Перайсьці да зьместу

Шашолі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Шашолы»)
Шашолі
лац. Šašoli
лет. Šešuoliai
Касьцёл Сьвятога Язэпа Рамесьніка
Касьцёл Сьвятога Язэпа Рамесьніка
Герб Шашоляў


Краіна: Летува
Павет: Віленскі
Раён: Вількамірскі
Насельніцтва: 138 чал. (2011)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 55°13′0″ пн. ш. 25°1′0″ у. д. / 55.21667° пн. ш. 25.01667° у. д. / 55.21667; 25.01667Каардынаты: 55°13′0″ пн. ш. 25°1′0″ у. д. / 55.21667° пн. ш. 25.01667° у. д. / 55.21667; 25.01667
Шашолі на мапе Летувы
Шашолі
Шашолі
Шашолі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Шашолі, Шашолы[1] (лет. Šešuoliai) — мястэчка ў Летуве, на беразе Шашольскага возера. Цэнтар староства Вількамірскага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 138 чалавек. Знаходзяцца за 16 км на паўднёвы ўсход ад Вількаміру.

Шашолі — мястэчка гістарычнай Віленшчыны. Да нашага часу тут захаваўся драўляны касьцёл Сьвятога Язэпа Рамесьніка, помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя.

Тапонім Шашолі, магчыма, утварыўся ад назвы ракі Шашолі[2].

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Шашолі датуецца 1334 годам. Паводле Хронікі Лівоніі Германа Вартбэрга, у 1375 годзе лівонскі магістар Вільгельм з Урымэрсгайму ўчыніў напад на некалькі паселішчаў ВКЛ, у тым ліку Шашолі[1]. У 1385 годзе яны ўвайшлі ў склад Віленскага павету Віленскага ваяводзтва.

У 1567 годзе Шашолі сталі мястэчкам, тут збудавалі касьцёл.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Шашолі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце Віленскай губэрні. У 2-й палове XIX ст. у мястэчку было 22 будынкі.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Шашолі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Шашолі апынуліся ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

  • XIX стагодзьдзе: ~1890 год — 169 чал., зь іх 140 каталікоў і 29 юдэяў[3]
  • XXI стагодзьдзе: 2011 год — 138 чал.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Касьцёл Сьвятога Язэпа Рамесьніка (1751)
  • Сядзіба (XIX—XX стагодзьдзі)
  1. ^ а б Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 34.
  2. ^ Vanagas A. Lietuvos miestų vardai (antrasis leidimas). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2004. P. 207—210.
  3. ^ Krzywicki J. Szeszole // Słownik geograficzny... T. XI. — Warszawa, 1890. S. 909.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]