Канстанца
| Канстанца рум. Constanţa | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Румынія | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Рэгіён | Дабруджа | ||||
| Першыя згадкі | VII стагодзьдзе да н. э. | ||||
| Дата заснаваньня | III стагодзьдзе да н. э.[1] | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| mayor of Constanța[d] | Vergil Chițac[d][2] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 124,89 км² | ||||
| Вышыня НУМ | каля 1 м[3] | ||||
| Часавы пас | UTC+2 і UTC+03:00 | ||||
| Каардынаты | 44°10′ пн. ш. 28°38′ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 283 872 чал. (2011) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 241 | ||||
| Паштовы індэкс | 900003–900746 | ||||
| Сайт | primaria-constanta.ro (рум.) | ||||
| Канстанца на мапе Румыніі Канстанца | |||||
Канстанца (па-румынску: Constanţa, ранейшыя назвы: Кустэндзье, Томіс) — найбуйнейшы марскі порт Румыніі і другі на Чорным моры, найбуйнейшы горад у рэгіёне Дабруджа і на Чарнаморскім узьбярэжжы Румыніі, сталіца жудзецу Канстанца. Насельніцтва ў 2011 годзе складала 283 872 чалавекі — пяты паводле велічыні горад Румыніі.
У навакольлі гораду маюцца мінэральныя крыніцы. Працяглыя марскія пляжы. Асноўныя галіны вытворчасьці: гарбарная прамысловасьць і вытворчасьць ёмістасьцяў для нафтапрадуктаў. Пляжны курорт Мамая разьмешчаны на поўначы ад Канстанцыі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
На месцы Канстанцы існавала старажытнагрэцкая калёнія Томы (Томіс), заснаваная каля 500 году да н.э. для гандлю. Паводле некаторых зьвестак, заснавальнікам быў цар Калхіды Ээт. У 29 г. да н.э. раён быў захоплены рымлянамі. У 8 г. сюды быў высланы Аўгустам паэт Авідыюс, які праз 8 год тут памёр. Пазьней горад быў пераназваны ў Канстантыяну ў гонар Канстанцыі, адзінакроўнай сястры Канстантына Вялікага (274—337). Упершыню пад назвай «Κωνστάντια» («Constantia») горад згадваецца ў 950 годзе.
У 681 годзе гэтыя землі ўвайшлі ў склад Баўгарскага царства.
З 1419 году ў складзе Асманскай імпэрыі. У сярэдзіне XIX стагодзьдзя асноўную частку насельніцтва гораду складалі крымскія татары, якія перасяліліся сюды з Крыму, пасьля ягонага ўваходжаньня ў склад Расейскае імпэрыі (~36 %), грэкі (~30 %) і баўгары (~24 %). Румыны складалі толькі 5 %[4]. У 1878 годзе па выніках Бэрлінскага кангрэсу Канстанца і астатняя частка паўночнай Дабруджы была перададзеная Расейскай імпэрыяй Румыніі, пасьля чаго пачаўся актыўны прыток румынскага насельніцтва ў горад.
22 кастрычніка 1916 году горад быў акупаваны войскамі Цэнтральных дзяржаваў. У 1918 годзе Канстаца была вызвалена хаўруснымі дзяржавамі.
У гады Другой Сусьветнай вайны Канстанца зьяўлялася галоўнай вайскова-марской базай Румыніі. 30 жніўня 1944 году была занятая савецкімі войскамі без супраціўленьня падчас Канстанцкага дэсанту.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паводле перапісу 2011 году насельніцтва гораду складала 283 872 чалавекі. 83,1 % — румыны, 2,6 % — крымскія татары, 2,3 % — туркі, 0,8 % — цыганы, 0,8 % — іншыя этнічныя групы (грэкі, армяне, расейцы, ліпаване, вугорцы, немцы). 10,4 % не пазначылі нацыянальнасьць.
Рэлігійны склад: 83 % — праваслаўныя, 5,1 % — мусульмане, 1,5 % — іншыя, 10,4 % — атэісты.

Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Аляксандра Стан — румынская поп-сьпявачка
- Ён Драйка — румынскі барацьбіт грэка-рымскага стылю
- Ён Малдаван — румынскі футбольны трэнер і былы футбаліст
- Канстантын Аляксандру — румынскі барацьбіт грэка-рымскага стылю
- Натальля Варлей — савецкая і расейская акторка
- Сэбастыян Стэн — амэрыканскі актор
Гарады-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Ghinea D. România Geografică (рум.)
- ↑ Rezultatele alegerilor locale din 2020 (рум.) / пад рэд. Biroul Electoral Central
- ↑ GeoNames (анг.) — 2005.
- ↑ Robert Stănciugel, Liliana Monica Bălașa: Dobrogea în Secolele VII–XIX. Evoluție istorică, Bukarest, 2005, ISBN 973-86782-3-4, S. 202.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Канстанца — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў