Перайсьці да зьместу

Старобінскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Старо́бінскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1924—1962 гадах, утвораная 17 ліпеня 1924 году ў Слуцкай акрузе. Цэнтар — г. п. Старобін. 20 жніўня 1924 году падзелены на 15 сельсаветаў. З 9 чэрвеня 1927 да 26 ліпеня 1930 году ў Бабруйскай, з 21 чэрвеня 1935 году ў Слуцкай акрузе, з 20 лютага 1938 году ў Менскай, з 20 верасьня 1944 году ў Бабруйскай, з 9 студзеня 1954 году ў Менскай абласьцях. 25 сьнежня 1962 году раён скасаваны, яго тэрыторыя далучаная да Любанскага раёну.

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник. В 2-х т. Т. 1 (1917—1941 гг.) / Гл. арх. упр. при Совете Министров БССР, Ин-т философии и права АН БССР. — Мн.: Беларусь, 1985. — 390 с. С. 200
  • Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі / Склад. М.І. Камінскі. — Мн.: Беларуская савецкая энцыклапедыя, 1985. — 100 с. — (Энцыклапедычная бібліятэчка «Беларусь»). С. 78