Караль Станіслаў Радзівіл (канцлер вялікі літоўскі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Караль Станіслаў Радзівіл
Караль Станіслаў Радзівіл, XVIII ст.
Караль Станіслаў Радзівіл, XVIII ст.
POL COA Radziwiłł Książę Ia.svg
Герб «Трубы»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 27 лістапада 1669
Кракаў, Карона
Памёр 2 жніўня 1719 (49 гадоў)
Белая, ВКЛ
Пахаваны Нясьвіж
Род Радзівілы
Бацькі Міхал Казімер Радзівіл
Кацярына з Сабескіх
Жонка Ганна Кацярына з Сангушкаў
Дзеці Кацярына Барбара, Мікалай Крыштап, Міхал Казімер, Канстанцыя Францішка, Караліна Тэрэза, Тэкля Ружа, Ганна Аляксандра, Альбрэхт Станіслаў, Крыстына Алена, Людвік Дамінік, Станіслаў Юры, Геранім Флярыян
Дзейнасьць палітык

Караль Станіслаў Радзівіл (27 лістапада 1669, Кракаў — 2 жніўня 1719, Белая) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Стольнік (1685—1686), канюшы (1686—1690), падканцлер (1690—1698) і канцлер вялікі літоўскі (з 1698).

Валодаў таксама мястэчкамі Глыбокім і Смаргоньню ў Ашмянскім павеце, Карэлічамі, Ішкальдзю і Грэскам у Наваградзкім павеце, Бялынічамі ў Аршанскім павеце. Быў старостам берасьцейскім, камянецкім, крычаўскім і іншых[2]. Князь Сьвятой Рымскай імпэрыі на Нясьвіжы і Алыцы, ардынат на Нясьвіжы і Алыцы (1669). Кавалер ордэна Белага арла (1705).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зь нясьвіскай лініі роду Радзівілаў гербу «Трубы», сын Міхала Казімера, падканцлера вялікага літоўскага, і Кацярыны з Сабескіх.

Навучаўся ў Люблінскім езуіцкім калегіюме, падарожнічаў Аўстрыяй, Італіяй, Францыяй, Нідэраляндамі. Выконваў дыпляматычныя даручэньні ў Ангельшчыне і Партугаліі. У 1689 годзе па сьмерці свайго старэйшага брата ваяводы троцкага Юрыя Юзэфа Радзівіла (1668—1689) атрымаў у спадчыну Нясьвіскую і Алыцкую ардынацыі.

У 1685 годе атрымаў урад стольніка, у 1686 годзе — канюшага вялікага літоўскага. Абіраўся паслом на соймы 1687, 1688 і 1690 гадоў. У 1690 годзе стаў падканцлерам вялікім літоўскім. Быў маршалкам Галоўнага Трыбуналу ў 1694 і 1700 гадох. У 1698 годзе атрымаў урад канцлера.

Ваяваў супраць татараў і туркаў. Ад 1695 году змагаўся з Сапегамі за права валодаць Нойбурскімі маёнткамі.

У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) быў прыхільнікам Аўгуста Моцнага (у 1706—1709 гадох часова заняў бок Станіслава Ляшчынскага). Імкнуўся займаць цэнтрысцкую пазыцыю ў барацьбе магнацкіх груповак за ўладу і карыстаўся сымпатыяй з боку шляхты, ад якой атрымаў мянушку Юстус («справядлівы»).

Падтрымліваў Уніяцкую царкву, заснаваў базылянскі манастыр у Міры. Ягоны партрэт аўтарства Лявона Тарасевіча зьмясьцілі ў Супрасьлеўскім «Літургіконе». Збудаваў касьцёлы ў Налібаках і іншыя. Надаў прывілем цэхам Міру. Вёў дзёньнікі, якія ахопліваюць 1684—1687 і 1689—1719 гады.

Ажаніўся 6 сакавіка 1691 году ў Вільні з Ганнай Кацярынай Сангушкай. У шлюбе нарадзіліся дзеці:

Спачыў у Нясьвіжы 10 ліпеня 1720 году[3].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У картцы да артыкула прыводзіцца партрэт XVIII ст. пэндзля невядомага мастака, які цяпер захоўваецца ў Валынскім краязнаўчым музэі.

Бюст[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бюст Караля Станіслава Радзівіла аздабляе ўязную браму ў замак у Белай. Яго паставілі па сьмерці Караля Станіслава на заказ ягонай жонкі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #123548810 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016.
  2. ^ Пазднякоў В. Радзівіл Кароль Станіслаў // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 489.
  3. ^ Rachuba A. Radziwiłł Karol Stanisław h. Trąby (1669–1719) / Polski Słownik Biograficzny.— Wrocław — Warszawa — Kraków — Gdańsk — Łódź: Zakład Narodowy Imienia Ossolińskich Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1987.— Tom XXX/2, zeszyt 125. S. 247.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Караль Станіслаў Радзівіл (канцлер вялікі літоўскі)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў