Дзукійскі дыялект

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Мапа дыялектаў летувіскае мовы Зінкявічуса і Гірдэніса (1965).

     Паўднёвааўкштайцкі або дзукійскі паддыялект пазначаны бэзавым колерам.

Дзукійскі дыялект, паводле акадэмічных працаў вядомы таксама як паўднёвааўкшта́йцкі — адзін з трох асноўных паддыялектаў (гаворак) аўкштайцкага дыялекту летувіскае мовы. Распаўсюджаны ў рэгіёне Дзукія, што на поўдні й паўднёвым захадзе Летувы.

Найбольш адметнымі асаблівасьцямі паддыялекту зьяўляецца зьява пераходу зычных гукаў t, d у пазыцыі перад галоснымі i, į, y, ie і пераходу зычных č, у зычныя c ды dz (напрыклад, cik замест tik (па-беларуску: «толькі»), dzidumas замест didumas (па-беларуску: «памер»), pync замест pinti (па-беларуску: «заплятаць»), sveciai замест svečiai (па-беларуску: «госьці»)). Таксама дзукійскі паддыялект характарызуецца пэўнай наяўнасьцю запазычаньняў са славянскіх моваў, што зьвязана з геаграфічнаю блізкасьцю дзукійскага паддыялекту да арэалу іхнага распаўсюджваньня.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Janina Jašinskienė Tradicijos. Iliustruota Lietuvos enciklopedija. — Kaunas: Šviesa, 2005. — С. 56. — ISBN 5-430-04158-0