Перайсьці да зьместу

Прос Мунд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Прос Мунд (нарв. Pros Mund, дац. Pros Mund; 1589 — 13 кастрычніка 1644) — нарвэска-дацкі адмірал у Трыццацігадовай вайне.

Сын Нільса Сорэнсена Мунда з Б’еркевольда, Нарвэгія, і Інгеборгі Прасдатэр Хёрбі, Данія. Ажаніўся з Эдэль Ёхансдотэр Урнэ[1].

У 1624 годзе атрымаў годнасьць паручніка, а ў 1628 годзе — капітана.

Калі пачалася вайна стаў адміралам і ваяваў у Паўночным і Балтыйскім морах. 1 ліпеня 1644 года атрымаў перамогу ў бітве ў Кільскай затоцы. Загінуў у бітве ў цясьніне Фэмарн.

  1. ^ Trap J. P. Statistisch-topographische Beschreibung des Königreichs Dänemark. — Kiel, 1860. S. 505.