Перайсьці да зьместу

Яскавіцкі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Я́скавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Салігорскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Яскавічы.

12 кастрычніка 1940 году створаны ў складзе Ленінскага раёну Пінскай вобласьці. 20 студзеня 1960 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Старобінскага раёну. 25 сьнежня 1962 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Любанскага раёну. 30 красавіка 1965 году сельсавет далучаны да Салігорскага раёну.

30 кастрычніка 2009 году сельсавет скасаваны, усе населеныя пункты — Вялікі Лес, Морач, Яскавічы — перададзеныя Доўгаўскаму сельсавету[1].