Харонім
Выгляд
Харонім (ад грэц. όρος 'памежны знак, мяжа, граніца, рубеж' + грэц. ὄνομα 'імя, назва') — уласнае імя мясцовасьці, якая мае пэўныя межы (луг, лес, прадмесьце або мікрараён), гістарычны рэгіён, адміністрацыйны раён або краіна); прыватны выпадак тапоніму.
Падзяляюцца на геаграфічныя і адміністрацыйныя:
- Геаграфічныя (прыродныя) харонімы — назвы прыродна-ляндшафтавых рэгіёнаў, такіх як Палесьсе, Панямоньне, Белавеская пушча.
- Адміністрацыйныя хрононімы — назвы адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, такіх як Менскае ваяводзтва, Віленскі павет, Гомельскае староства.
Асобна можна выдзяліць унутрымескія харонімы і мікрахаронімы:
- Унутрымескі харонім — назва часткі тэрыторыі места: раён, квартал, парк і г. д. Напрыклад, Людамонт, Лукішкі, Паплавы. Унутрымескі харонім можа разглядацца адначасна і як асобны выпадак урбанонімаў; прытым назвы мескіх пляцаў і рынкаў выдзяляюць ў асобную катэгорыю — агаронімы[1].
- Мікрахаронім — назва прыроднага або створанага чалавекам абʼекта невялікіх памераў і выняткова мясцовага значэньня (урочышча, гаспадарчая зямля).
Могуць як паходзіць ад тапонімаў, так і служыць асновай для іх. Асновай для хароніму могуць выступаць ня толькі тапонімы, напрыклад, назвы краінаў і буйных рэгіёнаў часта паходзяць ад этнонімаў (напрыклад, Русь, Галія).
Могуць сьведчыць пра асаблівасьці ляндшафту і прыроднага асяродзьдзя[2], а таксама пра асаблівасьці расьсяленьня і гісторыю краю[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Актуальные проблемы общего и регионального языкознания: материалы Всероссийской научной конференции 28 октября 2008 года. — Уфа, 2008. С. 201.
- ^ Naturraumeinheiten, Landschaftsfunktionen und Leitbilder am Beispiel von Sachsen. — Flensburg, 2002. S. 63—64.
- ^ Луценко Н. А. Язык, стиль, культура. — Донецк, 1992. С. 15—17.