Мікалай Радзівіл (1470—1521)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Мікалай Радзівіл (1470–1521)»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Мікалай Радзівіл
Мікалай Радзівіл
Мікалай Радзівіл
POL COA Radziwiłł Książę Ia.svg
Герб «Трубы»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1470
Памёр 1521
Род Радзівілы
Бацькі Мікалай Радзівіл «Стары»
Соф’я з Манівідаў
Жонка Альжбета з Саковічаў
Дзеці Мікалай, Соф'я, Станіслаў, Ян, Алена, Альжбета
Дзейнасьць афіцэр

Мікалай Радзівіл (мянушка «amor Poloniae»; каля 1470 — 1521) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Крайчы (1488—1493), падчашы (1493—1505) і маршалак вялікі літоўскі (1505), ваявода троцкі (1505—1510) і віленскі (з 1510), канцлер вялікі літоўскі (з 1510)[2]. Заснавальнік гонядзка-мядзельскай лініі роду Радзівілаў.

Меў шматлікія маёнткі на тэрыторыі сучаснай Летувы (Шырвінты, Кейданы, Упнікі, Солы[2] і іншыя), на Падляшшы (Гонядзь, Райгорад, Кнышын), Хоўхлу і Хаценчыцы каля Маладэчна, трымаў Бабруйскую воласьць. Быў старостам бельскім. Князь Сьвятой Рымскай імпэрыі на Гонядзі і Мядзелі (1518).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мікалай III Радзівіл і яго жонка Альжбета з Саковічаў. Г. Ляйбовіч, 1758 г.

Прадстаўнік шляхецкага роду Радзівілаў гербу «Трубы», сын Мікалая «Старога», ваяводы віленскага і канцлера вялікага літоўскага, і Соф’і з Манівідаў. Меў братоў Яна, кашталяна троцкага, Войцеха, біскупа віленскага, Юрыя, гетмана вялікага літоўскага, і сястру Ганну, жонку Конрада III Рудога, апошнюю ўдзельную мазавецкую княгіню[3].

Удзельнічаў у маскоўска-літоўскіх войнах 1500—1503, 1507—1508 і 1512—1522 гадоў, у бітве пры Ведрашы 1500 году, Клецкай бітве 1506 году з татарамі.

Невядомы мастак, XVII ст.

У 1488 годзе атрымаў урад крайчага, у 1493 годзе — падчашага, у 1505 годзе — маршалка вялікага літоўскага. Таго ж году стаў ваяводам троцкім, з 1510 году — ваяводам віленскім і адначасна канцлерам вялікім літоўскім. У 1515 годзе ўзначальваў пасольства Вялікага Княства Літоўскага на зьезьдзе Ягелонаў і Габсбургаў у Пожані (Браціславе) і Вене. Змагаўся за ўладу з Альбэртам Гаштольдам, быў адным з выдаўцоў першага Статуту Вялікага Княства Літоўскага (1529).

У 1518 годзе атрымаў ад імпэратара Сьвятой Рымскай імпэрыі Максіміляна I тытул князя «на Гонядзі і Мядзелі».

Ажаніўся з Альжбетай, дачкой ваяводы троцкага Багдана Саковіча. У шлюбе нарадзіліся дзеці[2]:

  • Ян (1492—1542), падчашы вялікі літоўскі і староста генэральны жамойцкі
  • Мікалай (каля 1492 — 1529/1530), біскуп жамойцкі
  • Станіслаў (пам. 1531)
  • Соф’я, жонка Яна Забярэзінскага, намесьніка гарадзенскага і ваўкавыскага
  • Алена, жонка князя Юрыя Алелькавіча
  • Альжбета, жонка князя Януша Гальшанскага-Дубровіцкага, ваяводы троцкага

Памёр у канцы кастрычніка або ў пачатку лістапада 1521 году. Спачыў у Віленскай катэдры[4].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У картцы да артыкула прыводзіцца партрэт XVII ст. пэндзля невядомага мастака, які цяпер захоўваецца ў Летувіскім мастацкім музэі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  2. ^ а б в ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 493.
  3. ^ Рудзкі Э. Барбара Радзівілянка — другая жонка Жыгімонта Аўгуста / Пераклад з: Edward Rudzki. Polskie Krolowie. Zony Piastow i Jagiellonow. — W-wa, 1985 // «Спадчына» № 5, 1994. — Эл. рэсурс www.pawet.net Праверана 8 кастрычніка 2010 г.
  4. ^ Błaszczyk G. Radziwiłł Mikołaj h. Trąby (ok. 1470–1521) // Polski Słownik Biograficzny. — Wrocław — Warszawa — Kraków — Gdańsk — Łódź : Zakład Narodowy Imienia Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1987. — Tom XXX/2, zeszyt 125. S. 319.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Мікалай Радзівіл (1470—1521)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў