Перайсьці да зьместу

Вызна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Чырвоная Слабада»)
Вызна
лац. Vyzna
У цэнтры мястэчка
У цэнтры мястэчка
Герб Вызны


Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Салігорскі
Вышыня: 156 м н. у. м.
Насельніцтва: 3879 чал. (2018)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 174
Паштовы індэкс: 223723
СААТА: 6250857905
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 52°51′10″ пн. ш. 27°10′40″ у. д. / 52.85278° пн. ш. 27.17778° у. д. / 52.85278; 27.17778Каардынаты: 52°51′10″ пн. ш. 27°10′40″ у. д. / 52.85278° пн. ш. 27.17778° у. д. / 52.85278; 27.17778
Вызна на мапе Беларусі ±
Вызна
Вызна
Вызна
Вызна
Вызна
Вызна
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Вы́зна[2] (з 1923 году — Чырво́ная Слабада́[3][a]) — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Вызенцы. Цэнтар сельсавету Салігорскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 3879 чалавек[1]. Знаходзіцца за 30 км ад Салігорску. Аўтамабільныя дарогі злучаюць мястэчка з Лунінцом, Слуцкам, Салігорскам.

Вызна — даўняе мястэчка гістарычнай Случчыны.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Капліца, 1918 г.

Упершыню Вызна ўпамінаецца ў XVI стагодзьдзі як вёска Слуцкага княства, што знаходзілася ў валоданьні Алелькавічаў. У 1612 годзе мястэчка перайшло да Радзівілаў.

У пачатку XVІI стагодзьдзя ў Вызьне дзеялі царква[4] і капліца.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Вызна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Слуцкага павету. Мясьціна сьпярша знаходзілася ў валоданьні Вітгештэйнаў, пазьней Гогенлёэ. У 1877 годзе згарэла царква Сьвятога Мікалая. У 2-й палове XIX стагодзьдзя ў мястэчку было каля 120 двароў[5].

Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Вызьне дзеялі царква, капліца і 2 юдэйскія малітоўныя дамы, працавалі расейскія пачатковая школа і народная вучэльня, лякарня. У канцы ХІХ — пачатку ХХ стагодзьдзяў у мястэчку дзеялі 2 сынагогі, працавала лякарня і 5 крамаў[6].

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Вызну занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Вызна абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Вызьненскай воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[7]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі мястэчка ўвайшло ў склад Беларускай ССР[8]. За часамі Слуцкага збройнага чыну (1920 год) праз Вызну праходзіла лінія абароны Грозаўскага палку Беларускай Народнай Рэспублікі. Да здушэньня паўстаньня мясцовую ўладу ажыцьцяўлялі сілы БНР. У 1923 годзе бальшавікі пераназвалі мястэчка ў Чырвоную Слабаду. У 1924 годзе Вызна стала цэнтрам Чырвонаслабодзкага раёну. У 1938 годзе паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 27 чэрвеня 1941 да 30 чэрвеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

З 1959 году Вызна знаходзілася ў складзе Старобінскага, з 1962 году — Любанскага, з 1965 году — Салігорскага раёну.

  • XIX стагодзьдзе: 1897 год — 1593 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1901 — каля 950 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2002 год — 4985 чал.[9]; 2006 год — 4,7 чал.[10]; 2008 год — 4,7 чал.; 2009 год — 4304 чал.[11] (перапіс); 2016 год — 3909 чал.[12]; 2017 год — 3898 чал.[13]; 2018 год — 3879 чал.[1]

У мястэчку Вызьне у XIX—XX стагодзьдзях існавала даўняя традыцыя хадзіць у прошчу для ўшанаваньня месца, дзе паводле паданьня зьяўлялася Багародзіца. У маладзіковыя нядзелі вызьнянскія вернікі ладзілі малітоўную прошчу да сьвятой крыніцы і каменя-сьледавіка, які меў назву Божая Ножка. Паводле легенды, тут спачатку адной, а потым і другой жанчыне зьявілася Божая Маці[14].

У Вызьне дзее царква Сьвятога Мікалая, арганізуецца каталіцкая парафія Ўзвышэньня Сьвятога Крыжа і Сьвятога Барнабы, апостала[15].

Прадпрыемствы харчовай, лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Сядзібна-паркавы комплекс (XIX — пачатак XX стагодзьдзі)

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Капліца (XVIII ст.)
  • Сынагога
  • Царква Сьвятога Мікалая (2-я палова XIX ст., мураўёўка)
  1. ^ Зьнішчэньне традыцыйнай гістарычнай тапанімікі — адзін з захадаў палітыкі гвалтоўнай русіфікацыі і дэнацыяналізацыі беларусаў
  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 408.
  3. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 393.
  4. ^ Архимандрит Николай. Историко-статистическое описание Минской епархии. — Санкт-Петербург: Типография Духовного журнала «Странник», 1864. С. 32.
  5. ^ Jelski A. Wyzna // Słownik geograficzny... T. XIV. — Warszawa, 1895. S.162.
  6. ^ Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
  7. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  8. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  9. ^ БЭ. — Мн.: 2003 Т. 17. С. 316.
  10. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
  11. ^ Перепись населения — 2009. Минская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  12. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  13. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  14. ^ Дучыц Л. Клімковіч І. Прыродныя святыні Беларусі ў каляндарных абрадах (сінкрэтызм язычніцтва і хрысціянства) // Фалькларыстычныя даследаванні. Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі. Зборнік навуковых артыкулаў. Выпуск 12; пад навуковай рэд. Т. Лук’янавай, С. Шамякінай. — Менск: Права і эканоміка, 2015. С. 240.
  15. ^ Чырвоная Слабада (да 1923 г. Вызна) — парафія Ўзвышэньня Сьвятога Крыжа і сьв. Барнабы, апостала, Catholic.by

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]