насевіч В. Аўкштайція // БЭ. — Мн.: 1996 Т. 2. С. 86.
- ^ БЭ. — Мн.: 1996 Т. 2. С. 86.
- ^ Касьцян К., Васілевіч Г. Спадчына ВКЛ вачыма беларускіх і летувіскіх гісторыкаў: поле для роўных магчымасьцяў? // ARCHE Пачатак. № 11—12 (86—87), 2009. С. 292—303.
- ^ Внуковіч Ю. Вынаходніцтва этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі і Літвы: параўнальная характарыстыка // Вестник Полоцкого государственного университета. № 1, 2021. С. 42.
- ^ Зинкявичюс З., Лухтанас А., Чеснис Г. Откуда родом литовцы. — Вильнюс, 2006. С. 131.
- ^ Пануцэвіч В. Літва і Жамойць. Розныя краіны і народы. — Менск, 2014. С. 279.
- ^ Rolandas Rimkūnas, creator of €2 lithuanian regions coins series, Numismag, 14 студзеня 2020 г.
- ^ Пануцэвіч В. Літва і Жамойць. Розныя краіны і народы. — Менск, 2014. С. 289.
- ^ Jurkuvienė T. Lietuvių tautinis kostiumas.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — ISBN 985-11-0061-7
- Внуковіч Ю. Вынаходніцтва этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі і Літвы: параўнальная характарыстыка // Вестник Полоцкого государственного университета. Серия A, Гуманитарные науки. № 1, 2021. С. 37—49.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Краўцэвіч А. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага. — Менск: Беларуская навука, 1998. — 208 с. ISBN 985-08-0249-9.
- Пануцэвіч В. Літва і Жамойць. Розныя краіны і народы = Samogitia and Lithuania. The different lands and folks. — Менск: Харвест, 2014. — 304 с. : іл. ISBN 978-985-18-2703-5.
- Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: Тэхналогія, 2001. — 216 с. — 500 ас. — ISBN 978-985-458-050-4
- Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Менск: БелСЭ, 1989. — 575 с.: іл. ISBN 5-85700-014-9.
- История Литвы / А. Эйдинтас, А. Бумблаускас, А. Кулакаускас, М. Тамошайтис. — Вильнюс: Eugrimas, 2013. — 318 с. ISBN 978-609-437-207-0.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Зьдзіслаў Сіцька, Па слядах літвы, Pawet.net, 25 ліпеня 2007 г.