Юльян Сасноўскі
Юльян Сасноўскі (?, Вызна, Слуцкі павет — 1922) — беларускі грамадзка-палітычны дзеяч. Удзельнік Слуцкага паўстаньня.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Напярэдадні Першай сусьветнай вайны скончыў Слуцкую расейскую мужчынскую гімназію.
У кастрычніку 1920 году абраны ў склад Беларускай рады Случчыны, загадчык яе канцэлярыі. Камандзіраваны разам з Аляксеям Кабычкіным у мястэчка Вызну, каб дасьледаваць справу рабунка і зьбіцьця паўстанцамі мясцовага аптэкара. Аднак у гэты час бальшавікі занялі Вызну і хлопцы двое сутак хаваліся на паддашшы, пакуль здолелі ўцячы [1].
Напрыканцы паўстаньня стаў прыхільнікам Балаховіча.
Пасьля ліквідацыі паўстаньня інтэрнаваны палякамі ў Беластоцкі лягер. Пасьля зьехаў у Вільню.
Цяжка перажываў паразу паўстаньня, ня вытрымаў выпрабаваньняў і зьдзекаў польскай адміністрацыі, фізычна і маральна зьнясілены скончыў жыцьцё самагубствам.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Уладзімер Пракулевіч «Паказаньні па справе Саюзу вызваленьня Беларусі»
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Слуцкі Збройны чын у дакумэнтах і ўспамінах. — Менск: Мэдысонт, 2006.