Перайсьці да зьместу

Рожанскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ро́жанскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Салігорскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Вялікі Рожан.

6 студзеня 1965 году сельсавет выключаны са складу Любанскага раёну і ўключаны ў склад Салігорскага раёну.

29 студзеня 2010 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — Баравая, Вялікі Рожан, Добрая Лука, Новы Рожан — перададзеныя ў склад Чырвонаслабодзкага сельсавету[1][2].